Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларусскую журналистку Катерину Андрееву власти обвинили в «измене государству». 4 июля 2022-го над Катериной начался закрытый судебный процесс, на который не пустили даже мужа журналистки. Что важно знать о Катерине – делятся друзья и коллеги.
13 июля 2022 года Гомельский областной суд вынес новый приговор Катерине: 8 лет колонии усиленного режима. Журналистку признали виновной в «измене государству».
Ирина Ареховская: «Вы мусіце ведаць, што няма больш упартай журналісткі ў Беларусі, чым Каця: “Іра, мы маглі зрабіць гэты матэрыял яшчэ лепей”. А яшчэ Каця не любіць летакі. Таму ў камандыроўку да суседніх краін мы дабіраліся цягнікамі. Я страшна на яе злавалася:) Зато яна ва ўсіх гарадах знаходзіла самую смачную ежу. І казала: “Мы, Ірына, з табою добра папрацавалі, мусім смачна паесці, каб заўтра працаваць яшчэ лепей”.
У адной з паездак у нас была пару гадзінаў на перасадку, і Каця завяла мяне ў краму карэйскай касметыкі. Яна ведала ўсё-усё пра гэтыя мудрагелістыя бляшаначкі. Мы дамовіліся, што некалі Кацярына правядзе мне там экскурсію. Таму я пакуль не заходжу ў крамы карэйскай касметыкі, але заўжды думаю пра Кацю, калі праходжу паблізу: “Каця, усё будзе лепей! ”».
Александр Борозенко:
«Катя – человек невероятной энергии и силы, безумно любящий свою профессию. Всегда в любой ситуации она не теряет позитив и даёт силы тем, кто рядом».
Евгения Долгая:
«Катя – человек с очень устойчивыми ценностями внутри. И я думаю, что именно они сейчас помогают ей держаться. То, что происходит с ней, – это и личная месть силовиков, и заложничество, и раскручивание украинского вопроса. В Украине журналисты знают Катю и восхищаются её профессионализмом. Всем рекомендую читать книгу «Беларусский Донбасс». Мы сейчас только узнаём многие моменты на практике, а Катя уже знала. Очень не хватает её, она могла бы свой опыт превратить в ценнейшие материалы. И это прекрасно понимают власти Беларуси.
Катя умудрялась поддерживать меня, когда началась полномасштабная война. И это очень ценно. Кто-то написал Кате в пожеланиях, что сейчас её самая важная задача – сохранить себя. Это правда так. Нам очень повезло жить во времена, когда есть такой человек, как Катя».
Журналистка Евгения Долгая создала специальный Google-документ, в котором собирает весточки для Катерины и любые слова поддержки.
Алла Шарко:
«Цяжка вяртацца думкамі ў СІЗА, але цяпер трэба. З Жодзіна на суды прывезлі “спецкантынгент” (так нас звалі), і ўвечары ў нашу камеру закінулі Кацю Бахвалаву (Андрэеву). Пасля начных этапаў людзі вельмі стомленыя: без сна, холад, сабакі, цяжкія сумкі (на жаргоне – “кешэры”, слова “сумка” з нармальнага жыцця, дзе не хочацца турэмных “сувеніраў”).
Самыя цяжкія кешэры ў палітзэкаў – з лістамі. Бо нейкі час лісты аддавалі, а Каце яны ішлі сотнямі. Мы паказвалі адна адной малюначкі ад незнаёмых, дзіцячыя лісты, паштоўкі – наш скарб. Некалькі паштовак Каця падарыла мне, каб я магла маляваць “з натуры”.
Мы стаялі першыя хвіліны, абдымаліся, радаваліся знаёмым тварам, смяяліся, як малыя. Мы з Кацяй раней бачыліся ўсяго некалькі разоў.
Так яна “пасялілася” на шконцы нада мною, мы грэлі ногі адна адной, было холадна. Я заплятала яе валасы раніцай, і прыгожыя волны на яе першым судзе – гэта мы зрабілі коскамі на нач.
У Каці былі свае кнігі – паэзія Срэбнага стагоддзя, яна прыгожа дэкламавала вершы напамяць, яе ўлюбёны Салжаніцын, якога яна перачытвала некалькі разоў… На Валадарцы напісала вельмі пранізлівы верш і яшчэ сумнявалася, ці варта дасылаць у лісце.
Яшчэ ў Каці была свая хатняя навалачка для падушкі, раніцай яна яе здымала і мяняла на казённую. Гэта было важна – мець кавалачак нармальнага жыцця там.
Перад сном Каця зверху апускала да мяне руку, мы трымаліся “за лапку” і жадалі добрых сноў, пад гукі сірэны адбоя, непрыемныя гукі. А калі Каціна суседка гучна храпла, Каця інтэлігентна казала: “Лена, я вас вельмі прашу, не храпіце, я сур’ёзна”. Гэта было невыносна міла. А Лена храпла кожную ноч, да й не адна яна.
Добры занятак – піць каву-гарбату. Каб не апякчы губы, Каця піла сваю любімую зялёную гарбатку з пластыкавай банкі ад салата з жодзінскай “атаваркі”, а мы – з вядомага алюмініевага кубка, граючы ў гульню “паспець выпіць гарачую каву і не апякчыся”. У камеры мы з дзяўчынамі часта прыдурняліся, гумар нас ратаваў. Давалі імёны прарошчанай цыбулечнай сямейцы, назіралі мышак, что пад’ядалі нашы грушы-яблыкі, гуляліся ў “мафію”.
На прагулках мы танчылі, было страшна марозна, а танцы сагравалі і давалі настрой. Нейкія з парных танцаў танчыла разам з Кацяй, яна хутка навучылася і стала часткай нашага “камернага ансамблю”. Голасна пелі прыпеўкі пра Сямёнаўну, перайначваючы словы пад нашу рэчаіснасць.
На Валадарцы троху інакш, чым у Жодзіна, і Каця радавалася і нашай кампаніі, і аднаразовай брытве, і масачкам-крэмам.
На суд яна апранулася ў белае. Прачытала нам сваё апошняе слова. Яе голас і інтанацыю магу лёгка дастаць з памяці. Каця разумее сваю ролю і місію, думаю, гэта ёй дапамагае цяпер.
Калі яна вярнулася з прысуду ў камеру, нібыта наша агульная надзея на хуткую норму памерла. Мы так спадзяваліся, што яе выпусцяць. Пелі ёй песні «Домой», «Демобилизация», калі яе выводзілі з камеры на пасяджэнні, але цуда не здарылася. Потым мы доўгі час не пелі ўвогуле, настрою не было.
Вельмі чакаю Кацю. Бо ў нас планы – піць гарбату і віно з прыгожага посуду ва ўтульнай бібліятэцы. Размаўляць. Каця расказвала пра дзядулю і бабулю, пра бацькоў, пра каханага мужа. У любой перадачы і лісце лавіла праменьчыкі кахання з дому, як і кожная з нас. Доля родных і блізкіх вязняў, хто іх чакае кожную хвіліну кожнага дня і ночы, якая яна цяжкая. Думкамі і сэрцам з вамі».
СИЗО-3, 246003, Гомель, ул. Книжная, 1А
Бахвалова Катерина Андреевна
Пресс-клуб
При перепечатке материала активная ссылка на первоисточник обязательна
Фото Катерины Андреевой на главной: Ирина Ареховская
Што трэба ведаць пра новую справу супраць Кацярыны Андрэевай
«Я не хочу забывать этот опыт». Первое интервью Аллы Шарко после СИЗО
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт