Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Неверагодна, але факт: беларускіх падкастаў вельмі шмат. На самыя розныя тэмы — ад літаратуры, гісторыі і мастацтва, да гік-культуры і тэхналогій. Прэс-клуб Беларусь сабраў вялікую падборку, але шмат чаго ў яе не трапіла. Сачыць за развіццём і навінкамі беларускага падкастынгу вы можаце на сайце Беларускага Падкаст Хаба, а таксама ў тэлеграм-канале Беларускія падкасты.
Гісторыя беларускага мастацтва — падкаст ад 34mag, прысвечаны беларускаму мастацтву ад старажытных часоў да сучаснасці (усяго 8 выпускаў).
Пашпарт грамадзяніна — «метадычка сапраўднага беларуса». Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва.
Гісторыя Беларусі — назва гаворыць сама за сябе, №1 сярод беларускіх гістарычных падкастаў у рэйтынгу Apple Podcasts.
Так склалася гістарычна — размовы з беларускімі гісторыкамі і даследчыкамі на выбраныя тэмы.
Шляхецкія сем’i Беларусi — яшчэ адзін падкаст ад 34mag, ён прысвечаны шляхецкім родам, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, а таксама вялізнаму культурнаму пласту, які гэтыя сем’і пакінулі па сабе.
Беларускія Байкі — падкаст пра сусветна вядомыя, малавядомыя ці невядомыя падзеі, месцы, асобы ды ўнікальныя прадметы для тых, хто хоча даведацца больш пра Беларусь.
Адкуль бяруцца кнігі — падкаст Літрадыё, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыаткрываюць таемную механіку творчасці.
Супердудко — суб’ектыўны падкаст пра беларускую літаратуру на Літрадыё, які вядзе Андрэй Дудко. З апісання падкаста: «Татальная густаўшчына і найлепшыя суразмоўцы па абодва бакі дзяржаўнай мяжы. І яшчэ: Андрэй Дудко першы, хто здагадаўся размаўляць з літаратар_камі, папярэдне прачытаўшы іх тэксты».
Белліт — першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Белліт пад піва — тры дзяўчыны абмяркоўваюць нетыповыя творы з беларускай літаратуры, жартуюць і п’юць піва.
Кніжная шафа — падкаст мае назву аднайменнай кнігарні ў Мінску, дзе працуюць дзве вядучыя падкаста – абедзве Насты. Разнастайныя кніжныя гісторыі, звязаныя з чытацкай практыкай вядучых і наведвальнікамі кнігарні, кніжныя парады і адказы на пытанні слухачоў.
Малус — падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.
Забі зяпу — падкасты для моладзі на беларускай мове. Каманда робіць 4 падкасты:
Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі — пра ўсё цікавае, што можна знайсці ў сеціве;
Дыхай вольна — медытацыі на беларускай мове;
Праца, грошы, рок-н-рол — пра працу, заробкі і творчую дзейнасць;
і, уласна, Забі зяпу — жывыя гутаркі пра тэмы, якія хвалююць моладзь.
Студэнцкі падкаст САМі — падкаст пра творчую адукацыю ў Беларусі.
А што скажа мама — шчырыя размовы мамы і дачкі на жыццёвыя тэмы і сітуацыі, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі.
Цёмны лёс — падкаст з утульнымі размовамі аб беларусах, іх занятках ды беларускасці ад АйЦіБарады.
Як я без цябе тут — падкаст пра тое, як беларусы застаюцца беларусамі за мяжой.
Глыбінны народ — падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве «несталіца», якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя.
Кукумба_Падкаст — падкаст пра гік-культуру і кіно па беларуску.
Першы Гікаўскі — падкаст пра кіно, серыялы, тэхналогіі і гульні.
Сваімі рукамі — размовы з творчымі людзьмі пра тое, як яны стваралі свае праекты і навучыліся зарабляць на жыццё творчасцю.
VANDRA — падкаст пра турызм у Беларусі. Размовы пра спадчыну, прыроду і людзей.
Тэхнавука — падкаст пра тэхналогіі, навуку і космас.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт