Бэкстэйдж, адчуванні, планы. Марафон салідарнасці вачыма журналістаў

Сабралі эмоцыі і думкі калег пра анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно», які прайшоў 29 ліпеня.

Бэкстэйдж, адчуванні, планы. Марафон салідарнасці вачыма журналістаў

Пра адчуванні падчас марафона

— Немагчыма было адарвацца ад таго, як імкліва змяняліся лічбы збору. Пайшла спаць толькі бліжэй да 4-й ранку, тады лічба набліжалася ўжо да 430 тысяч еўра. Гэта было неймаверна натхняльна і кранальна. Асабліва, калі бачыла данаты ў выглядзе артыкулаў, па якіх людзі адбывалі пакаранне: 23.34, 13.12, 342, 19.11, 24.3, 17.11… Адразу на вачах з’яўляліся слёзы.

Наогул гэты дзень вярнуў у 2020-ты. У той час, калі мы былі такімі ж салідарнымі і аб’яднанымі. Усё гэта вельмі натхняе і дае надзею, якая, здавалася б, ужо недзе згубілася. У чарговы раз мы можам сабой ганарыцца, наша салідарнасць пераможа любых ворагаў. На жаль, мы тэхнічна не змаглі ўдзельнічаць у марафоне, але імкнуліся ўвесь дзень паведамляць нашым чытачам пра тое, як адбываецца збор. Распавядалі гісторыі палітвязняў і тлумачылі важнасць гэтага марафону. Маніторылі ўсё, што адбывалася за гэтыя 12 гадзін марафону і не толькі. Ну і канечне ж, усе нашы журналісты, якія знаходзяцца не ў Беларусі, зрабілі свой унёсак. Як былая палітзняволеная, я б хацела шчыра падзякаваць і арганізатарам марафону, і яго ўдзельнікам, і ўсім-усім калегам за сумленную працу. Падзякаваць таксама і ад маіх былых сукамерніц, і ад тых маіх знаёмых, якія яшчэ за кратамі і якім я абавязкова раскажу пра марафон. Вельмі важна, знаходзячыся за кратамі, ведаць, што пра цябе памятаюць і твая сям’я можа мець падтрымку.

— Ідэя добрая, рэалізацыя троху хаатычная, але гледачам гэта з большага было незаўважна. Што было заўважна – гэта перыядычныя праблемы з гукам. Тыдзень да марафона прайшоў як адзін дзень, сам марафон – як адна гадзіна, прычым глядзела трансляцыю ўсе 12 гадзін. У цэлым лічу, што выціснулі максімум з часу і магчымасцяў.

— Падчас марафону я сачыла за тым, як змянялася сума ў падтрымку палітзняволеных, і з кожнай хвілінай мяне ўсё больш ахоплівалі пачуцці, як на першых вялікіх маршах у Беларусі. Памятаеце, вось гэтае: «Ваў! Як нас шмат! Якія мы салідарныя! І разам мы зможам перамагчы!» Гэта было насамрэч моцна!

— Было невялічкае хваляванне. Не ведалі, колькі людзей будуць глядзець анлайн-марафон на нашым канале ў YouTube. Там у нас shorts, а тут — працяглы гарызантальны стрым. Не зусім тое, да чаго прызвычаілася наша аўдыторыя. Але ўсё склалася добра – атрымалі больш за 2 340 праглядаў. Было вельмі прыемна адчуваць, што мы прымаем удзел у такой важнай, добрай справе. Мы аб’ядналіся і зрабілі гэта. І ад таго атрымалі вельмі прыемныя пачуцці.

— Адчуваньне еднасьці, драйву, любові да беларусаў і ўдзячнасьці калегам.

— Беларусы маюць такі выраз: «першае цялятка — шчанятка», адпаведнік рускаму «першы блін комам». Дык вось, я вельмі рады, што наш першы досвед такой маштабнай супольнай працы паміж двума дзясяткамі рэдакцыяў не стаўся «шчаняткам». Тое, што такая вялікая колькасць людзей заданаціла такую вялікую суму, – гэта неверагодны поспех і доказ таго, што беларусам не ўсё адно, нават пасля трох гадоў, што мінулі з 2020 году.

— Мы ад самага пачатку былі вельмі ўражаныя хуткасцю, з якой пачалі збірацца грошы. Агульная лічба збору дык наогул хутка пераўзышла ўсе лічбы, якія мы маглі сабе ўявіць. Вельмі прыемна адчуваць, што свой унёсак зрабіла і нашая аўдыторыя.

— Не буду арыгінальным, пра гэта ўжо выказаліся многія з калегаў і непасрэдных удзельнікаў марафона: ён стаў кароткай экскурсіяй у атмасферу 2020-га. І ў плане непасрэднай працы — у выглядзе вялікай (але і прыемнай) нагрузкі, і ў плане агульнай атмасферы салідарнасці. Хочацца адзначыць добрую арганізацыю інфармацыйнага суправаджэння, анлайн-лічыльнік, за якім тысячы з нас сачылі гэтыя два дні.

— Я как журналист восемь часов освещала марафон и за это время испытала разный спектр эмоций. Жаль, что не проводили такого раньше, потому что почти за три года накопилось очень много боли. Несколько раз плакала и знаю, что выпускающий редактор плакала тоже. Многие истории возвращают в реальность, и это показывает, что о политзаключённых нужно не напоминать, а говорить и писать постоянно. Также вернулось подзабытое чувство объединения и солидарности. Это однозначно был не обычный рабочий день, я постоянно смотрела на счётчик с собранными деньгами, и на этом вдохновении, адреналине, день пролетел очень быстро. Круто, что журналисты решили не только участвовать в марафоне, но и многие донатили прямо в прямом эфире, показывая пример остальным.

— Прайшло надзіва зладжана. Надзіва — бо гэты марафон арганізатары і медыя падрыхтавалі за кароткі час.

Скрыншот эфіру на YouTube-канале Belsat

Трошкі бэкстэйджу

– Радыё Ўнэт завяршала медыя-марафон. Мы рабілі канцэрт з удзелам Юры Стыльскага («Дай Дарогу!»), Піта Паўлава (N.R.M.), гуртоў «Atesta» і «Belarusian Truestory». Цікава, што склад некаторых гуртоў перад выступам пашыраўся, таму што музыкі папросту не маглі застацца ў баку ад падтрымкі палітвязняў. Гэта натхняе! Таксама адна з песень, якую зайгралі «Belarusain Truestory», – кавер на твор гурта «TorBand», які цяпер знаходзіцца за кратамі. С – салідарнасць!

— Мы працавалі з музыкантамі, а гэта заўсёды непрадказальна: усё, пра што мы дамаўляліся на беразе, змянялася ў апошні момант. І мы на ходзе імправізавалі.

— Міналі першыя дзве гадзіны марафону, калегі з «Обычного утра» завяршалі свой эфір, наступныя па плане — калегі з «Краіны для жыцця», а ад іх няма сігналу. Напярэдадні былі зробленыя ўсе тэсты, тры разы правераныя ўсе ключы і спасылкі, але на маніторы, дзе павінен быць бачны ўваходны сігнал, яго няма. Паколькі большая частка марафону была ў жывым эфіры, а не ў запісе, то ўсе іншыя рэдакцыі рыхтаваліся на сваю гадзіну і падстрахаваць у такой сітуацыі ніхто не мог. Была на секундачку думка, што будзе вельмі крыўдна, калі на самым пачатку марафону ўсё заваліцца. Але знайшлі выхад з сітуацыі, нейкія элементу эфіру, запланаваныя на пазней, пайшлі раней. У выніку гэта парушыла сцэнар і «Краіна для жыцця», і «Белсат» выйшлі са спазненнем на 20 хвілін, а госці нашых эфіраў, якія прыехалі да нас на запланаваны раней час, вымушаныя былі даўжэй сядзець і чакаць свайго выхаду ў эфір. Але было нават весела, бо ў нас у рэдакцыі адначасна сядзела каля шасці гасцей, пілі каву, размаўлялі, жартавалі. Глядач гэтага не адчуў, але выраўнялася ўсё да першапачатковага сцэнару толькі на сёмай гадзіне марафону, калі голас перайшоў да «Еўрарадыё».

Пра рэакцыю аўдыторыі

— Пасты ў сацсетках, датычныя марафону, вельмі адгукаліся ў нашых чытачоў.

— Самая пазітыўная. Пісалі нам падзякі за песні, бо спявалі з нашымі музыкамі цэлымі сем’ямі.

— Я пачула шмат слоў падтрымкі і падчас эфіру, і пасля. Дзякуй усім, хто далучыўся! Гэта насамрэч важна і прыемна!

— Былі каментары на YouTube. Асабліва многа з самага пачатку марафона: набеглі боты. Пільна сочаць за нашай павесткай.

— Мы не транслявалі на сваіх платформах, але падтрымлівалі інфармацыйна. У аўдыторыі быў вялікі запыт на тое, куды пойдуць сабраныя грошы.

— Мы назіралі за паводзінамі нашых гледачоў і чытачоў і заўважылі цікавы момант. Мы ніколі раней не падавалі ў каментарах на YouTube спасылку на вонкавыя сайты з заклікам данаціць. Але, нягледзячы на гэта, нашыя гледачы ў YouTube вельмі хутка разабраліся што да чаго. Мы ў рэальным часе бачылі, колькі людзей пераходзіць ад нас на сайт па зборы сродкаў, і гэта было вельмі натхняльна.

— Усё крута і актыўна, некаторыя пыталіся пра мерч.

— Цяжка ацаніць, зваротную сувязь прама па гэтым марафоне мы не атрымлівалі.

— Гледачы стрыму рэагавалі ўхвальна ў каментарах падчас трансляцыі. Разам з тым на сайце хапала ботаў, якія абураліся непразрыстасцю збору. А найбольш каментароў сабраў Вадзім Пракоп’еў, які агучыў свой план вызвалення палітвязняў.

Скрыншот з сайта па зборы сродкаў

Пра планы і працяг

— У наступны раз патрэбная агульная канцэпцыя марафону, а не толькі назва. Каб быў адзін рэжысёр, які б бачыў агульную карціну марафону. Лічу, што трэба больш інтэрактыва і розных фарматаў, таму што была толькі «гаварыльня», прычым іншым часам праз Zoom, не самай лепшай якасці. Не хапала рэпартажаў пра палітвязняў, быў толькі са «Свабоды» пра дзяцей, і тое пастаянна завісаў. Можна было б апытанне людзей зрабіць (нават некалькі) пра палітвязняў.

— Вельмі хацелася б, каб такія аб’ядноўваючыя падзеі ладзіліся часцей. Вельмі хочацца, каб гэты натхняльны дух жыў, а мы справамі рушылі да перамогі.

— Дзякуй усім за добрасумленную, самаадданую, прафесійную працу! Беларускія незалежныя медыя насамрэч неверагодныя!

— Хацелася, каб марафон быў цалкам па-беларуску, як мінімум журналісты вялі яго па-беларуску.

— Трэба было заблакаваць магчымасць данатаў з беларускіх картак.

— У нядзелю, калі стала зразумела што 100% атрымаецца сабраць 500 тысяч еўра, было прыкольна сядзець і чакаць, каб зрабіць скрын гэтай сумы і хутка-хутка запосціць пра гэта інфармацыю, каб падзяліцца з аўдыторыяй радасцю ад гэтага дасягнення.

— Если говорить о готовности участвовать в таком марафоне снова – однозначно да!

— Лічу, што варта паўтарыць. Патэнцыял такіх акцый яшчэ не вычарпаны.

— Лічу, што не варта часта выкарыстоўваць такі фармат. Ён усё ж такі пра маштаб, раз на паўгады было б аптымальна. Калі праводзіць іх кожны месяц, то не будзе такой цікавасці, такой аддачы і гэта стане нейкім звычайным шоу.

— Гатовыя прыняць удзел і спадзяемся на яшчэ лепшы вынік. Але трэба, каб прайшло трохі часу пасля гэтага марафону. Нельга іх рабіць часта.

— Быў таксама фідбэк ад чытачоў, што варта было крыху працягнуць час збору сродкаў, бо некаторыя на выходных адпачываюць ад навін ці яшчэ па нейкіх прычынах могуць спазніцца з данатамі. Пра працяг – станоўча, але мусіць быць ясная мэта, для чаго яго праводзім, і бачныя вынікі гэтага марафону (справаздачы пра дапамогу), каб яшчэ раз мабілізаваць грамадства.

— Марафон – гэта вялікія высілкі для любога СМІ. Няма рэдакцыі, дзе сядзяць незанятыя нічым людзі, гатовыя па камандзе ўключыцца ў працу над нейкай новай ініцыятывай. Кожны, хто удзельнічаў ад нашай рэдакцыі ў гэтым марафоне, рабіў гэта паралельна са сваёй асноўнай працай, а часамі, як трэці ці чацвёрты праект. Да таго ж мы аддалі перавагу тым калегам, хто выклікаўся рабіць гэта на валанцёрскіх пачатках, без аплаты ці кампенсацыі працоўных дзён. І я ганаруся, што такіх людзей у нас было шмат. А зараз, пасля гэтага поспеху, перакананы, што наступным разам такіх калегаў будзе яшчэ болей. Канешне, хочацца каб хутчэй прыйшоў дзень, калі такія марафоны проста не будуць патрэбныя, бо не будзе рэпрэсіяў і не будзе палітвязняў. Але калі такая неабходнасць застанецца, то раз на нейкі час, мы будзем гатовыя ўключыцца ў супольную працу і зрабіць гэта максімальна добра.

— Думаю, такія падзеі можна рабіць рэгулярнымі, бо патрэба ў дапамозе палітзняволеным наўрад ці ў хуткім часе знікне, а верагодна будзе толькі павялічвацца. Можна падумаць і пра іншых людзей, каму патрэбная дапамога, марафоны можна ж праводзіць на карысць каго заўгодна. Паўторны марафон лагічны яшчэ і таму, што далучыліся столькі рэдакцый, ёсць столькі герояў, ідэй, што ўсе ў 12-гадзінны стрым проста не змясціліся. Мы, напрыклад, надта позна змаглі запісаць сваё відэа, і ўжо не было ні хвіліны вольнай, куды б нас маглі уставіць. Так што безумоўна марафон можна паўтарыць, і ён будзе новым, іншым, не менш цікавым.

Барыс Гарэцкі
Барыс ГарэцкіБАЖ:

— Гэта неверагодны прарыў, якога яшчэ не было ў гісторыі. Мы можам гэта рабіць, і адназначна трэба гэта паўтараць. Канешне, не кожны тыдзень, каб тое не стала руцінай, але раз на месяц, паўгады ці год — такія марафоны маюць права быць, і мы здольныя гэта зрабіць. Паўтара года мы глядзім украінскі марафон «Єдині новини», дзе медыя ствараюць адзіны тэлемарафон. У беларусаў такога досведу не было, але літаральна за два тыдні нашы крутыя медыйшчыкі здолелі пабудаваць неверагодны марафон. Я баяўся, што можа недзе не хопіць спікераў ці будзе зацягнута – але было вельмі крута, цікава, не было дзяжурнага занудства. Былі крутыя далучэнні Сашы Івуліна, Мікіты Мелказёрава, а мяне асабіста натхніў ранішні выхад Святланы Ціханоўскай – гэта было непадрыхтавана. Як чалавек, які камунікуе з сем’ямі тых, хто за кратамі, я ведаю, як цяжка ўздымаць пытанні пра дзяцей. Але Святлана знайшла ў сабе сілы шчыра, без дзяжурных фраз адказаць — трагічна, як яно ёсць. Увесь марафон быў са шчырымі словамі, гучала і крытыка, і палітычныя пытанні, розныя ідэі.

Гэта было крута, і гэта – пра наш гарызонт веры ў сябе. Я думаў пра 150 тысяч, не болей. Сабралі больш за 570 тысяч, значыць, мы можам збіраць мільёны еўра.

Ольга Шпарага
Ольга Шпарагаучастница марафона, философка, членкиня Фемгруппы Координационного совета, приглашённая исследовательница в Институте наук о человеке в Вене (IWM):

— Судя по тому, сколько человек включились в марафон, а также по моим наблюдениям за тем, как люди описывали чувства, связанные со своим участием в социальных медиа, марафон позволил снова пережить ту горизонтальную и децентрализованную солидарность, которая объединяла нас в 2020 году.

Неудивительно поэтому, что донаты 23.34 [евро] были постоянно видимыми – иметь связь с протестами 2020 года нам до сих пор важно, протесты-2020 до сих пор ассоциируются не только с негативными, но и с позитивными эмоциями. Марафон стал также выражением причастности к большому беларусскому сообществу, а также возможности влиять на него. Итог марафона – более полумиллиона евро — тоже очень показателен, он материализует нашу совокупную солидарность, наше сообщество, нашу боль и нашу надежду.

Дополнительно к этому, марафон принёс нам новую важную информацию о политзаключённых, так я узнала, что доступно уже 15 глав книги Ольги Класковской о её опыте тюрьмы и колонии. Мы увиделись друг с другом, увидели и услышали многих людей, с которыми нам хотелось бы видеться чаще. Наконец, это пример кросс-профессиональной солидарности – журналисток_в, деятельниц_ей культуры, политических и общественных активисток_в, спортсменок_в и многих других. Фемсообщество также часть этой большой солидарности, чему я очень рада.

Ольга Горбунова
Ольга Горбуноваинициаторка марафона солидарности во время эфира на «Белсате»:

— Мы представить себе не могли, что мы способны так вдохновить людей. Думали, хорошо, если соберём 100 или 200 тысяч – это будет ощутимый достойный ответ. Но никогда бы не подумали, что это может быть настолько больше. Самое важное для меня было увидеть, насколько люди готовы объединяться. Мы видели это и по самому марафону, в котором участвовали такие разные представители: Светлана Тихановская, Зенон Позняк, добровольцы, вышедшие политзаключённые… Я думаю о том, что готова забрать назад все свои слова критики в отношении беларусских медиа. Это на эмоциях, конечно, потом всё равно буду говорить, где и как можно лучше работать. Я реально восхищена и очень горжусь нашей командой: редакциями, которые поддержали идею, всеми журналистами, техническими сотрудниками. Мы критикуем и оцениваем друг друга. Но марафон показал — мы доверяем друг другу.

У матэрыяле выкарыстаны адказы прадстаўніц і прадстаўнікоў рэдакцый «Радыё Свабода», «Новы час», радыё «Ўнэт», «Брэсцкая газета», «Белсат», «Медыязона», Hrodna.life, «Салідарнасць», «Наша Ніва», БАЖ.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

31 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняБэкстэйдж, адчуванні, планы. Марафон салідарнасці вачыма журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць