«Крытыка зараз называецца таксічнасцю». Беларуская музычная журналістыка, якая яна сёння?

Прэс-клуб Беларусь запрасіў музычных журналістаў і аўтараў медыйных праектаў пра музыку. Абмеркавалі, ці існуе беларуская музычная журналістыка і якая яна ў 2023 годзе, якія праблемы з’явіліся за апошнія гады і што з гэтым рабіць. Атрымалася дынамічная дыскусія, якую цалкам можна паглядзець на нашым YouTube-канале. Пачытайце цікавыя моманты сустрэчы.

«Крытыка зараз называецца таксічнасцю». Беларуская музычная журналістыка, якая яна сёння?
Фота: Sam Moghadam Khamseh / Unsplash.com

Сцісла

  • Хто спікеры:
  • Што сёння адбываецца ў беларускай музычнай журналістыцы?
  • Як можна ацаніць запатрабаванасць такога кантэнту?
  • Як цяпер успрымаецца крытыка?
  • Беларускія музыкі і музычная журналістыка ў эміграцыі
  • Дзе шукаць музычную журналістыку?
  • Ці ёсць беларуская музычная індустрыя?
  • Якія выклікі стаяць сёння?

Хто спікеры:

  • Марына Савіцкая – журналістка і вядучая праграм радыё «Ўнэт» і радыё «Рацыя», вядучая музычных імпрэз;
  • Павел Свярдлоў – галоўны рэдактар «Еўрарадыё»;
  • Аляксандр Чарнуха – журналіст, аўтар YouTube-праекта «Міністэрства сепультуры» і Telegram-канала «Беларуская музыка»;
  • Мікіта Абрамчык – музычны артыст «Вектар», стваральнік ініцыятывы «КЛІК».

Што сёння адбываецца ў беларускай музычнай журналістыцы?

Марына Савіцкая:

– Прафесійная і грамадзянская журналістыка маюць месца быць, пры гэтым яны не замяшчаюць адна адну. Мне падаецца, што зараз музычная журналістыка стала больш раздробленая. Раней мы ўсе ведалі: калі патрэбна інфармацыя, то трэба ісці на expert.by, на Ultra-Music, на tuzin.fm, на Еўрарадыё, радыё «Сталіца» і гэтак далей. Пасля 2020 года з’явілася больш асабістых, магчыма, нават дзесьці персаналізаваных праектаў. Але вельмі файна, што ў кожнага з іх ёсць сваё меркаванне.

Мікіта Абрамчык:

– Музыкальные события [в эмиграции] – точка притяжения беларусов. Мы видим, что политические мероприятия не собирают столько людей, сколько собирают концерты артистов. Это по-прежнему интересно тем людям, которые уже вышли из повестки, устали, разочаровались в каких-то героях. Видно, что людям хочется на что-то переключаться. Один из этих инструментов – музыка.

Павел Свярдлоў:

– З аднаго боку – ці ёсць музыка, пра якую трэба пісаць, якую трэба вытлумачаць нейкім чынам, аналізаваць? З іншага боку – ці ёсць людзі, якім патрэбна гэтая аналітыка, якім трэба разумець музыку на больш сур’ёзным узроўні?

Аляксандр Чарнуха:

– Музычная журналістыка як была запатрабаваная, так і ёсць. Іншая справа, што яна крыху дэфармавалася за апошнія гады. Быў перыяд у гісторыі Беларусі, калі не было такой палітычнай актыўнасці ў грамадстве, і за гэты час прыйшлі буйныя расейскія медыя, якія прасоўвалі менавіта расейскую павестку. У выніку беларускай аўдыторыі гэтая расейская музычная прастора стала больш цікавай, чым беларуская. Потым прыйшоў яшчэ адзін перыяд, калі стаў цікавым не столькі музычны прадукт, наколькі праява пазіцыі музыканта. І гэта ўжо больш сацыяльная журналістыка, а не музычная. І зараз мы пакрысе вяртаемся да таго, чым ўвогуле з’яўляецца музычная журналістыка. Мы адкрываем для беларускай аўдыторыі беларускіх артыстаў.

Як можна ацаніць запатрабаванасць такога кантэнту?

Аляксандр Чарнуха:

– Ёсць два складнікі, так званыя KPI. Ёсць колькасныя. Па сваім YouTube-канале я бачу, што людзей цікавіць тэма «Пяць новых цікавых беларускіх гуртоў». Гэта імёны, якія ні пра што не кажуць аўдыторыі. Але гэты ролік збірае 20 тысяч праглядаў. Гэта класны паказчык для беларускага YouTube. Гэта беларускамоўны канал пра беларускую музыку і невядомыя гурты. Калі казаць пра якасныя паказнікі – дачытвальнасць, водгукі – іх шмат, і яны амаль усе станоўчыя.

Мікіта Абрамчык:

– Случилось 24 февраля [2022], и появилось острое желание слушать беларусскую музыку. Украинские [каналы] продвигают украинцев, россияне – россиян, а никто – беларусов. Я подумал, что если это никто не делает этого, значит это надо мне. Несколько раз мы открывали сбор людей, которые готовы помогать в развитии канала. И люди готовы бесплатно вкладывать два-три-четыре часа в неделю в развитие музыкальной культуры и индустрии.

Марына Савіцкая:

– Неаднаразова чула ад беларускіх артыстаў, што яны чакаюць фідбэк, што скажуць журналісты. Ім неабходна гэтая крытыка. І публіка кажа, што ёй гэта трэба.

Павел Свярдлоў:

– Шмат што залежыць ад таго, у якім стане ў краіне шоў-бізнес. Калі ёсць зоркі, людзям цікава іх жыццё, творчасць і гэтак далей. Калі зорак няма, то ўвесь музычны прадукт нішавы – там для 20-50 чалавек, і масавай аўдыторыі, чытача і запатрабаванасці ў яго не будзе.

Як цяпер успрымаецца крытыка?

Аляксандр Чарнуха:

– Мне падаецца, што цяпер крыху змяніўся наратыў. Тое, што раней было крытыкай, зараз называецца «таксічнасць». Калі ты некага крытыкуеш, ты становішся надта таксічным. «Адкуль у цябе столькі токсіка?», – пытаюцца людзі. Але гэта частка працы музычнага журналіста – выказваць сваё меркаванне па нейкіх прычынах. Абгрунтавана, канешне. І гэта меркаванне не абавязкова мусіць спадабацца і музыканту, і яго фанатам. Гэта частка працы музычнага журналіста, і так яно мусіць быць.

Павел Свярдлоў:

– Крытыка – гэта не абавязкова нешта адмоўнае. Станоўчая рэцэнзія – гэта таксама крытыка. Галоўнае, каб было пра што выказвацца. А ў прынцыпе пра што – ёсць.

Мікіта Абрамчык:

– Мне кажется, что беларусская музыкальная журналистика никогда не хватала звёзд с неба. У крупных медиа нет большой потребности писать о музыке. Сейчас заходишь на «Зеркало», когда выходит новая песня, например, Тимы Белорусских, текст выглядит так, словно это написал ChatGPT: артист такой-то выпустил песню о мотивации – и всё. Нет контекста, развития, которые могут как-то зацепить человека. Журналисты должны раскрывать какие-то интересные моменты про артистов или всё-таки артисты должны преподносить информацию? Следующая проблема, что музыканты и менеджеры не умеют общаться с журналистами. Надо развивать культуру взаимодействия между журналистами и музыкантами.

Беларускія музыкі і музычная журналістыка ў эміграцыі

Марына Савіцкая:

– Вельмі крутую рэч, як бы там ні было, зрабіў 2020 год, калі пачаліся дваровыя канцэрты. Людзі павыходзілі са сваіх дамоў і бясплатна патрапілі на канцэрты. Перыяд 2020 года вельмі паўплываў на тое, каб людзі даведаліся пра беларускіх артыстаў. Але я адчуваю, што гэтая цікавасць паступова знікае.

Павел Свярдлоў:

– Колькі народу пераехала ў Польшчу, у Літву, а на канцэрты ўсё роўна збіраецца па 100-200 чалавек ці ў розных імпрэзах удзельнічае. Гэта мяне дэматывуе крыху. Я разумею, што як яны ў Беларусі жылі і нікуды не хадзілі асабліва, дом-праца-дом, так роўна большасць і ў Польшчы – дом-праца-дом.

Мікіта Абрамчык:

– Артисты, которые действительно делают что-то профессионально и которые действительно заслужили внимание по тем или иным обстоятельствам, – собирают [людей на концерты] – те же NizKiz, NaviBand.

Аляксандр Чарнуха:

– Напрыклад, тур Бенькі [Святланы Бень] і Галі Чыкіс з прэзентацыяй альбома «Прыём». Выдатны альбом, адзін з лепшых альбомаў, якія я чуў у 2022 годзе. У Лодзі прадана 40 квіткоў, у Варшаве – можа там 300, магчыма крыху болей. Але гэта ўвогуле не тыя лічбы, якія адпавядаюць якасці гэтага альбома. І гэта праз тое, што недастаткова інфармацыі, а не з-за якасці прадукта.

Мікіта Абрамчык:

– Люди после 2020 года уже немного отошли. Возвращается, перерождается разворот на Запад. Это туры артистов по ближнему и дальнему зарубежью, концерты в Америке. Это реально круто. И если налаживать логистику, то это действительно очень перспективно. Да, пусть в Берлине, например, на концерт беларусского артиста придут 50-100 человек. Но с точки зрения фактической прибыли это будет плюс-минус то же самое, что в Бресте придёт 500 человек. Потому что в Берлине человек себе может позволить билет за 40 евро, а, например, в Бресте и Гродно – задумается, стоит ли ему покупать билет за 50 рублей.

Дзе шукаць музычную журналістыку?

Аляксандр Чарнуха:

– Ultra-Music пратрымаўся ў выглядзе паўнавартаснай рэдакцыі чатыры гады. Гэта была музычная журналістыка на энтузіазме. Мы выраслі там да 3 – 3,5 тысяч унікальных наведвальнікаў у суткі. Далей была сцяна. І трэба было ці шукаць нейкія сістэмы фінансавання, ці сыходзіць. Мы сышлі.

Павел Свярдлоў:

– Было шмат праектаў у беларускай музычнай журналістыцы ў 2000-я і далей, якія трымаліся на энтузіязме доўгімі гадамі, нават да дзесяцігоддзяў. Але энтузіязму заўжды прыходзіць канец. Рана ці позна. Калі, напрыклад, afisha.tut.by заўтра з’явіцца і гэты бізнес перазапусціцца, я думаю, што побач з ім можа з’явіцца нейкая прастора для музычнай журналістыкі. Таму што ёсць бізнес-мадэль. Гэтым людзям, якія заходзяць паглядзець, што за канцэрты будуць, цікава яшчэ і пачытаць, што было, што будзе, ці гэта ім падыходзіць.

Ці ёсць беларуская музычная індустрыя?

Мікіта Абрамчык:

– Нет какой-то беларусской музыкальной индустрии или беларусской сцены. Сейчас есть несколько. Мигрантская – которая находится за границей и освещается в медиа, живёт по своим правилам, в своей реальности, со своими проблемами. Есть сцена, которая находится внутри и которая сейчас в большинстве своём не имеет возможности выступать, так как им не выдают «гастрольки». Люди боятся, чтобы о них лишний раз независимые медиа не написали. У них есть две-три точки взаимодействия с аудиторией – какие-то локальные каналы. И у них абсолютно другие проблемы, задачи и всё прочее. Есть эстрада, но я не буду сильно на ней останавливаться. Думаю, здесь всё и так понятно.

Павел Свярдлоў:

– Беларуская музыка – яна працягваецца. Месцаў, дзе пра яе можна даведацца, таксама багата. Таму што раней ты ведаў: вось твая кропка ўваходу – гэта сайт, на якім табе ўсё раскажуць. Цяпер табе трэба пашукаць. Ёсць «Клік», ёсць «Беларуская музыка», ёсць «Падпольны веснік» – каналы, якія цудоўна выконваюць свае задачы, распавядаюць пра новую ці старую беларускую музыку. Калі вам цікава, шукайце, знаходзьце, глядзіце, чытайце. Журналісты ідуць да сваіх чытачоў, чытачы ідуць да сваіх журналістаў. Гэта нармальны працэс.

Якія выклікі стаяць сёння?

Мікіта Абрамчык:

– После 2020 года, помимо отмены концертов, есть другие проблемы. Остро стоит вопрос санкций, которые нас захватывают в объятия России. Уход крупных стриминговых компаний или их частичный уход всё больше побуждает людей пользоваться российскими сервисами: «ВКонтакте», «Яндекс.Музыкой». А эти сервисы пушат в первую очередь российскую музыку. В том числе проходит какая-то цензура. Слишком неугодные группы не попадают на эти стриминговые площадки.

Марына Савіцкая:

– Давайце яшчэ не будзем забываць пра тое, што ёсць пералік дазволеных арганізатараў і не зусім дазволеных. І гэта насамрэч вельмі вялікая праблема.

Павел Свярдлоў:

– За мяжой, мне здаецца, усё робіцца ў тым выглядзе, у якім гэта мэтазгодна, у якім гэта выжывае: у фармаце Telegram-каналаў, YouTube-каналаў. У нас няма сёння нейкага сайта, пра які можна сказаць: «Вось беларуская музычная журналістыка». Прыйдзе час – з’явіцца і сайт, калі будуць людзі, калі ўвогуле гэта будзе актуальна.

Поўнае відэа глядзіце на нашым Youtube-канале:

Каб не прапусціць цікавыя падзеі – падпісвайцеся на нашу рассылку.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

10 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня«Крытыка зараз называецца таксічнасцю». Беларуская музычная журналістыка, якая яна сёння?

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць