MAKEOUT. «(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару»

MAKEOUT воркшоп гендерные вопросы дискуссия Елена Костюченко ЛГБТ Новая газета стереотипы
16 снежня, субота
MAKEOUT. «(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару»

16 і 17 снежня ў Прэс-клубе адбудзецца серыя мерапрыемстваў ад MAKEOUT, прысвечаных гендарнай адчувальнасці і мове варожасці ў медыях. Два дні на тое, каб абмяняцца досведам, меркаваць набалелае і атрымаць новыя ўменні, якія ўжо заўтра ты зможаш ужываць самастойна і паказваць іншым.

Некарэктная лексіка, заклікі да гвалту, стэрэатыпы… Мова варожасці ў сучасных медыях — з’ява нярэдкая. Яна прымае розныя формы і ўдала маскіруецца ў тэкстах пад жарты ці асабістае меркаванне. Як гэта працуе, навошта мы выкарыстоўваем «мову варожасці» і чаму гэта датычыць цябе асабіста? MAKEOUT запрашае цябе правесці выходныя без мовы варожасці, каб разам падумаць і адказаць на гэтыя пытанні.

Прыходзь абавязкова, калі ты:

  • пішаш або редагуеш тэксты;
  • працуеш у медыя;
  • проста хочаш, каб вакол стала меней вербальнага гвалту.

Праграма мерапрыемстваў:

16 снежня, субота

13.00 — 15.00 — Public-talk з Аленай Касцючэнка («Новая Газета», Расія)

Як працаваць і жыць на скрыжаванні журналістыкі і актывізму? Чаму нам часам так складана супрацоўнічаць? Як пераадолець узаемныя стэрэатыпы, і ці могуць быць агульныя мэты ў СМІ і ЛГБТ-супольнасці? Пра гэта і многае іншае Лена раскажа праз асабісты досвед.

15.00 — 15.30 — Кава-брэйк

15.30 — 16.00 — Прэзентацыя «Канвеер стэрэатыпаў: гендар, сексуальнасць і мова варожасці ў электронных медыя Беларусі».

Сёлета шматлікія ініцыятывы актыўна маніторылі працу папулярных медыя на прадмет мовы варожасці. MAKEOUT таксама не застаўcя ўбаку і на прыкладзе вясновых публікацый паспрабаваў зразумець, як  канструюецца мова варожасці. Высновамі і вынікамі гэтага актывісцкага даследавання MAKEOUT гатовы падзяліцца падчас сустрэчы.

16.00 — 18.00 — Дыскусія «Словы і сэнсы»

На дыскусіі будзе абмеркавана, якая сувязь паміж рыторыкай нянавісці і рэальнай дыскрымінацыяй, з якой сутыкаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы ўразлівых групаў. А таксама можна будзе даведацца, якім чынам мы можам уплываць на журналісцкую працу, якія дзеянні ўжо ажыцяўляюцца ў сучаснай Беларусі і ці могуць новыя тэхналогіі дапамагчы нам у гэтым.

17 снежня, нядзеля

12.30 — 16.00 — Варкшоп «Мова варожасці: зона маёй адказнасці»

Як пісаць на адчувальныя тэмы і не аблажацца? Дзе заканчваецца рэдактарская адказнасць і пачынаецца аўтарская? Ці ёсць адказнасць і ўлада ў тых, хто чытае тэкст? Што рабіць, калі ў інтэрв’ю ёсць дыскрымінацыйныя выказванні? Колькі тэкстаў з мовай варожасці апублікаваў за 4 гады MAKEOUT?

Абавязковая рэгістрацыя на ворк-шоп па гэтай спасылцы.

17.00 — 19.00 — Прэзентацыя інтэрактыўнага дакументальнага фільма «Слова» (Расія)

Гэты фільм кажа пра вельмі простыя рэчы — пра нянавісць, пра чалавечнасць, пра мову варожасці, і тое, якую сілу мае вымаўленае ці напісанае слова. У гэтым фільме няма акцёраў i акторак. Ёсць толькі 8 людзей, якія сутыкнуліся з сілай вымаўленага слова. І ёсць наступствы — рэальнасць, якая атачае ўсіх нас. Гэты фільм — інтэрактыўны, а гэта значыць, што досвед узаемадзеяння з ім залежыць толькi ад вас.

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны.
Для ўдзелу ў варкшопе неабходна зарэгістравацца.

Падзяліцца:

8 снежня 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiMAKEOUT. «(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць