Турэмны досвед журналіста Свабоды Алега Груздзіловіча, дзіцячыя кнігі нашаніўца Андрэя Скурко, серыя «Беларуская турэмная літаратура» і «Вершы з-за кратаў»

Падборка кніг і твораў, напісаных у зняволенні і даступных для чытання і спампавання.

Турэмны досвед журналіста Свабоды Алега Груздзіловіча, дзіцячыя кнігі нашаніўца Андрэя Скурко, серыя «Беларуская турэмная літаратура» і «Вершы з-за кратаў»

«Мае турэмныя муры» Алега Груздзіловіча (2023)

Пра свой дзевяцімесячны турэмны досвед востра, дасціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Радыё Свабоды Алег Груздзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры», якая выходзіць у серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе». Фрагменты з кнігі.

«Зэкамерон» Максіма Знака (2022)

«Зэкамерон» — гэта зборнік апавяданняў пра жыццё ў зняволенні, якія Максім Знак напісаў ў СІЗА-1 на Валадарскага. Пераклад кнігі на англійскую трапіў у спіс лаўрэатаў прэміі PEN Translates Awards. Фрагменты кнігі па-руску.

Дзіцячыя кнігі Андрэя Скурко (2022)

«Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» — аўтарская кніга дзіцячых вершаў Андрэя і «Добры доктар Будзь-Здароў» — пераклад на беларускую «Айбаліта» Чукоўскага. Набыць кнігі.

«Папа и пингвин» Аляксандра Васілевіча (2021)

Казкі пра ўнутраную свабоду, напісаныя ў Мінскім СІЗА. Спампаваць.

Серыя «Беларуская турэмная літаратура» (2017 — …)

Серыя была запачаткавана ў 2017 годзе і апякуецца Праваабарончым цэнтрам «Вясна». У ёй выйшлі «Фарбы паралельнага свету» Міколы Дзядка, «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча, «Турэмныя сшыткі» Алеся Бяляцкага і іншыя. Усе кнігі можна спампаваць бясплатна на сайце Камуніката па спасылцы.

У гэтай серыі ў 2019 годзе выйшаў «Турэмны альбом» Алеся Пушкіна. Альбом складаецца з малюнкаў, зробленых Алесем падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска. Спампаваць кнігу.

Голас волі з-за кратаў (2013)

Анталогiя твораў беларускiх палiтзняволеных, сярод іх як вядомыя паэты, журналісты, палітычныя дзеячы, так і аўтары, якія раней не публікаваліся. У кнізе можна прачытаць тэксты тых, хто быў палітвязнем раней і з’яўляецца цяпер: Анджэя Пачобута, Змітра Дашкевіча, Ігара Аліневіча, Алеся Бяляцкага, Аляксандра Фядуты, Паўла Севярынца ды іншых. Спампаваць кнігу.

«Вершы з-за кратаў» 

Гэта сумесны праект ініцыятывы «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. У межах праекта каманда збірае вершы беларускіх палітзняволеных і перакладае іх на розныя мовы. Чытаць вершы.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

12 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняТурэмны досвед журналіста Свабоды Алега Груздзіловіча, дзіцячыя кнігі нашаніўца Андрэя Скурко, серыя «Беларуская турэмная літаратура» і «Вершы з-за кратаў»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць