Матэрыял ад GIJN цяпер можна пачытаць і на беларускай мове

15 карысных матэрыялаў ад Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў вы зможаце прачытаць па-беларуску! Гэта сумесны праект GIJN, EU4IM, Еўракамісіі, DT Global Europe і Press Club Belarus.

Матэрыял ад GIJN цяпер можна пачытаць і на беларускай мове

Матэрыялы расследаванняў і журналістыкі дадзеных перакладаюцца яшчэ на сем моў: армянскую, азербайджанскую, беларускую, грузінскую, румынскую, рускую і ўкраінскую.

«Большасць журналістаў не размаўляюць па-ангельску, – адзначыў выканаўчы дырэктар GIJN Дэвід Э. Каплан. Таму вельмі важна, каб мы маглі перакласці гэтыя асноўныя рэсурсы і даць магчымасць журналістам гаварыць на іх родных мовах. Вялікі дзякуй EU4IM за тое, што гэта адбылося».

У рамках праекта GIJN будзе працаваць з медыягрупамі – у тым ліку з Прэс-клубам Беларусь – каб рэгіяналізаваць глабальныя даведнікі і парады GIJN, а таксама сабраць і дадаць тэматычныя даследаванні з уключаных краін, у тым ліку – з Беларусі.

Першыя беларускія тэксты выйдуць на сайце Press Club Belarus неўзабаве. Вы даведаецеся пра тэхнікі пашыранага пошуку ў інтэрнеце, пра фінансавыя махінацыі праз афшорныя кампаніі ды ландраматы. Так што падпісвайцеся на нашы Telegram, Instagram, Facebook і рассылку, будзем на сувязі!

Падзяліцца:

14 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняМатэрыял ад GIJN цяпер можна пачытаць і на беларускай мове

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць