Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Што рабіць, калі герой пачынае фліртаваць? Зрабілі канспект падкаста «Дачкі-маткі». Там пра жанчын у медыя, фемінітывы, гендар-гэпы, гендарныя стэрэатыпы. Відэа можна паглядзець тут.
Хто гаворыць: вядучыя падкасту — журналісткі Дар’я Гардзейчык і Ірына Новік (таксама рэдактарка Hrodna.life), мадэратарка Наталля Ганціеўская, Прэс-клуб.
Фемінітывы – тэма, якая выбешвае каментатараў. «Якая аўтарка? Якая мадэратарка, менеджарка? Няма такіх словаў!» А мяне выбешвае, што з артыкулу пра важную сацыяльную тэму чалавек вынес толькі тое, што напісана «менеджарка».
Ірына Новік:
– Hrodna.life ад пачатку карыстаецца фемінітывамі, гэта паслядоўнае рашэнне. І больш за 10 гадоў мы ловім у каментах абурэнне, накшталт, «не каверкайце мову, такога слова няма ці гэта немагчыма чытаць». Уражанне што некаторыя з чытачоў-чытачак проста не гатовыя ўбачыць жанчын вакол сябе.
Дарэчы, прэтынзіі і ад мужчын, і ад жанчын – аднолькавыя. Думаю, жанчыны цяжка дабіваліся сваіх пазіцый і баяцца, што калі будзе адразу бачна, што яна – жанчына, то гэта неяк знізіць яе экспертнасць. І яны просяць, каб із падпісвалі як «менеджар», «хімік» і г.д. Гэта нармальна, калі выбар есць, як сябе назваць. Іншая справа, што доўгі час такога выбару не было. І мы павінны былі ўсе быць журналістамі, фатографамі.
Дар’я Гардзейчык:
– Пра выкарыстанне гендар-гэпа, калі мы акрэсліваем, што ў пэўную группу ўваходзяць жанчыны, мужчыны і іншае прадстаўніцтва гендара. Пішу «аўтар:кі», але не ўсе медыя такое прымаюць. Бо гэтая новыя нібыта словаформы, дзе пасярод слова – знакі прыпынку.
Ірына Новік:
– Зараз час эксперыментаў. Нязвыкла многае, у тым ліку шмат гендараў. Ну ламаецца карціна свету – ну і ок, яна ў нас ітак ламаецца кожны дзень. Прымаць новае – вельмі складана. Нават гузікі расшпіляць не правай, а левай рукой. Калі ты ўсе жыцце бачыш словы без гендар-гэпаў, то, канешне, складана.
Дар’я Гардзейчык:
– Калі пішаш пра розныя гендары, колькасць знакаў большая (а я радая, калі плацяць за колькасць знакаў), але рэдактары і рэдактаркі не радыя, яны кажуць, што тады вязнеш у тэксце – там і студэнты, і студэнткі. Прапаную тады пісаць праз двукроп’е. Або пісать – «студэнцтва», як раіць лінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі.
Ірына Новік:
– Так, з пункту гледжання звыклай рэдактуры, хочацца такія паўторы папрыбіраць. І калі трэба казаць « студэнты і студэнткі, журналісты і журналісткі», гэта нібыта робіць ўспрыманне больш цяжкім. Але тое, што ўвогуле есць і мужчыны, і жанчыны – гэта таксама трохі ўскладняе жыцце. Ну і не за кошт жанчын яго рабіць больш легкім… і для каго, уласна? Каб не зрабіць легкім чытанне – і як кажуць, не выліць з вадой дзіця.
Я бачыла, у польскіх дакументах пісалі недзе пра студэнтаў і студэнтак, і прыпісвалі, што далей у тэксце будуць пісаць студэнцтва або студэнты, маючы на ўвазе і тых, і другіх. Трэба шукаць кампрамісы, калі мы не можам знайсці адно слова, у якім бы былі роўна прадстаўлены ўсе гендары.
Дар’я Гардзейчык:
— Даволі часта мужчынам старэйшага ўзросту падаецца добрай ідэя фліртаваць з падчыненнымі жанчынамі. Часта жанчыны закатваюць вочкі, бо ім не падабаецца рознае «хіхі хаха» ад кіраўніцтва. І язык не паварочваецца сказаць, што якія мы вам тут дзевачкі, мы тут працуем, стасункі павінны быць працоўнымі. Але калі так сказаць, то начальства тое запомніць і табе потым будзе дрэнна. На жаль такое стаўленне я заўважаю і ў нашых беларускіх рэдактараў.
Ірына Новік
– Я так думаю, а калі я раней казала журналістам, і хлопцам у тым ліку, нешта кшталту «Зайчыкі-коцікі, як вы тут? Хадзі, цеця Іра дапаможа». Калі кажу «ты ж мае дзіцятка» – гэта не пра эйджызм, а пра тое, што я шкадую, што чалавеку прыйдзецца папрацаваць цяжка, напрыклад. Але мяне навучылі выбачацца за такое.
Дар’я Гардзейчык:
– Ну канешне, есць нешта мілае з такімі адносінамі… Але есць працоўная іерархія і калі што – то цеця Іра будзе цябе звальняць і штрафаваць або прэмію даваць.
Было ў мяне інтэрв’ю з адным дзеячам культуры. Пасля размовы я выключыла дыктафон і ен кажа, што ўсе файна, але галоўнае – што яму спадабалася, што я такая прыгожая, і твар, і фігура…У мяне сківіца адвісла. Я не ведала як рэагаваць.
Ірына Новік:
– Мужчыны часта жанчын, асабліва маладых, ставяць у няроўную пазіцыю ўладным жэстам – нібы, «ты павыпендрывалася, прафесіянала з сябе пастроіла, а цяпер ідзі, твае месца ў куце, і не забудзь, што ты прыгожая, піші пра сэкс і не лезь у нашыя сур’езныя мужчынскія справы».
Дар’я Гардзейчык:
– І як сабе паводзіць? Казаць, што чалавек парушае мае асабістыя межы, мне непрыемна? Але я не хачу сабе праблемаў, я хачу ўзяць, напрыклад, інтэрв’ю, апублікаваць артыкул і забыцца пра гэтага чалавека.
Ірына Новік:
– Не ведаю я адказу. Мабыць, я мыслю стэрэатыпна. Але не заўседы ва роўных умовах журналісты і журналісткі. І так, нібыта чаго псаваць стасункі? Можа, гэты герой яўшчэ прыгадзіцца. А калі скажаш, што табе непрыемна і парушаюцца твае межы – то табе скажуць: «Дык табе падалося! Не тое я меў на ўвазе і мне да цябе няма ніякай справы».
І будзе казаць, што «то тая фантазерка, якая вырашыла, што да яе дамагаюцца, а нічога такога не было».
Я супраць таго, каб усе несці ў сацсеткі, мол на мяне накінуліся, а я дзевачка-рамашка і не магу спакойна ўзяць інтэрв’ю.
А ці мусім мы браць каментар у другога бока, калі выносім сітуацыю ў публічнае поле?
Дар’я Гардзейчык:
– Па журналісцкіх стандартах – так. Але людзі, якія выносяць сваю гісторыю пра гвалт на публіку, яны ж знаходзяцца ў вельмі ўразлівым стане. І яны рызыкуюць: можа быць помста з боку гвалтаўніка, і асуджэнне з боку грамадства. Мы мусім прыкласці намаганні, каб іх абараніць.
Я ведаю, чаго рабіць не трэба. У артыкуле пра выкладчыка дызайну, напрыклад, не браць каментары яго сяброў, якія раскажуць, які ен класны сябар і файны мастак. Можа ен і файны мастак, але гаворка зараз не пра гэта.
Ірына Новік:
– Ну слова даць трэба. Прадставіць бакі ў роўнай ступені – трэба. А калі справа пра выкладчыка і студэнтку – то гэта не раўнавага, тады хіба трэба запытацца ў некалькіх студэнтак. Або прыцягнуць эксперта, каб дадаць вагі словам студэнткі, якая не пабаялася сказаць. Калі хлусіць? Ну адразу трэба абараніць. Потым разбірацца.
Дар’я Гардзейчык:
— На Тутбай у 2018 недзе быў шэраг тэкстаў пра гвалт, гісторыі жанчын з «Радіславы», тых што перажылі гвалт. Гэта проста былі іх гісторыі, без другога боку. У такіх выпадках ніякі другі бок і не патрэбны.
Дар’я Гардзейчык:
– Гэта калі ты кажаш што ты феміністка (або прафемініст), і з’яўляецца нехта – звычайна белы цысгендарны мужчына – які запытваецца, а якіх правоў жанчынам не хапае ўвогуле. І расказвае, як нам добра жывецца. Ты адкуль ведаешь?
Пра гэта столькі ўжо напісана! «А чаму вы, феміністкі, не можаце нармальна весці дыскусію? У вас запыталіся – так вы нармальна адкажыце». Калі чалавек запытваецца пра нешта, што гугліцца і можна знайсці адказ, але прыходзіць да гендарнай даследчыцы/актывісткі з «патлумачце мне» – то гэта і называюць інфармацыйным абслугоўваннем.
Адно, калі журналісты_кі звяртаюцца па каментар, ну зразумела – гэта іх праца. Хаця і тут бываюць дзіўныя пытанні. Сорамна ў экспертаў запытвацца нейкія базавыя пытанні, якія мы можам ітак знайсці. Ну ня трэба у прафесарак філасофіі запытвацца пра тое, навошта патрэбныя фемінітывы.
Ірына Новік:
– Такое бывае, асабліва ў тых, хто пачынае працаваць у журналістыцы. Але і эксперткі таксама могуць праз элементарныя рэчы данесці нешта большае.
А ў касманаўткі, якая ляціць у космас, прайшла мільен праверак, даказала сваю экспертнаць, пытаюцца: «А какие сугубо женские штучки берете в космос? Чем вы накормите членов экипажа…»
Тыя, хто такое запытваюцца, патрабуюць інфармацыйнага абслугоўвання сваіх стэрэатыпаў. Яны літаральна гвалцяць сваім мікрафонам і пытаннямі касманаўтку. Чытаеш адказы – і робіцца нядобра.. Ім не важна, што яна ўмее, што будзе рабіць, важна ім стэрэатыпная ерунда і смецце ў галаве.
Дар’я Гардзейчык:
– А калі пачнуць у мужчын запытвацца, а ці відаць эрэкцыю ў скафандры?
Ірына Новік:
– Хачу ўспомніць, што шмат жанчын вывелі беларускія медыя на высокі ўзровень. Узгадайце Марыну Золатаву, галоўную рэдактарку Тутбая.
Зараз у журналістыцы шмат жанчын. Таму часта беларускія журналісты – гэта насамрэч журналісткі.
І гэта – пытанне грошай. Там, дзе канчаюцца грошы, там кажуць – жанчыны, гэта ваш шанс! Мужчына кажа, што за тры капейкі працаваць не будзе – а жанчына – я буду!
Так, гэта акно магчымасцяў. Але жанчыны вымушаны працаваць і за сябе, і за таго парня.
Ірына Сідорская, даследчыца:
– Гендарныя стэрэатыпы не толькі ў галавах мужчын, але і жанчын. Журналісты_кі хочуць, каб іх матэрыялы чыталі, лайкалі, расшарвалі. І такі матэрыял будзе пра кагосьці статуснага і цікавага, гэта часцей за ўсе – мужчыны. Гэта так успрымаецца. Няма таго, што мужчыны пішуць пра мужчын, а жанчыны – пра жанчын.
Гендерная дезинформация: риск, который недооценивается
Беларусские СМИ продемонстрировали прогресс в гендерной корректности
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт