Сацсеткі для беларускіх журналістаў. Досвед "Радыё Свабода"

дистрибуция контента медийная реклама открытая лекция презентация привлечение аудитории примеры журналистской практики продвижение в соцсетях Радыё Свабода Франак Вячорка
14 чэрвеня, серада
Сацсеткі для беларускіх журналістаў. Досвед "Радыё Свабода"

14 чэрвеня а 19.00 запрашаем на адкрытую лекцыю Францішка Вячоркі.

Чаму журналісты мусяць ісці ў фэйсбук і аднакляснікі? Як афармляць кантэнт з разлікам на розныя сеткі? Як сусветныя трэнды інтэрнэт-журналістыкі зменяць беларускую мэдыясфэру ўжо ў 2018 годзе?

За некалькі гадоў колькасць падпісантаў Радыё Свабода ў фэйсбуку вырасла з 3 тысячаў да 100 тысяч, у Інстаграме — з 0 да 50 тысяч, у вКонтакте — з 3 тысяч да 50 тысяч. Радыё Свабода зрабіла стаўку на лічбавыя платформы, і прадэманстравала беспрэцэдэнтны поспех у апошнія гады. Разам з Францішакам, каардынатарам сацыяльных сетак Радыё Свабода з 2012 да 2016 году, будзем разглядаць асаблівасці выкарыстаньня розных сацыяльных платформ беларускімі СМІ, плюсы і мінусы платнай рэкламы. Таксама лектар распавядзе пра інструмэнты стварэньня і прасоўваньня аўдыёвізуальнага, тэкставага і інтэрактыўнага кантэнту, жывыя трансляцыі на адну і некалькі платформаў. 

Фармат падзеі: лекцыя-прэзэнтацыя на прыкладах Радыё Свабода.

Францішак Вячорка — каардынатар сацыяльных сетак Радыё Свабода з 2012 да 2016 году, раней працаваў на тэлеканале ”Белсат”. Скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнаьці ”Public Relations i мэдыямаркетынг”, цяпер навучаецца ў магістратуры American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме ”Міжнародная камунікацыя”. З’яўляецца выпускніком праграмы Дзярждэпартамэнту ЗША ”Digital Communication Network”, ляўрэатам журналісцкай стыпэндыі Вацлава Гаўла, а таксама праграмы ”Лідэры грамадзянскай супольнасці” ад Open Society Foundations. Сярод іншага, выступаў трэнэрам Бюро міжнароднага вяшчання ЗША (BBG), а таксама ва ўнівэрсытэтах Чэхіі, Польшчы і ЗША. 

Падзяліцца:

29 мая 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiСацсеткі для беларускіх журналістаў. Досвед "Радыё Свабода"

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Трансграничные расследования в закрытых странах. Открытая лекция Дениз Аджари (Иран/США)

Несвободные страны похожи на чёрные ящики, где многие процедуры непрозрачны, а информацию намеренно скрывают. В этой лекции вы узнаете, как искать, интерпретировать и связывать данные, когда власти делают всё, чтобы тебе помешать.

Анлайн

Как журналист в эмиграции может стать амбассадором своей страны? Открытая лекция Тары Кангарлоу (экс-CNN, Иран / США)

История журналистки иранского происхождения Тары Кангарлоу показывает, что отъезд из страны необязательно ведёт к разрыву с ней. Напротив, открываются новые возможности, и человек становится связующим звеном между своим народом и мировым информационным пространством.

Анлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць