Блеск и нищета беларусских экспертов. Конспект медиатока

Видео можно посмотреть здесь

Блеск и нищета беларусских экспертов. Конспект медиатока

Правда ли, что экспертов в стране мало? Почему в медиа мелькают одни и те же люди? Что такое идеологический и гендерный дисбаланс в журналистском материале?

Мы обсудили проблемы беларусского экспертного сообщества, представленного в медиа.

Дискутировали:

Александр Класковский, руководитель аналитических проектов БелаПАН;

Павлюк Быковский, медиаконсультант;

Ольга Шпарага, философка, руководительница концентрации «Современное общество, этика и политика» ECLAB;

Алексей Криволап, исследователь медиа, руководитель курсов по медиаграмотности ECLAB;

Видеокомментарий к дискуссии записала Анна Соусь, обозреватель беларусской службы Радио Свобода, ведущая программы «Только женщины».

Модераторы: Артем Шрайбман и Алла Шарко.

Проблема 1. Мы ленивые и нелюбопытные

Аляксандр Класкоўскі: Існуе пэўная несвабода палітычнай сістэмы: у адрозненні ад Заходняга свету, росквіту свабоднай думкі ў нас няма. Да таго ж, не ўсе эксперты ахвотна кантактуюць з недзяржаўнымі медыямі.

Іншы бок медаля – як казаў Пушкін, “мы ленивые и нелюбопытные”. Журналісту прасцей з тым колам людзей, якія ахвотна адгукаюцца.

Паўлюк Быкоўскі: У кожным абласным цэнтры і нават меншых гарадах працуюць навучальныя ўстановы. І там выкладаюцца якраз тыя грамадскія дысцыпліны, у якіх журналісту патрэбна экспертыза. Акрамя таго, існуюць некамерцыйныя арганізацыі з пэўным экспертным патэнцыялам.

Але да іх рэдка звяртаюцца.

Павлюк Быковский

Александр Класковский

Ольга Шпарага: Мне кажется, что экспертов не так и мало. Своим студентам я рекомендую ресурс “Наше мнение”, где собран достаточно серьезный пул.

Отдельный вопрос – подготовка дискуссии с широким кругом специалистов, потому что она требует определенной культуры. Нужно заранее выслать участникам вопросы и разработать с ними будущую беседу. Это большая работа.  И ни одна редакция не сможет вести ее в одиночку. Должны измениться целые институции и сама система подготовки журналистов.

Проблема 2. А кто такой легитимный эксперт?

Аляксей Крывалап: Раней, каб быць экспертам, вы мусілі мець акадэмічную афіляцыю. А зараз мы бачым самаабвешчаных экспертаў. Адбываецца дэвальвацыя каштоўнасцей, ведаў і складаных падыходаў. Усе гэта ўпісваецца ў агульную парадыгму антыінтэлектуалізма: чым прасцей, тым лепш.

Алексей Криволап

Аляксандр Класкоўскі: Эксперт – той, каго прызнаюць экспертам. Бо фармальныя рэчы тыпу навуковай ступені – гэта вельмі спрэчна.

З іншага боку, журналіст піша не для экспертаў, а для звычайнай аўдыторыі. Яму патрэбен кампетэнтны чалавек, які ўмее папулярна выкладаць.

Ольга Шпарага: Я думаю, что эксперт все же должен быть связан с исследованиями.

Паўлюк Быкоўскі: Мне падабаецца такое вызначэнне: эксперт мае працяглы або інтэнсіўны вопыт праз практыку або адукацыю ў той ці іншай вобласці.

Есць сферы, дзе ўсе мы – эксперты. Гэта тычыцца, напрыклад, спажывання нейкіх паслуг.

Журналист и медиаконсультант Галина Малишевская (комментарий из зала): Есть три уровня экспертизы для медиа. Первый: СМИ обращаются резко, в течение 1-3 часов, чтобы верифицировать тему и подтвердить ее значимость для аудитории уровнем эксперта. Это может быть медийное лицо или инфлюенсер.

Второй уровень: экспертиза в течение суток, если тема требует интеллектуального осмысления и отвечает на запрос более продвинутой публики.

Третий уровень: долгосрочная аналитическая работа, при которой эксперт погружен в практический опыт и может подтвердить его своими деньгами. Грубо говоря, он в чем-то состоялся. Это условные Прокопеня или Чалый, за которыми журналисты всегда охотятся.

Проблема 3. Гендерный дисбаланс

Ганна Соусь: Гэта тыповая сітуацыя, калі ў палітычнай і эканамічнай аналітыцы выразна пераважаюць мужчыны, а жанчынам прапануюць каментаваць сацыяльную ці культурную, карацей, больш легкую тэматыку. Але за апошнія 10-20 гадоў з’явілася шмат жанчын-экспертак. Яны атрымалі добрую адукацыю і досвед працы на Захадзе.

Таму парада журналістам: калі рука цягнецца набраць Яраслава Раманчука ці Аляксандра Алесіна, не спяшайцеся. Гэта кампетэнтныя эксперты, але існуюць іншыя.

Аляксандр Класкоўскі: Аляксандр Алесін – амаль адзіны вайсковы эксперт у Беларусі. І я не ведаю настолькі кампетэнтных жанчын пры ўсей павазе да гендару. Але калі я пішу пра нафтавыя “церкі” з Расіяй, дык Таццяна Маненак пракаментуе лепей за ўсіх. Я звяртаюся да яе з гэтай нагоды, а не таму, што яна жанчына. Менавіта так і павінна працаваць журналістыка.

Ольга Шпарага: Есть инерция: мужчин-экспертов приглашают чаще, потому что они виднее. К тому же женщин-эксперток нужно дополнительно мотивировать. Но почему не сделать так, если это важно?

Артем Шрайбман: Многое зависит от темы. Если мне нужно получить комментарий социолога, то среди экспертов-мужчин есть Николюк, Манаев в Америке и Вардомацкий, которому не дозвониться. А женщин я могу назвать гораздо больше. Что касается экономики, в моем виртуальном списке контактов это мужчины и женщины в пропорции фифти-фифти. А вот доминируют мужчины в политике – в нашем обществе она до сих пор считается мужским делом.

Артем Шрайбман

Паўлюк Быкоўскі: Не згодны. Я памятую, якімі зоркамі ў нас былі Святлана Навумава і Ірына Бугрова. Проста ў розныя часы розныя людзі пра сабе заяўляюць, і тады нам здаецца, што альтэрнатывы няма.

Аляксандр Класкоўскі: Дарэчы, Нікалюк, калі я апошні раз браў у яго каментар, сказаў: “Ты толькі не пішы, што я сацыяелаг” – “А што напісаць?” – “Ну, напішы: палітолаг”. Бачыце, «блеск и нищета» беларускай экспертнай супольнасці. Адлюстроўваецца ў адной рэпліцы.

Але гэта смех скрозь слезы, бо вы ведаеце, што апошні бастыен незалежнай сацыялогіі  – НІСПД – у краіне быў разгромлены ў 2016 годзе. Дык каго ўзяць у якасці незалежнага эксперта?

Артем Шрайбман: Я вспомнил сразу три варианта, и все женщины. Дарья Урбан, Елена Артеменко и сидящая с нами Ольга Шпарага. 

Аляксандр Класкоўскі: Але ў краіне табу на палітычныя апытанні. Хто зараз ведае рэйтынг Лукашэнкі? Вось і атрымліваецца, што палітычная сацыялогія сення – нуль па фазе, няма пра што казаць.

Проблема 4. Еще один дисбаланс – идеологический

Ольга Шпарага: Я и пришла сюда из-за истории, в которую сама попала. Месяц или полтора назад телеканал «Белсат» пригласил меня на программу про аборты. На этапе обсуждения мне сказали, что зритель услышит два мнения. Когда я пришла на передачу, оказалось, что в защиту репродуктивных прав выступаем я и экспертка Елена Огорелышева, а с другой стороны – 6 человек: врачи, представители общественных организаций и блогер-католик. Плюс десять женщин, которые со слезами на глазах рассказывают, как они раскаиваются после аборта. В результате мы с коллегой говорили 10 минут, все остальные – 45. Определенную позицию занимал и ведущий.

Если бы меня предупредили, что программа будет выглядеть так, я бы подумала, идти на нее или нет.

Ольга Шпарага

Класкоўскі: Гэта цяжкая праблема, не такая адназначная, як на першы погляд здаецца. У ідэале павінны быць палярныя меркаванні і барацьба думак, але на практыцы так не атрымліваецца.

Звычайна я пішу матэрыял з нагоды каскада заяў афіцыйнага лідара. І яны ўжо есць артыкуляцыяй уладнай пазіцыі. Можна дадаць і праўладнага эксперта, які пацвердзіць, што мы ідзем вернай дарогай. Але навошта? Эксперт павінен узбагачаць матэрыял і дадаваць яму стэрэаскапічнасці.

Іншы выпадак, калі думка эксперта не супадае з меркаваннем журналіста. Тады есць спакуса абстрыгчы ягоную тэзу і ўвагнаць спецыяліста ў пракрустаў ложак свайго матэрыялу. Як эксперт я адмаўляюся ад каментара, калі адчуваю, што ўжо сканструяваны пэўны сюжэт і мяне груба выкарыстоўваюць.

Артем Шрайбман: В западных СМИ есть дилемма: а достигнут ли в науке и обществе консенсус по тому или иному вопросу? Например, изменение климата. Давать слово тому, кто отрицает антропогенный фактор, или нет?

Аляксей Крывалап: Я зараз доўга думаў, але так і не здолеў прыдумаць, па якіх пытаннях у беларускім грамадстве дакладна есць кансэнсус.

Ольга Шпарага: К счастью или к несчастью, мы не единственные такие. Сейчас по всему земному шару поляризованные общества. И, возможно, нам надо подумать над новыми форматами журналистики, которые помогут в этой ситуации несогласия.

Вам также может быть интересно:

Кто тут достоверный? Конспект медиатока про источники

Падзяліцца:

19 лістапада 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняБлеск и нищета беларусских экспертов. Конспект медиатока

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць