Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Проект Пресс-клуба «Пресса под прессом» – о том, что происходило и происходит с независимыми медиа и журналистами в Беларуси с августа 2020 года. Мы собираем свидетельства и истории.
Главный редактор и директор БелаПАН Ирина Левшина – в СИЗО. Её обвиняют в неуплате налогов. Историю Ирины рассказывают коллеги и дочь.
Обыски прошли 18 августа 2021 года в офисе информационной компании, а также у пяти сотрудников и экс-директора БелаПАН Дмитрия Новожилова. После них главного редактора Ирину Левшину, бухгалтера Екатерину Боеву, бывшего директора БелаПАН Дмитрия Новожилова задержали, они находились в изоляторе на Окрестина. Через 10 суток Екатерину Боеву освободили под обязательство о явке. Левшина и Новожилов были переведены в СИЗО-1 и остаются за решёткой до сих пор.
Первоначально в Следственном комитете заявили, что задержания проводились по подозрению в совершении преступлений, предусмотренных ч. 1 ст. 342 (Организация и активное участие в действиях, грубо нарушающих общественный порядок) УК Беларуси. Однако 27 августа в СК сообщили, что возбуждено уголовное дело за уклонение от уплаты налогов (по ч. 2 ст. 243 УК Беларуси). Фигурантом стал также медиаменеджер и журналист Андрей Александров, задержанный 12 января 2021 года.
Ирина Левшина и Дмитрий Новожилов признаны политическими заключёнными.
Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН
«Я пазнаёміўся з Ірынай, як толькі прыйшоў працаваць у БелаПАН яшчэ напрыканцы мінулага тысячагоддзя. Я ўжо амаль што тры дзясяткі гадоў працую ў кампаніі.
Напачатку ў нас з Ірынай быў нават нейкі службовы канфлікт. Таму што я прыйшоў у новы калектыў са сваімі традыцыямі, нейкімі ўзаемаадносінамі. Патрэбны быў час, каб ва ўсе гэтыя нюансы ўвайсці. Памятаю, была вялікая спрэчка, то бок, не адразу склаліся таварыскія і сяброўскія адносіны.
Але я ад самага пачатку стаў цаніць яе прынцыповасць. У яе няма ніякага апломбу. Многія супрацоўнікі «на ты» звяртаюцца, ніякіх фармальнасцяў, ніякіх цырымоній. Але гэта не значыць, што ў яе ў дачыненні да супрацоўнікаў ёсць нейкая паблажлівасць. Калі справа тычыцца працы, Ірына можа быць жорсткай, патрабавальнай, пайсці на прынцып ці нават на нейкі канфлікт, праводзіць сваю лінію.
Апошнія месяцы Ірына ўзваліла на сябе дадатковую ношу: яна ўжо даўно працавала галоўным рэдактарам, а тут ёй давялося стаць яшчэ і дырэктарам БелаПАН, калі папярэдні Дзіма Наважылаў звольніўся на ўласнае жаданне. Ён таксама патрапіў пад гэты замес і таксама цяпер арыштаваны. Канечне, Ірыне было цяжка адначасова быць і галоўным рэдактарам, і дырэктарам. І гэта проста не ўкладваецца ў галаве, як яна ўсё паспявала.
Уся рэдактарская праца была на ёй, яна шліфавала гэтыя заметкі, вяртала на дапрацоўку, прыдумвала загалоўкі і г.д. Ну і ўся арганізацыйная, менеджарская праца. Адчувалася моцнае напружанне, таму што па вялікім рахунку ўжо было бачна, што пачалася татальная зачыстка медыяў, і рана ці позна дойдзе чарга і да БелаПАН.
Я не першы, хто кажа ў звязку з гэтым, што Ірына – проста жалезная жанчына. Яна сама мне прызнавалася, што ёй неаднойчы настойліва раілі з’ехаць з Беларусі.
Але прынцыповая была пазіцыя Ірыны, што капітан павінен быць на караблі да апошняга. Як мы бачым, яно так і адбылося, што яна да апошняга выконвала свае абавязкі.
Канечне, без Ірыны рэдакцыі вельмі цяжка. Гэта ўдар па БелаПАН: і арышт Ірыны, і ператрусы на кватэрах супрацоўніках і ў офісе. Сілавікі забралі тэхніку: той сервер, які быў у офісе і, галоўнае, сервер з Белтэлекама, на якім месціцца сам сайт. Кампанія працавала легальна, мела хостынг беларускі і за гэта цяпер расплачваецца. Зараз тыя, хто на волі, стараюцца выконваць абавязкі перад нашымі падпісчыкамі».
Таццяна Бублікава, журналіст Naviny.by і БелаПАН
«Мы пазнаёміліся з Ірынай Леўшынай на навучальна-азнаямляльным праекце для беларускіх журналістаў у Швецыі. Я тады глядзела на яе і думала: “Вось бы бліжэй падабрацца да гэтага чалавека”. Яна выяўляла такую ўпэўненасць, прафесійнасць. Яна ўвогуле магла нічога не казаць, сядзець насупраць цябе, а ты глядзіш, і проста, проста… Маці драконаў!
Прайшло некалькі гадоў пасля таго, як у “Нашай Ніве” было скарачэнне штатаў. Мне прапанавалі да Алеся Ліпая прыйсці. І там я ўжо атрымала шчасце быць у гэтым калектыве.
Атмасфера, правілы, каштоўнасці, на якіх усё грунтуецца, – гэта ўсё Ірыніны каштоўнасці, Алеся, іншых рэдактараў. Колькі разоў я была сведкай, як Ірына выціскала ўсю гэтую інфармацыйную недарэчнасць з артыкулаў іншых калегаў. Гэта заўсёды рабілася дакладна, без пераходу на эмоцыі і на асобу. Галоўнае – гэта прадукт. Галоўнае – гэта праўда.
Калі мы пачалі з Ірынай працаваць, не было такога адчування іерархіі ў адносінах, субардынацыі. Гэта было на ўскрайку стасункаў. Перад усім вельмі важна гэта сама гісторыя, навіна, здарэнне. Важна быць праўдзівым, дакладным, своечасовым, аператыўным і не падстаўляцца (смяецца).
Памятаю, у мяне было заданне асвятляць маршы людзей з інваліднасцю. Гэта было адчуванне нібыта мы з Ірынай у пары працуем: сядзіць чалавек, які прымае, а я з месца перадаю інфармацыю.
Ірына вельмі добра ставіцца да маіх дзяцей. Я магу спакойна заходзіць у рэдакцыю са сваімі малымі, і гэта будзе: “Аааа, прывітанне, Агата! Вільгельм! Ты як? А якія ў цябе валасы выраслі!”
Ірына любіць шчырасць, адкрытасць, прамату. Яна той чалавек, які ведае каштоўнасць і можа атрымліваць асалоду ад блізкасці, чалавечай цеплыні. І пры гэтым яна – “Маці драконаў”: вельмі прынцыповая, прамая, цвёрдая, непахісная ў сваіх каштоўнасцях і намерах.
“Я не з’еду, – казала Іра. – Я не збіраюся з’язджаць. Так, я ведаю, што мяне могуць пасадзіць, і я гатовая сядзець у турме. Але я не з’еду”.
Гэтая прынцыповасць, я ў яе закахалася. Я раней падазравала, што Іра – асоба, да якой цягнешся проста нутром. Ёсць такі чалавечы магнетызм персоны, шчырае адкрытае сэрца, у якога толькі адна абарона – гэта праўда.
Людзі, якія крывыя, дэфармаваныя няпраўдай… па-мойму, Іра з імі стасункаў чалавечых увогуле не будавала. І дзякуючы гэтаму, яна захавала чысціню.
Яна казала: “Мы мусім быць моцнымі. Мы мусім рабіць тое, што павінныя”.
Іра пачала мяняцца, калі Алесь пайшоў з жыцця. За апошнія месяцы, я заўважыла, з’явіліся маршчынкі паміж броваў. Гэта ўскоснае праяўленне яе стаўлення да сітуацыі. Каб яна на кагосьці публічна лаялася ці крытыкавала, дык не. Але напруга, у якой яна жыла апошні год, стала чытацца на твары.
Яна не збіралася быць дырэктарам БелаПАН, яна была рэдактарам. Дырэктарства проста звалілася на Іру. Яна казала: “Я не хацела, я не чакала. Але так сталася, і я зраблю”. Пачала рабіць, і пачаліся зрухі. Рэчы, якія не рабіліся дзесяцігоддзямі, былі зробленыя. Girl power! Яно пачало праяўляцца, і я была ў захапленні, што Іра стала кіраўніцай БелаПАН. Жыццё ў рэдакцыі стала яшчэ больш насычаным.
У стасунках з людзьмі Іра – вельмі мяккая, адкрытая. Ты адчуваеш ззянне сэрца, калі яна кантактуе з дзецьмі або жывёламі. Яна моцна перажывала, што яе лабрадор Бруклін пайшоў з жыцця. Ён захварэў, і далікатная Іра цягала яго на руках, калі ён не мог хадзіць, каб ён зрабіў свае справы і не хадзіў пад сябе.
Я б была проста шчаслівай, каб такія людзі, як Іра – такіх бы паболей – былі арыенцірам для развіцця грамадства. Калі такія людзі будуць у кропках, дзе прымаюцца рашэнні, не будзе шмат якіх заганных рэчаў: карупцыі, ілжы, пляткарства, падвойных стандартаў.
Калектыў БелаПАН – гэта мае аднадумцы, мы на адной хвалі. Рэдакцыя працягвае працу. Няма размовы пра тое, як мы тут закрыемся і ўсе разыдземся.
Размова ідзе, як захаваць і працягваць рабіць тую справу, якую распачаў Алесь Ліпай, Аляксандр Класкоўскі і Ірына Леўшына. Мы патрэбныя людзям, гэта рэпутацыя, пэўныя стандарты.
Ірачка, я табой захапляюся. Не хачу трансляваць нейкі боль або страх. Рэчы, якія перашкаджаюць розуму прымаць рашэнні і дзейнічаць. Хачу перадаць словы любові і захаплення».
Татьяна Коровенкова, журналист БелаПАН
«Мы познакомились, когда я пришла в БелаПАН осенью 2006 года. И, наверное, повезло во многом, что рабочее место выделили прямо рядом с Ирой. Получается, она сидела возле стенки, я – справа от неё. Ей пришлось меня обучать, подгонять под стандарты, по которым работает агентство, объяснять специфику.
Ира – душа агентства, вокруг которой всё крутится. Она руководила работой агентства, журналистов. Она профессионал высочайшего класса.
Таких руководителей, мне кажется, не очень много в Беларуси. В качестве примера могу назвать Марину Золотову (главный редактор признанного сейчас экстремистским портала T*T.BY, политзаключённая. – Прим. ред.). Это фигуры одинакового значения, несмотря на разную специфику работы. Марина Золотова развивала общенациональный портал, ориентированный на массовую аудиторию, а Ирина Левшина – информационное агентство с платной подпиской, которое ориентировано на своих подписчиков: другие СМИ, диппредставительства, беларусские и международные организации.
Первое и самое главное – Ирина всегда стояла за своих журналистов. Она всегда их защищала, готова, если надо, биться, сражаться, ругаться. Старалась оберегать. Когда возникали конфликтные моменты с какими-то министерствами, то Левшина сама старалась их решать.
Она всегда отслеживала, чтобы агентство работало по стандартам журналистики: объективность, все точки зрения сторон конфликта, точность, чтобы информация была проверена, не было ошибок, дезинформации – строгое следование стандартам журналистики, как должно работать нормальное СМИ.
Для меня БелаПАН за эти годы стал чем-то большим, такой мини-семьёй. Мы нечасто встречались в нерабочее время, но внутри коллектива были очень тёплые отношения. Эта атмосфера – во многом заслуга Ирины.
Конечно, без Ирины тяжело. Тяжело ещё из-за тех обстоятельств, при которых мы её лишились. Какие-то её задачи мы распределили между собой в команде. Административные и технические проблемы тоже приходится решать самим, а также выстраивать стратегию нашей дальнейшей работы.
Ира, мы потрёпанные, но не сломленные».
Анна Левшина, дочь Ирины Левшиной, модельер
«Мама — сумасшедший профессионал. Живёт работой. Мне кажется, что в работе она перфекционист. Человек, который старается добиться поставленных задач. Неплохой руководитель, который умеет находить подход, дружить, организовывать тех, с кем работает.
И ещё она самая лучшая в мире мама. Несмотря на то, что она всё время в работе, мы с ней друзья. Она человек, на которого я всегда равнялась, всегда хотелось быть похожей на неё.
Мы всё время проводили время вместе. Например, любим гулять, ходить в кафешки новые, местечки, любим болтать. Она всегда меня поддерживала в любых начинаниях, в том числе, когда я начала заниматься дизайном одежды, помогала с продвижением как могла. Гордилась мной.
Всю жизнь у нас были собаки и кошки. Последнее время лабрадор Бруклин был для мамы настоящей отдушиной, супертоварищем. Она с ним ходила на двухчасовые прогулки. Я маму не представляю без животных. И хоть она и говорит, что после смерти Бруклина должен пройти какой-то период, как только она будет на свободе и всё наладится, обязательно появится кто-то новый.
Мама – целеустремлённая. По-хорошему упрямая. Достигает того, чего хочет. Очень добрая. Умный человек, умный во всех спектрах. Для тех, кто знает её ближе, она очень артистичная, живая.
В первый раз, когда её задержали по «делу БелТА» (в 2018 году задержали ряд журналистов по обвинению в несанкционированном доступе к материалам государственного информационного агентства БелТА. – Прим. ред.), это было полной неожиданностью. Сейчас она была готова.
Она понимала, что БелаПАН остаётся крупнейшим независимым СМИ, которое пока ещё существует на территории Беларуси.
Поэтому она подготовила все инструкции, как действовать, в том числе и для меня. Когда я узнала, что она с утра не выходит на связь, шока и стресса не было. Я понимала, что надо действовать по её инструкциям.
Пока всё делаю сама. Первую передачу я передала, и в ИВС (изолятор временного содержания на Окрестина в Минске. – Прим. ред.) её приняли. Я была такая счастливая. Потом с ней встретился адвокат, и выяснилось, что из передачи (она весила 5 кг, в ней были продукты питания, предметы гигиены, тёплая одежда) ей передали только половину бутылки воды, туалетную бумагу и салфетки.
Это для меня стало шоком, потому что в ИВС на приёмке все были милые, заверяли, что всё будет в порядке, всё передадут. А потом ты узнаёшь, что люди даже половину бутылки воды выливают. Это странно.
И мама из-за этого, как я понимаю со слов адвоката, расстроилась, потому что рассчитывала хотя бы на какие-то гигиенические средства. Потом передала, что кормят относительно нормально, хватает той еды, которую дают.
Даже там мама остаётся энергичной и веселой. Я не могу представить ситуацию, в которой мама развалится на куски и даст понять, что ей плохо. Адвокат стабильно мне говорит, что всё хорошо, она настроена позитивно, держится бодро.
Для мамы самая важная поддержка — это письма. Она и сама их активно писала политзаключённым, несмотря на то, что очень многие не доходили».
СИЗО-1, 220030, г. Минск, ул. Володарского, 2
Ирине Олеговне Левшиной
Пресс-клуб
При перепечатке материала активная ссылка на первоисточник обязательна
Ещё материалы по теме:
«Я не хочу забывать этот опыт». Первое интервью Аллы Шарко после СИЗО
«Наша Ніва» после разгрома: заложники, релокация, новый старт
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт