Цэнзура і маніпуляцыя кантэнтам падарвалі здольнасць людзей прымаць абгрунтаваныя рашэнні на выбарах па ўсім свеце (за 2024 год). Людзі ўсе часцей сутыкаюцца з рэпрэсіямі за свае анлайн-выказванні і актывізм Узровень абароны правоў чалавека ў інтэрнэце пагоршыўся ў 27 краінах (усяго ў рэйтынгу 72 краіны).
Значнае пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова ў інтэрнэце, згодна з даследваннем:
Кыргызстан (мінус 4 балы па 100-бальнай шкале);
Азербайджан (−3);
Беларусь (−3).
Ірак і Зімбабвэ маюць тыя ж паказчыкі, што і наша краіна. 18 краін палепшылі паказчыкі, а лепшыя вынікі ў Замбіі (+3). А найгоршае становішча са свабодай у інтэрнэце ў М’янме і Кітаі.
Урады 25 краін абмяжоўвалі ў гэтым годзе доступ да сацсетак або блакавалі сайты з палітычным, сацыяльным і рэлігійным кантэнтам, або адключалі доступ у інтэрнэт падчас выбараў, каб паўплываць на вынікі. Урады гэтых краін прыбеглі да рэпрэсій, у тым ліку арыштаў і гвалту, каб прымусіць замаўчаць людзей.
Мінімум у 56 краінах рэйтынгу карыстальнікаў арыштоўвалі за палітычныя, сацыяльныя ці рэлігійныя выказванні. Мінімум у 43 краінах людзі ў 2024 годзе былі забітыя за свае анлайн-актывізм. А гэта ўжо рэкордны паказчык, пішуць даследчыкі Freedom House.
Радыё Свабода прыводзіць пераклад фрагмента дакладу. Пра Беларусь згвадваецца наступнае:
«Напярэдадні адкрыта сфальшаваных парлямэнцкіх выбараў у Беларусі ў лютым 2024 года чыноўнікі часткова абмежавалі доступ да YouTube, каб ня даць беларусам праглядзець навагодні зварот лідэра апазыцыі ў выгнаньні Сьвятланы Ціханоўскай. Аднак, каб высьмеяць урадавы кантроль над інфармацыяй, беларуская апазыцыя стварыла вобраз Яся Гаспадара, выдуманага кандыдата, сьцьвярджаючы, што ён можа свабодна размаўляць з выбарнікамі ў інтэрнэце, не рызыкуючы арыштамі».