Адкрыты прыём заявак на навучальны курс для аўтараў дакументальных фільмаў CHANGE 2023–2024

EAVE, CPH:DOX і IMS запрашаюць аўтараў дакументальных фільмаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны прыняць удзел у бясплатным трэнінгу па сумеснай вытворчасці CHANGE 2023–2024.

Адкрыты прыём заявак на навучальны курс для аўтараў дакументальных фільмаў CHANGE 2023–2024
Фота: Getty Images / Unsplash+

Дэдлайн падачы заявак: 7 жніўня 2023 года.

Хто можа падаць заяўку

Падаць заяўку могуць будучыя каманды – рэжысёр і прадзюсар – з дакументальным праектам у распрацоўцы.

Арганізатары засяроджваюцца на праектах з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія адкрыты для сумеснай вытворчасці. Вітаюцца праекты на скрыжаванні дакументалістыкі і журналістыкі.

Працоўная мова курса – англійская. Удзельнікі павінны ўмець чытаць, пісаць і размаўляць па-ангельску.

Кінапраект павінен:

  • прадэманстраваць, што ён прафесійна і этычна асвятляе тэмы, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс;
  • мець уяўленне аб тым, як дасягнуць патрэбнай аўдыторыі і быць заклікам да дзеяння;
  • імкнуцца паўплываць на грамадскую дыскусію, што прывядзе да патэнцыйных сацыяльных,
  • палітычных ці культурных змен.

Прыярытэтныя тэмы:

  • гендэрная роўнасць;
  • маргіналізаваныя групы і меншасці;
  • разнастайнасць;
  • сацыяльныя змены;
  • бягучыя падзеі і/або правы чалавека.

Як будзе прахадзіць курс

Арганізатары прапануюць індывідуальную праграму, якая будзе праходзіць на працягу трох выязных воркшопаў. Гэта робіцца дзеля таго, каб стымуляваць міжрэгіянальную сумесную вытворчасць і падключаць дакументальныя праекты да рэгіянальных і міжнародных рынкаў.

Удзельнікаў будуць навучаць рэгіянальныя і міжнародныя эксперты.

Падаць заяўку

Некаторыя заяўнікі могуць быць запрошаны на анлайн-сумоўе ў жніўні для далейшага ўдакладнення заяўкі. Канчатковы адбор будзе абвешчаны ў пачатку верасня 2023 года.

Расклад воркшопаў

Development. 4–8 лістапада 2023 года, Тбілісі.

Удзельнікі паглыбяцца ў сутнасць таго, што каманды хочуць расказаць. Яны змогуць узмацніць сваё апавяданне і засяродзіць увагу на амбіцыях кожнага фільма з пункту гледжання ўздзеяння, дасведчанасці і змяненняў.

Co-production. 15–19 студзеня 2024 года, Кішынёў

Удзельнікі пашыраць свае веды аб рэальнасці, вытворчай асяроддзі і структурах фінансавання адзін аднаго. Плюсы і мінусы сумеснай вытворчасці выкарыстоўваюцца для ўмацавання кожнага праекта, падрыхтоўкі яго да выхаду на міжнародны рынак.

Encounter. Сакавік 2024 года падчас CPH:DOX, Капенгаген

Праекты будуць прадстаўлены на CPH:FORUM і сутыкнуцца з міжнародным рынкам, што прывядзе да распрацоўкі індывідуальных стратэгій для кожнага праекта.

Паміж воркшопамі ўдзельнікі будуць працаваць над распрацоўкай праектаў з канкрэтнымі задачамі і заданнямі.

Забеспячэнне курса

Плата за ўдзел у курсе не спаганяецца.

CHANGE забяспечвае настаўніка і пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне і кішэнныя выдаткі. Удзельнікі самі пакрываюць выдаткі на мясцовы транспарт.

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяжыцеся з Satu Elo, satu@eave.org.

Падрабязней пра ўмовы

Арганізатары і партнёры

Гэты курс арганізаваны ў супрацы з кінафестывалямі і арганізацыямі: DocudaysUA (Украіна), MOLDOX (Малдова), CinéDOC (Грузія), Залаты абрыкос (Арменія), ДакуБаку (Азербайджан) і Нацыянальным кінацэнтрам Грузіі.

EAVE – гэта арганізацыя, якая займаецца прафесійным навучаннем, распрацоўкай праектаў і стварэннем сетак кантактаў для вытворцаў аўдыёвізуальных сродкаў.

CPH:DOX, Капенгагенскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно – адзін з найбуйнейшых фестываляў дакументальнага кіно ў свеце.

IMS (International Media Support) – арганізацыя, якая спрыяе развіццю журналістыкі і дакументальнага кіно з мэтай умацавання патэнцыялу СМІ для памяншэння канфліктаў, умацавання дэмакратыі і садзейнічання дыялогу.

Падзяліцца:

Крыніца: mediasupport.org

12 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяАдкрыты прыём заявак на навучальны курс для аўтараў дакументальных фільмаў CHANGE 2023–2024

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць