Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Арцём Гідзін, кіраўнік SEO-отдела WebPromo, падчас VIII Усеўкраінскага Медыйнага кангрэса ў Кіеве напрыканцы кастрычніка 2016-га, распавёў пра тое, як найлепей арганізаваць сайт для пошукавых сістэм. Самае галоўнае запісаў для нас Руслан Равяка з intex-press.by.
Паводле Гідзіна, на сённяшні дзень існуюць тры асноўныя праблемы навінавых сайтаў на шляху да SEO-аптымізацыі:
1. Праграмная распрацоўка сайта – гэты паказчык найменш залежыць ад рэдакцыі.
2. Кантэнт і яго адментасць – чужы кантэнт гэта вялікі мінус. Трэба рабіць хаця б мінімальны рэрайт любога тэксту.
3. Зацікаўленасць аўтараў – журналісты пішуць добрыя навіны і ствараюць кантэнт, але не разумеюць, як можна паляпшаць свае тэксты для пошукавых запытаў.
У SEO-аптымізацыі ёсць рэдактарская і праграмная частка. Арцём Гідзін расказаў, як падправіўшы толькі рэдактарскую частку, можна самастойна, без вялікіх зменаў наладзіць сайт СМІ.
Тэхніка аптымізацыі сайтаў СМІ
Існуюць чатыры асноўныя правілы аптымізацыі:
1. Тэгаванне – у кожным артыкуле павінне быць тэг! Напрыклад, калі ў артыкуле ідзе гаворка, што Украіна ўваходзіць у Еўразвяз, дык абавязкова павінны быць як мінімум тэгі «Еўразвяз», «ЕЗ», «Украіна»
Чым лепей прапісаныя тэгі, тым лепш індэксуецца пошукавымі сістэмамі ваш артыкул. Акрамя загалоўкаў, па гэтым меткам Google і Яндэкс знаходзяць вашыя артыкулы.
2. Працы па структуры і Sitemap
Структура сайта павінна быць як мага прасцейшай. Для гэтага трэба каб:
— змяншаўся ўзровень ўкладзеных значных старонак – рэкамендавана, каб на любую вашу старонку карыстальнік мог патрапіць не больш чым за два клікі
— настройка ЧПУ адрасу – нельга, каб у адрасе старонкі трапляліся кропкі і іншыя сімвалы – толькі лацінскія літары, лічбы і працяжнікі.
— многаўзроўневая мапа сайту – у большасці анлайн-выданняў яна не працуе, што ускладняе працу з Google. Не наладзіўшы яе, ваш сайт не трапіць і ў Google-навіны.
Мапа сайта – гэта старонка, якая утрымлівае структуру вашага вэб-сайту. Яна звычайна складаецца з шматўзроўневага спісу старонак. Наведвальнікі могуць звяртацца да яе, калі ім цяжка знайсці патрэбныя раздзелы. Пошукавыя робаты наведваюць таксама гэтую старонку і выкарыстоўваюць яе для сканавання вашага сайта.
3. Мабільнасць
Ваш сайт павінен быць адаптыўным для мабільных прыладаў.
Наяўнасць мабільнага прыкладання ці адаптыўная версія сайта – сёння абавязковая ўмова для паспяховай SEO-аптымізацыі. Калі ў вашага сайта ёсць мабільнае прыкладанне – пошукавая сістэма дадае вам «плюсік» і павышае ваш рэйтынг. Адаптыўны дызайн сайта Google залічвае, як мабільнае прыкладанне.
4. Аўтаматычная пералінкоўка
Пералінкоўка ў сярэдзіне сайта – азначае, што ўнутраная старонка (артыкул) утрымлівае ў сабе гіперспасылкі на іншыя старонкі вашага рэсурсу. Калі на нейкі артыкул спасылаецца вялікае колькасць ўнутранных старонак, тык яна прызнаецца пошукавым робатам найбольш значнай на сайце. Гэты паказчык ўплывае на ранжаванне, і такі артыкул ці старонку лягчэй вывесці ў топ пошуку.
Рэакамендавана, каб аўтаматычная пералінкоўка ў кожным артыкуле адбывалася па наступных параметрах:
— Свежыя навіны па раздзелу;
— Навіны па тэме;
— Навіны па тэгу;
— Самае каментаванае;
— Самае папулярнае;
Гэтыя блокі павінны быць у кожным артыкуле. Рэдактарская SEO-аптымізацыя кантэнту cкладаецца з 4 абавязковых правілаў, якія павінны выкарыстоўвацца рэдактарамі і журналістамі.
Методыка мазгавога штурму пры выбары ключавых словаў ў загалоўку і тэгах
Калі ў Турцыі адбыўся тэракт, з’явілася шмат інфармацыі пра гэты выпадак. Навіны абнаўляліся вельмі хутка. І вось тады, шмат украінскіх сайтаў няправільна пачалі пісаць загалоўкі. Яны не змяшчалі словы «Турцыя», «тэракт», а пісалі «Эрдган заявіў…» і на гэтым гублялі наведвальнасць, бо пошукавыя службы іх «не заўважалі».
Пералінкоўка ўручную – артыкул павінен на сайце дапрацоўвацца журналістам – уручную дадавацца гіперссылкі, выявы, падзагалоўкі цытаты, каб пошукавыя сыстэмы яго адзначылі. Гэта таксама больш зручна і для чытача.
Прагназаваныя падзеі – загадзя ведаючы пра нейкія падзеі, можна на гэтым «зарабіць». Галоўнае падрыхтавацца загадзя.
Напрыклад, мы ведалі, што хутка пачнецца Ліга чэмпіёнаў. Да яе адкрыцця мы падрыхтавалі падборку цікавых фактаў і атрымалі да 3500 дадатковых унікальных наведвальнікаў. Пакуль іншыя толькі пачыналі пісаць навіны пра адкрыццё, нас ужо індэксавалі пошукавыя сістэмы. У такіх выпадках таксама трэба добра прапісваць тэгі.
Непрагназаваныя падзеі – маецца такая прылада як Google Hot Trends, якая дазваляе пабачыць, якія падзеі сёння цікавяць людзей. Трэба гэта адсочваць, бо магчыма мы прапусцілі нешта значнае! А на сайце Keywordtool можна падгледзець, што людзі цяпер шукаюць у нэце.
Прылады працы для лепшай аптымізацыі
— На сайце Glvrd.ru – можна даведацца паказчык якасці вашага кантэнту, Калі ён меньшы за 7значыцца ваш артыкул напісаны кепска.
— На сайце content-watch.ru можна прагледзець, ці унікальны ваш кантэнт. Гэты паказчык павінен быць не меньш за 90%
— Сайт advego.ru/text/seo дазваляе выявіць шчыльнасць ключавых словаў (якая мусіць быць не болей за 3%), “вады” ў тэксце (не болей за 70%) і праверыць адсутнасць граматычных памылак.
У выніку, па словах Арцёма Гідзіна, поспех сайта СМІ найперш залежыць ад людзей, якія там працуюць. І самае галоўнае – гэта паляпшэнне якасці кантэнту.
Аўтар публікацыі выказвае асаблівую падзяку Прэс-клубу за дапамогу ў арганізацыі паездкі на Медыякангрэс.
Фота на вокладцы — entrepreneur.com.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт