Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
SCIENCE AT RISK Emergency Office запрашае наведаць серыю публічных лекцый і дыскусій з навукоўцамі. Яны пройдуць анлайн праз ZOOM. На кожную падзею трэба зарэгістравацца асобна.
Калі: 24 траўня, 18:00 па Варшаве і Берліну, 19:00 па Мінску, Вільнюсу і Кіеву.
Лектар: мастацтвазнаўца Ала Пігальская.
Дзейнасць друкарні Йозафа Завадзкага на працягу ХІХ ст. адбывалася ў варунках рознай ступені русіфікацыі. Мэты дзейнасці і ідэнтычнасць уладальнікаў тыпаграфіі не супадала з пазіцыяй, якая навязвалася дзяржавай (Расійскай Імперыяй), у складзе якой знаходзілася Вільня і большая частка абшараў распаўсюду выданняў друкарні Завадзкіх. Разгляд прыкладаў з мінулага дазваляе задаць прастору для ацэнкі актуальных штодзённых практык і патэнцыялу іх эфектыўнасці.
Калі: 25 траўня, 18:00 па Варшаве і Берліну, 19:00 па Мінску, Вільнюсу і Кіеву.
Удзельнікі: гісторыкі Аляксандр Груша, Васіль Варонін, Мікола Волкаў і Ніна Скеп’ян.
Эпоха Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца адным з важнейшых перыядаў у гісторыі Беларусі. Значэнне гэтай праблемы выходзіць далёка за межы гістарычнай навукі і мае істотны ўплыў на шырокія колы беларускага грамадства. Важнымі з’яўляюцца пытанні, як узнікла гэтая дзяржава, які ўнёсак у яе ўтварэнне зрабілі беларускія эліты, ці было месца Беларусі ў палітычных і іншых структурах Вялікага Княства Літоўскага. У рамках дыскусіі спікеры абмяркуюць перыяд ад моманту стварэння ВКЛ да Люблінскай уніі 1569 года.
Калі: 29 траўня, 18:00 па Варшаве і Берліну, 19:00 па Мінску, Вільнюсу і Кіеву.
Лектар: тэолаг Міхаіл Самкоў.
Падчас лекцыі вы даследуеце свет метафар і іх уплыў на штодзённае жыццё. Даведаецеся, як метафары фармуюць успрыманне рэчаіснасці і як яны могуць уплываць на паводзіны і працэсы прыняцця рашэнняў. Удзельнікі лекцыі таксама паглыбяцца ў сілу метафарычнага мыслення і тое, як можна яго выкарыстоўваць, каб змяніць сваё жыццё.
Когда: 31 мая, 18:00 по Варшаве и Берлину, 19:00 по Минску, Вильнюсу и Киеву.
Лектор: химик Юлия Лесникович.
Во время лекции вы сможете расширить границы своих представлений о человеке, взглянете на него с точки зрения химика и поймете основы некоторых жизненных процессов человеческого тела. Вы узнаете, что такое ферменты и зачем о них нужно знать, почему витамины вкуснее и полезнее во фруктах и многое другое.
SCIENCE AT RISK Emergency Office – гэта праект некамерцыйнай арганізацыі akno e.V., накіраваны на аказанне падтрымкі навукоўцам і студэнтам, якія пацярпелі ад вайны супраць Украіны альбо палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт