Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Па спасылцы знойдзеце сам дакумент, які тычыцца выкарыстання ў СМІ штучнага інтэлекту. Каардынавала працу журналісцкая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», а ў склад камітэта ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў па нейрасетках, журналістаў і прадстаўнікоў арганізацый, якія падтрымліваюць медыі, піша БАЖ. Ніжэй 10 прынцыпаў хартыі.
Раду ўзначаліла нобелеўская лаўрэатка Марыя Рэса. Парыжская хартыя накіраваная на абарону права на інфармацыю. Вось прынцыпы, якія азначаны ў хартыі:
Выкарыстанне і развіццё сістэм штучнага інтэлекту ў журналістыцы павінны падтрымліваць асноўныя каштоўнасці прафесійнай этыкі, што ўключае праўдзівасць і дакладнасць, справядлівасць, неперадузятасць, незалежнасць, непрычыненне шкоды, недыскрымінацыю, справаздачнасць, павагу недатыкальнасці прыватнага жыцця і канфідэнцыяльнасць крыніц.
Выкарыстанне штучнага інтэлекту павінна быць усвядомленым і добра інфармаваным рашэннем, якое прымаецца людзьмі. Рэдакцыі павінны дакладна вызначыць мэты, вобласць прымянення і ўмовы выкарыстання кожнай такой сістэмы.
Медыі павінны забяспечыць скразны і бесперапынны нагляд за ўздзеяннем штучнага інтэлекту, забяспечыць строгае выкананне правіл яго выкарыстання і захаваць магчымасць дэактываваць у любы момант.
Патрэбна, каб гэтая ацэнка пераканаўча прадэманстравала прыхільнасць асноўным каштоўнасцям журналісцкай этыкі. Штучны інтэлект павінен выконваць законы аб прыватнасці, інтэлектуальнай уласнасці і абароне дадзеных.
Неабходна выпрацаваць дакладную сістэму адказнасці за любое невыкананне гэтых патрабаванняў.
Перавагу атрымаюць тыя сістэмы, якія працуюць прадказальна і могуць быць проста растлумачаныя.
Сродкі масавай інфармацыі бяруць на сябе рэдакцыйную адказнасць, у тым ліку за выкарыстанне штучнага інтэлекту для збору, апрацоўкі альбо распаўсюду інфармацыі. Яны нясуць адказнасць і справаздачныя за кожную частку кантэнту, якую выкарыстоўваюць.
Любое выкарыстанне штучнага інтэлекту, якое аказвае істотны ўплыў на вытворчасць ці распаўсюд журналісцкага кантэнту, павінна быць выразна раскрыта і даведзена да ведама ўсіх, хто атрымлівае інфармацыю разам з адпаведнымі дадзенымі. Сродкі масавай інфармацыі павінны весці публічны ўлік сістэм штучнага інтэлекту, якія яны выкарыстоўваюць і выкарыстоўвалі, з падрабязным апісаннем іх мэтаў, маштабаў і ўмоў выкарыстання.
СМІ павінны, калі гэта магчыма, выкарыстоўваць самыя сучасныя інструменты, якія гарантуюць сапраўднасць і паходжанне кантэнту, што публікуюць, даваць дакладныя звесткі пра яго паходжанне і любыя наступныя змены, якім ён мог падвергнуцца.
Журналісты імкнуцца забяспечыць дакладнае і надзейнае адрозненне паміж кантэнтам, атрыманым у выніку фіксацыі праяў рэальнага свету (напрыклад, фотаздымкаў, аўдыя- і відэазапісаў) і таго, што створана альбо істотна зменена з дапамогай сістэм штучнага інтэлекту.
СМІ варта аддаваць перавагу выкарыстанню сапраўдных відэаматэрыялаў і запісаў для адлюстравання рэальных падзей, а таксама ўстрымлівацца ад стварэння альбо выкарыстання кантэнту, створанага з дапамогай штучнага інтэлекту, які імітуе здымкі і запісы рэальнага свету ці выдае сябе за рэальных людзей.
У медыя распрацоўка і выкарыстанне сістэм штучнага інтэлекту для аўтаматычнай персаналізацыі і рэкамендацый кантэнту павінны кіравацца журналісцкай этыкай. Такія сістэмы павінны паважаць цэласнасць інфармацыі і спрыяць агульнаму разуменню адпаведных фактаў і пунктаў гледжання. Яны павінны падкрэсліваць разнастайныя пункты гледжання на розныя тэмы, спрыяючы адкрытасці і дэмакратычнаму дыялогу.
Выкарыстанне такіх сістэм павінна быць празрыстым, і карыстальнікам па магчымасці павінна быць прадастаўленая магчымасць адключыць іх, каб забяспечыць нефільтраваны доступ да рэдакцыйнага кантэнту.
Менавіта журналісты, якія з’яўляюцца абаронцамі свабоды інфармацыі, павінны адыгрываць актыўную ролю ў кіраванні сістэмамі штучнага інтэлекту. Іх варта ўключаць у любы глабальны альбо міжнародны інстытуцыянальны нагляд за кіраваннем і рэгуляваннем такімі інструментамі. Яны павінны забяспечыць, каб кіраванне штучным інтэлектам паважала дэмакратычныя каштоўнасці і каб разнастайнасць людзей і культур адбівалася ў развіцці нейрасетак.
Доступ да журналісцкага кантэнту, які быў створаны з дапамогай сістэм штучнага інтэлекту, павінен рэгулявацца афіцыйнымі пагадненнямі, якія забяспечваюць устойлівасць журналістыкі і падтрымліваюць доўгатэрміновыя агульныя інтарэсы СМІ і журналістаў. Уладальнікі нейрасетак павінны пазначаць крыніцы, паважаць правы інтэлектуальнай уласнасці і выдзяляць справядлівую кампенсацыю праваўладальнікам.
Уладальнікі сістэм штучнага інтэлекту таксама абавязаныя весці празрысты і падрабязны ўлік журналісцкага кантэнту, які выкарыстоўваецца для навучання і падтрымкі іх сістэм.
Праваўладальнікі павінны паставіць перапрафіляванне свайго кантэнту сістэмамі штучнага інтэлекту ў залежнасць ад захавання цэласнасці інфармацыі і фундаментальных прынцыпаў журналісцкай этыкі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт