Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Журналіст Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання LRT Іева Балсюнайтэ і фатограф Бенас Герджунас працуюць над тэмай Беларусі ўжо пэўны час. Нядаўна яны прэзентавалі свой мультымедыйны праект «Рэлаканты. Перажыць Менск» на чацвёртай, беларускай мове. Прэс-клуб Беларусь паразмаўляў пра працу над праектам і яго актуальнасць для літоўцаў.
Праца над праектам «Рэлаканты. Перажыць Менск» пачалася ў сакавіку 2021 года. Журналістка Іева Балсюнайтэ расказвае, што тады было шмат інфармацыі пра падзеі ў Беларусі, але яна была фрагментарная і галоўным чынам факусавалася на палітычным працэсе. «Калі ўсё больш і больш актывістаў з Беларусі беглі з краіны ў Літву, мы не шмат ведалі пра іх», – прызнаецца Іева.
«Хто яны? Як яны сябе адчуваюць тут? Як яны будуюць сваё новае жыццё тут у Вільні пасля таго, што здарылася ў іх роднай краіне? Мне падалося, што пытанняў тут нашмат больш, чым адказаў», – кажа Іева.
Журналісты адчувалі недахоп персанальных гісторый і галасоў ад беларусаў, хто мог бы распавесці пра свой жнівень 2020 і пра тое, што адбылося пасля. Як падзеі паўплывалі на асабістае жыццё, як людзі спраўляюцца з эмацыйным цяжарам і траўмай.
Іева Балсюнайтэ верыць, што праект дапамог літоўцам лепш зразумець сітуацыю, у якой апынуліся беларусы пасля ўцёкаў са сваёй краіны. Журналісты закранулі розныя аспекты: ад палітычнага кантэксту да вельмі асабістага досведу, такога як эмацыйная траўма якую беларусы пражываюць калектыўна.
«Псіхалагічны слой гісторыі мае больш увагі ў нашым праекце – не таму, што мы хацелі на ім сфакусавацца, а таму што гэта быў галоўны элемент, які ўзнікаў кожным інтэрв’ю, з кожнай асобай».
Аўтары сабралі гісторыі ў раздзеле «Выжыць у Мінску».
«Пасля фідбэкаў чытачоў, я веру, што гэты праект не толькі дапамог лепей зразумець, чаму гэтыя беларусы збеглі з краіны, але і лепей пазнаць іх як людзей, што цяпер жывуць побач, ў адным грамадстве» – дадала журналістка.
Журналісты размаўлялі з людзьмі, слухалі іх, разам хадзілі на пратэсты, былі побач з імі і дома, і на працы, і ў іншых месцах. У цэнтры ўвагі такія тэмы як «віна таго, хто выжыў», «часовае, што апынулася сталым».
Фатограф праекту Бенас Герджунас кажа, што ўсе беларусы, з якімі яны знаёміліся са жніўня 2020, гаварылі больш пра інтэграцыю, жыццё тут і зараз, і менш пра тое, што было ў Мінску. «У пэўным сэнсе, гэта тое, што вы можаце назіраць сярод большасці палітэмігрантаў, ці проста людзей, якія былі вымушаны эміграваць – іх часовы ад’езд пачынае выглядаць як сталы. І гэта таксама тое, што мы даследавалі ў сваім мультымедыйным праекце», – кажа ён.
«Мы не верым, што сантыменты да беларусаў зменяцца ў літоўскім грамадстве», – кажа Бенас Герджунас.
Па словах фатографа, да пачатку вайны тэма Беларусі была найбуйнейшай, ці адной з найбольш папулярных тэм у Літве, – ад мінскіх пратэстаў да міграцыйнага крызісу на мяжы. А пасля 24 лютага, відавочна, што ўвага перайшла да Украіны. Зараз у Вільні можна сустрэць бела-чырвона-белы сцяг побач з блакітна-жоўтым украінскім.
Адной з мэтаў праекту было даведацца, хто тыя беларусы, якія збеглі са сваёй краіны і цяпер жывуць у літоўскім грамадстве. «Мы хацелі агучыць іх асабістую пазіцыю, а не рабіць гісторыю са свайго пункту гледжання. Мы хацелі прапанаваць нашым чытачам даведацца больш пра вельмі асабістыя моманты падзей жніўня 2020», – адзначае Іева.
Дзякуючы праекту «Рэлаканты. Перажыць Менск» літоўцы адчул шмат агульнага з беларусамі, калі казаць пра калектыўную траўму, якую людзі абодвух народаў перажылі ў мінулым, і пражываюць сёння.
Бенас Герджунас кажа, што яны былі вельмі шчаслівыя, калі па статыстыцы бачылі вялікую ўвагу да праекту на рускай мове. Беларуская мова, якая з’явілася нядаўна – на другім месцы па папулярнасці.
«Як бы мы не спадзяваліся дагрукацца да літоўцаў, мы таксама хочам быць упэўненымі, што гісторыя закранула і саміх беларусаў», – дадае Бенас.
Аўтары радуюцца водгуку, які мы атрымалі ад беларуса: «Вы паказалі як гэта адчуваецца – апынуцца зараз у Вільні».
Прэс-клуб Беларусь
Фота на вокладцы: Скрыншот мультымедыйнага праекту «Рэлаканты. Перажыць Менск»
Правила перепечатки материалов с сайта Press Club Belarus (press-club.pro)
Мы разрешаем перепечатку наших материалов при условии соблюдения следующих правил:
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт