Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
14 чэрвеня каардынатар сацсетак “Свабоды” Францішак Вячорка падзяліўся з аўдыторыяй Press Club Belarus ўласным досведам аб тым, як СМІ сабраць аўдыторыю праз сацсеткі.
Аўтар:Сяргей Харытонаў
Фота: Мікалай Жукаў
За некалькі год каманда “Свабоды” дала рады павялічыць аўдыторыю сваіх паблікаў у такіх сацсетках, як Instagram, Вконтакте і Одноклассники. Але галоўнае, Facebook-суполка “Свабоды” вырасла на рэкордныя 3,300% і сёння складае болей за 100,000 чалавек.
Сацсетачнікі “Свабоды” змагаюцца з камандай tut.by за першае месца ў рэйтынгу беларускіх грамадска-палітычных суполак у Facebook. Абодва медыя вядуць даволі жорсткія рэклямныя кампаніі ў Facebook і накачваюць гэтую сацсетку велізарнай колькасцю пастоў — ад 150 да 250 на тыдзень. Як у “Свабоды” атрымалася стаць першымі ў Facebook?
1. Разуменне, што традыцыйныя СМІ дэградуюць.
І гэта добра. Час змяняецца. Па словах Франака, беларусы, насуперак стэрэатыпам, не адстаюць ад заходніх краінаў у медыйных інтэрнэт-тэхналёгіях і з’яўляюцца аднымі з лідэраў у краінах былога СССР. Нягледзячы ні на што і гледзячы на ўсё, СМІ у нашай краіне, як і ва ўсім свеце змяняюцца і рэагуюць на новыя рэаліі вельмі актыўна. Сайты навінаў паміраюць і хутка цалкам знікнуць, ператварыўшыся ў архівы інфрамацыі. СМІ будучыні будуць выглядаць як nowthisnews.com – базавы лэндзінг са спасылкамі на сацсеткі рэдакцыі.
2. Фокус на інтэракцыю ў сацсетках, а не на сайце.
Тое, што сучасныя беларускія СМІ пераходзяць у фармат клікаў, лайкаў і шэраў – ня толькі беларуская праблема. Паводле Франака, сталыя журналісты і медыямэнеджары ў цэнтры Вашынгтона с вялікім сумам кажуць, што амерыканскія медыя дэградуюць і ператвараюцца ў сацсеткавы балаган. Многія рэдакцыі, дзе анляйнавая каманда была дадаткам да “папяровай” зараз выглядаюць цалкам наадварот – папяровыя рэдакцыі ператварыліся ў дадатак да “лічбавых” каманд.
3. Crowdsourcing.
Нам трэба прызвычаіцца да новых умоў, дзе кожны чалавек мае шанец ператварыцца ў СМІ. Адказнасць і карпаратыўная задача журналістаў і медыяпрафесіяналаў – захаваць этыку і стандарты распаўсюду інфармацыі, якая павінна заставацца максімальна праўдзівай.
4. Unlearning.
Напрыканцы мінулага году на Harvard Business Review выйшаў матэрыял Why the Problem with Learning Is Unlearning. Артыкул распавядае пра новы прынцып навучання – найбольш кампетэнтнымі і канкурэнтаздольнымі будуць тыя, хто зможа быстра “развучвацца”. Тобок, забываць старое трэба каб спажываць і выкарыстоўваць новыя веды. Змены адбываюцца хутчэй, а таму забывацца на старыя альгарытмы працы трэба, каб хутчэй усьведаміць новыя — і лягчэй інтэграваць іх.
5. Разуменне эффектыўнасці сацсетак як сайтаў з навінамі.
Зьмены адбываюцца ў формах дыстрыбуцыі СМІ, арганізацыі рэдакцыяў, методыкаў падліку эфектыўнасці і ангажаванасці аўдыторыі. Калі ў 70х “Радые Свабода падлічвала ангажаванасць аўдыторыі мяхамі атрыманых лістоў, то ў сучасных умовах ангажаванасць аудыторыі вымяраецца праз Google Analytics і Chart Beat. Каля 43% беларусаў спажываюць навіны праз сацсеткі – гэта ўжо столькі ж, колькі атрымоўвае інфармацыю праз расейскае тэлебачанне, і лаяльнасць да сацсетак будзе толькі расці.
6. Размова на мове карыстальніка.
Аўдыторыя інтэрнету маладзее, дзеці пачынаюць глядзець мульцікі на YouTube ва ўзросце трох-чатырох гадоў, у шэсць пачынаюць вольна карыстацца інтэрнетам, у восем заводзяць першыя акаунты ў сацсетках (у тым ліку і бяспечных). Гэта новы свет у якім пакаленне міленіялаў, што вучыла бацькоў карыстацца японскім відзікам у 90я, сёння вучыцца новым прынцыпам сацсетак ад шкалаты.
7. Слова “SMMшчык” — абразлівае.
Каардынатарам сацсетак трэба займацца рознымі рэчамі. У большасці беларускіх рэдакцыяў сацсеткамі займаюцца 2-3 чалавекі, але ёсць і тыя, дзе сацсеткамі займаюцца да 5-6 чалавек.
8. Новыя фарматы.
СМІ трэба вырашыць, што яны прадвігаюць – кантэнт сайта ці старонку ў сацсетках. Для кожнага падыхода патрэбная асобная мэтадалёгія. Будучыня за СМІ, якія ставяць на сацсеткі, а тэксты ствараюцца камандамі, што аб’ядноўваюць тэкставікаў, відэапрадакшн ды інфаграфераў. Нас чакае больш лайфстрымаў, эксплэйнераў, user-generated content і меньш тэкстаў-лонгрыдаў.
9. Разуменне, што аўдыторыя можа захапіць рэдакцыю ў закладнікі.
Не трэба чакаць, што юзеры прыйдуць да СМІ – СМІ павінны апынуцца там, дзе знаходзіцца іх аздыторыя і дакладна ведаць, хто гэтыя людзі. У той жа час, трэба быць вельмі асцярожнымі са сваімі жаданнямі, бо часам прыход вялікай аўдыторыі стварае новыя выклікі. Так, актыўна мабілізуючы ўкраінскую аўдыторыю, беларуская служба “Свабоды” ужо мае ў сацсетках аўдыторыю, дзе карытсальнікаў з Украіны неўзабаве перавысіць колькасць карыстальнікаў з Беларусі. З маладымі СМІ іншая праблема – мабілізуючы аўдыторыю, што існуе ў першыя месяцы сваёй працы і арыентуючыся на яе, можна аднойчы стаць яе закладнікам, бо мессадж не будзе даходзіць да тых, хто на самай справе быў мэтавай аўдыторыяй.
10. Сумеснае навучанне.
Мэнеджары сацсетак “Свабоды” працуць па прынцыпе “Навучыўся сам – навучы калегу”. Не бывае многа людзей, якія валодаюць Photoshop, Premier ці After Effect. Апроч іншага, кожны павінен займацца сваёй справай – у камандзе жорстка падзеленая адказнасць за розныя франты працы.
11. Мульціканальнасць і грошы.
“Свабода” мае больш за трыццаць каналаў сувязі з аўдыторяй і кожны месяц прамоцыі пастоў толькі ў Facebook каштуе рэдакцыі да $1000. Улічваючы, што “Свабода” некамерцыйны праект, яны з задавальненнем дзеляцца вынікамі сваёй працы з іншымі – але выступаюць за абарону аўтарскіх праваў. Па інфармацыі ад Франака, пакет Adobe можна купіць толькі за шалёныя грошы.
12. Адчуванне надыходзячага медыягенацыду.
FANG – Facebook, Amazon, Netflix і Google неўзабаве захопяць большасць сусветнага медыярынку. У канкурэнтнай барацьбе пераможа толькі той, у каго найбольшая аўдыторыя. Таму – кожны дзень трэба змагацца за яе і захопваць новыя пляцдармы.
Напачатку свайго выступу, Францішак выйшаў на сцэну і заявіў, што ён не Стыў Джобс і не будзе чытаць лекцыю. “Я падзюлюся з вамі досведам”. У праграме было многа досьведу, сакрэтаў, эгейджменту аўдыторыі і, чаго крывадушыць, мноства коцікаў і смешных gif’ак. Ці трэба посціць коцікаў?- задаў нехта пытанне ў залі падчас сэсіі Q&A. Канешне, трэба. Але ўдала.
Магчыма з-за цікавай тэмы, ці таму што сам Франак сам па сабе напалову коцік, заля Press Club Belarus была цалкам запоўненая як маладымі медыйшчыкамі, так і сеньёрамі. І калі першае правіла Прэс-Клюба – распавядаць усім сябрам пра Прэс-Клюб, то другое — ніколі не забывацца на заўчасную рэгістрацыю. Чакаем вас праз тыдзень на семінары па аўтарскім праве для СМІ .
Шэрце, каменціце, лайкайце, клікайце i падпiсвайцеся на паблiк Press Club Belarus у Facebook
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт