Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Мы запыталіся, што вы глядзіце, і адказы сабралі ў адзін спіс. Дзесьці – прозвішчы рэжысёраў/ рэжысёрак, або актораў ці акторак, а дзесьці – назва кінастужкі з падрабязным каментаром. Спадзяемся, гэтая падборка дапаможа вам пераключыцца на рэлакс пасля працоўнага тыдня. Больш тэкстаў не пра працу знойдзеце тут.
– Люблю пераглядаць чорна-белыя фільмы, класіку – іх магу глядзець бясконца. Бергман, Кіра Муратава – ужо шмат гадоў мае любімыя рэжысёры. Зараз здымаюць шмат класных фільмаў, але я, хутчэй, буду глядзець нешта старое і любімае. Такая ў мяне кінематаграфічная стабільнасць. (Ксенія Галубовіч)
– Мама затребовала ей показать третью часть «Мужчины и женщины» Клода Лелуша. Были опасения, что кино о 90-летних – это депрессия, меланхолия и всё такое. Посмотрели на одном дыхании: солнечный Довиль, лёгкая грусть, отношения, которые дают радость. Там про то, что можно потерять память, но есть люди и дни, которые будут с тобой всегда. (Ольга Лойко)
– Моя любимая актриса – это Джессика Честейн, я люблю все фильмы с ней. Могу посоветовать ленты «Большая игра», «Цель номер один», «Опасная игра Слоун». (Алёна Чернявская)
– Польскі «Мужыкі» або «Сяляне» па кнізе Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Ўладзіслава Рэйманта. Проста нейкі эстэтычна-псіхалагічна-творчы аргазм. Во дзе пераключылася, пра ўсе трывогі забылася. Спадзяюся, атрымае «Оскара». (Каця Барушка)
– З апошняга новага – «Барбі». Цікава, як вобраз традыцыйнай стэрэатыпнай Барбі, стэрэатыпнай прыгажосці больш не выглядаюць як адзіныя правільныя. Фемінісцкая павестка ў фільме крутая, але гэта хутчэй для неафітак, для тых, хто мала пра гэта ведае. Я не магу сказаць, што фільм быў суперцікавы, я ў ім не знайшла нейкіх новых ідэй. Мне там тэма ўцякацтва ў фінале адгукнулася нашмат больш, чым усе астатнія тэмы. Напэўна таму, што яна зараз настолькі актуальная, і адчуванне таго, што мы не належым ні гэтаму грамадству, дзе мы цяпер, ні таму грамадству, з якога я прыехала – гэта вельмі-вельмі адгукаецца. (Наста Захарэвіч)
– «Леон» Люка Бесона, «Крымінальнае чытво» Таранціна, «Сара» Мацея Шлесіцкага (польскі фільм 1996 года). (Дар’я Гардзейчык)
– Нядаўна я ездзіла ў Праванс, натхніўшыся фільмам «Добры год». І ў гэтым падарожжы слухала аўдыякнігу «Год у Правансе». Гэта гісторыя чалавека з Англіі, які пераехаў у Праванс, і з гумарам апісвае менталітэт і лад жыцця правансальцаў. (Ірына Арахоўская)
– Чэшская кароткаметражка 2003 года «Мост». Гэта страшны фільм, у якім бачу асэнсаванне біблейскага сюжэту. Важна глядзець фільмы або чытаць кнігі, дзе героі павінны зрабіць цяжкі выбар — з такіх прынцыпаў і рашэнняў і складваецца асоба. А калі пражываеш выбар з героем, то разумееш крыху больш і пра сябе. Таксама да такіх фільмаў адносіцца адаптацыя твору Сцівена Кінга «Імгла» 2007 года, выпадак, калі фільм лепшы за кнігу. У фільме моцны фінал, дзе герой застаецца з наступствамі свайго рашэння. І яшчэ раю «Палена» Яна Шванкмайера, пра ўпісванне сябе ў нейкія нормы. Фільмы Ларса фон Трыера:«Догвіль», «Якая танцуе ў цемры», «Дом, што пабудаваў Джэк». (Зоя Хруцкая)
– «Air» Бэна Афлека, неблагія «Прывіды ў Венецыі» Кенэта Браны, «Элементарна» ад Pixar. У Marvel выйшлі выдатныя трэція «Вартавыя галактыкі» і «Чалавек-павук» (той, які «Across the Spider-Verse»). (Аляксей Шота)
– Я люблю хадзіць у кіно і піць там піва. Магу глядзець рознае кіно, але больш за ўсё люблю гісторыі людзей, якія нечым шчыра захопленыя і ў нечым таленавітыя. Калі нічога новага не паказваюць, то з задавальненнем смакую фільмаграфію Акі Каурысмякі — яго кіно заўсёды чалавечнае, добрае і з далікатным гумарам, чаго ў нашыя часы асабліва бракуе. (Марыя Пархімчык)
– Люблю фильмы Ксавье Долана, Паоло Соррентино, не так давно смотрела «Кит» Даррена Аронофски, ревела белугой. (Саша Эльбаум)
– Беларускі фільм Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі «Motherland». Ён нібыта распавядае пра гвалт у беларускім войску, але насамрэч гэта такое дакументальнае эсэ пра гвалт як інструмент кантролю ў Беларусі. Які спачатку выспеў у сілавых структурах, а потым выліўся на вуліцы гарадоў. Гэты фільм вельмі мяне ўразіў.
«Апэнгеймер» Крыстафера Нолана. Нетыповая для яго стужка, таму што там вельмі шмат размоў. І гэты фільм таксама вельмі добра тлумачыць сённяшні свет, калі чалавек жадаў спыніць адну вайну, а насамрэч стварыў глебу для горшага супрацьстаяння – больш вялікага і больш небяспечнага. Гэта кіно, якое варта глядзець, і рабіць высновы. (Тарас Тарналіцкі)
– Пераглядаю фільмы любімых рэжысёраў: Трыера, Ван Карвая і Джармуша. (Віялета Саўчыц)
–Любімыя: «Тэрмінатар» першы і другі, «Вялікі Лебоўскі». (Зміцер Ягораў)
– Спіс любімых малавядомых фільмаў: «This is Spinal tap» (1984) – мок’юментары пра неіснуючы хэві-метал гурт; «Лесвіца Якава» (1990) – містычны дэтэктыў/драма/хорар пра посттраўматычны сіндром ветэрана В’етнамскай вайны, якога грае Цім Робін; «Memento» (2000) – адзін з першых фільмаў Нолана, у якім падзеі ён разгортвае ў адваротным накірунку – ад канца да пачатку. Усе фільмы напісаныя сцэнарыстам Чарлі Каўфманам. (Яўген Шапчыц)
Дакументалкі, серыялы, анімэ. Што паглядзець ціхім вечарам — расказалі медыйшчыкі
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт