Прэс-клуб Беларусь — суполка беларускіх медыяпрафесіяналаў

  • Што такое Прэс-клуб?
  • Місія Прэс-клуба
  • Каб быць з намі на сувязі
  • Міжнародная прэс-карта
  • Нашы праекты

Што такое Прэс-клуб?

Прэс-клуб Беларусь — суполка беларускіх медыяпрафесіяналаў, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і правоў чалавека, імкнуцца захаваць стандарты прафесіі журналіста, каб у самых цяжкіх умовах медыя маглі даносіць да беларускай аўдыторыі важную інфармацыю.

Місія Прэс-клуба

Падтрымліваць і ўмацоўваць цікавасць да прафесіі журналіста. Павышаць прэстыж і аўтарытэт прафесіі ў няпростых умовах.

Адсочваць і прасоўваць новыя трэнды ў стандартах прафесіі.

Умацоўваць патэнцыял незалежных медыя. Павышаць устойліваць медыясектара і спрыяць яго кансалідацыі.

Супрацьстаяць прапагандзе і развіваць крытычнае мысленне.

Спрыяць фарміраванню добрасумленнага партнёрства. Насычаць даверам дыскусію розных актараў.

Трымаць Беларусь у міжнароднай павестцы.

Каб быць з намі на сувязі

Можна:

Звязацца з рэдакцыяй: press-club@solidarityby.eu

Міжнародная прэс-карта

Прэс-клуб Беларусь сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў (International Association of Press Clubs) дае магчымасць супрацоўнікам беларускіх медыя атрымаць карту міжнароднага ўзору ад IAPC, якая будзе фізічным пасведчаннем таго, што яе ўладальнік практыкуе медыйную дзейнасць.

Карта выдаецца журналістам, рэдактарам, фотакарэспандэнтам, якія працуюць у штаце ці з’яўляюцца фрылансерамі і могуць пацвердзіць сваю супрацу з медыя.

Нашы праекты

Медыя Акадэмія

Магчымасць пракачаць сябе, калі вы журналіст. А калі — менеджар, то скілы вашыя і супрацоўнікаў, па прадказальнаму графіку.

Медыя Акадэмія

TechHub

Тэххаб – праект Press Club Belarus, які дапамагае медыя вырашаць тэхналагічныя праблемы і дасягаць тэхналагічнай устойлівасці за кошт развіцця кампетэнцый у камандах і сучасных ІТ-рашэнняў

TechHub
Press Club BelarusПрэс-клуб Беларусь — суполка беларускіх медыяпрафесіяналаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць