Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Запрашаем на адкрытую дыскусію «Ці ёсць у нас будучыня з атамнымі электрастанцыямі?», прысвечаную бяспецы Беларускай АЭС. У якасці спікераў мераспрыемства выступяць эксперт Greenpeace Ян Хаверкамп, прадстаўнікі ГА “Экадом” і Беларускай партыі “Зялёныя”.
Удзельнікі дыскусіі:
Напярэдадні 32-ой гадавіны Чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы жыхары Беларусі традыцыйна задаюцца пытаннем пра яе наступствы, пра мэтазгоднасць і рызыкі будаўніцтва Беларускай АЭС. Улады і атамныя лобі пераконваюць грамадзян у тым, што сучасныя тэхналогіі атамнай энергетыкі ўлічваюць сумны вопыт радыяцыйных катастроф, і што кіраванне рызыкамі стала істотна лепшым, што бяспека сучасных АЭС палепшылася ў шмат разоў, у тым ліку, дзякуючы сістэме незалежнага канролю. У прыклад прыводзяць і стрэс-тэсты, якія былі праведзеныя ў 2012 годзе для еўрапейскіх АЭС пасля Фукусімы, з мэтай павышэння ўстойлівасці да знешніх фактаў, такім як землятрусы, цунамі, павадкі і іншае.
Стрэс-тэсты для Беларускай АЭС пройдуць незалежную еўрапейскую экспертызу толькі ў гэтым годзе. Наколькі яны могуць змяніць сітуацыю з парушэннямі і здарэннямі пры будаўніцтве АЭС у Астаўцы? Ці змогуць яны на практыцы знізіць яе рызыку і павысіць устойлівасць? Для чаго еўрапейская супольнасць і суседняя Літва патрабавалі правядзення гэтых стрэс-тэстаў Беларускай АЭС? Якія могуць быць вынікі стрэс-тэстаў і ці зможа гэта працэдура паспрыяць празрыстасці будаўніцтва? Ці зможа беларуская грамадскасць дамагчыся спынення будаўніцтва, па прыкладу сваіх еўрапейскіх калег?
Гэтыя і іншыя пытанні пасля кароткіх прэзентацый абмяркуюць эксперты_кі з аўдыторыяй.
Рэгістрацыя на падзею.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт