Як арганізаваць кінафестываль у Беларусі. Інструкцыя ад «Паўночнага ззяння»
Пагутарылі на адкрытай лятучцы з «Паўночным ззяннем» і даведаліся, як стварыць кінафестываль у Беларусі
Здараецца, што выпадаюць неабходныя карты ці правільна зоркі сыходзяцца. Усё супадае. Так сталася ў выпадку кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне». Пасля размовы з камандай гэтага кінафестывалю ўдалося распрацаваць інструкцыю: «Як арганізаваць кінафестываль у Беларусі». Ніжэй кампаненты, без якіх немагчыма арганізаваць кінафестываль, а таксама парады ад каманды «Паўночнага ззяння».
Вызначыцца з лідарам
Культурніцкай ініцыятыве патрэбны лідар – чалавек не толькі з моцным запалам унутры, але ж і з досыць прафесійнымі навыкамі. У камандзе «Паўночнага ззяння» такім ініцыятарам-кіраўніком з’яўляецца Воля Чайкоўская.
Воля Чайкоўская: «Я маю журналісцкі бэкграўнд: скончыла журфак, працавала, як кінакрытык, як арт-журналістка ў розных медыя, пісала шмат пра кіно. Я была заўсёды нейкім чынам заангажаваная ў кіно і кінапрацэс».
Наладзіць стасункі з партнёрамі
Каб зладзіць буйное мерапрыемства, неабходныя лідар (ці каманда) і партнёр (галоўны спонсар). Зразумела, што абодва бакі павінны быць адказнымі, а стасункі ўстойлівымі. З прапановай ладзіць кінафестываль можа звярнуцца як лідар да партнёра, так і наадварот.
Воля Чайкоўская: «У той час, калі я вырашыла завяршаць сваю журналісцкую кар’еру, Офіс Амбасады Фінскай Рэспублікі ў РБ папрасіў мяне дапамагчы з каардынацыяй фестывалю нардычнага кіно. Першапачаткова мерапрыемства не планавалі ладзіць штогод. Але атрымалася так класна, быў вялікі попыт ад аўдыторыі, таму мы вырашылі з нашымі галоўнымі партнёрамі – Офісам Савета Міністраў Паўночных краін у Літве – працягваць і далей. Ну вось працягваем ужо 5 гадоў. І фестываль, і каманда растуць, з’яўляюцца новыя ідэі і канцэпцыі».
Сфарміраваць каманду
Кінафестывалю патрэбна каманда, у якой добра падзяляюцца абавязкі паміж яе ўдзельнікамі.
Уладзь Богдан: «Я трапіў першапачаткова на фестываль як валанцёр. Быў валанцёрам два гады і займаўся ў асноўным гасцямі, якія наведвалі фестываль. І вось у гэтым годзе атрымаў больш сталую пазіцыю: зараз я – асістэнт дырэктаркі».
Ганна Шарко: «Я прыйшла на «Паўночнае ззянне» і працавала як фатографка. Але ж мой вопыт дазваляў мне працаваць са СМІ, што і прапанавала мне Воля. Тым больш мне трэба было рухацца далей. Я вырашыла паспрабаваць і вось зараз я працую медыякаардынатаркай».
Воля Нелюбовіч: «У меня большой опыт в координации волонтерских команд. Я многое знала про кинофестиваль «Паўночнае ззянне», но с позиции зрителя. Пришла в команду в тот момент, когда фестиваль начал сильно разрастаться».
Аляксандра Дорская: «У гэтым годзе я каардыную індустрыяльную платформу. На ўсіх чатырох папярэдніх фестывалях я была ў якасці журналіста. Рабіла сюжэты для тэлеканала Белсат. А сёлета так сталася, што я трапіла ў каманду і стала назіраць за тым, што адбываецца ўнутры».
Адметна, што каманда кінафестывалю склалася з дапамогай «сарафаннага радыё» – шляха, калі адныя добрыя людзі паклікалі іншых добрых людзей.
Звярнуцца за дапамогай да валанцёраў
Значна лягчэй працаваць, калі дастаткова працоўных рук. Асабліва калі шмат разнастайных задач: ад перакладу субтытраў, да працы на пляцоўках, дзе адбываюцца мерапрыемствы. Але ж такую буйную працоўную суполку павінен каардынаваць дасведчаны чалавек.
Воля Нелюбовіч: «Мы огласили колл на волонтерство зимой этого года и собрали 352 заявки. После этого мы провели 3 серии собеседований волонтеров. В первую очередь мы смотрели, умеет ли человек общаться по-беларусски. Потому что фестиваль беларусскоязычный. Также мы смотрели на умение волонтера общаться по-английски, потому что есть позиции, связанные с сопровождением иностранных гостей. Обращали внимание на такое качество как коммуникабельность. Оценивали особенные скиллы: например, есть ли опыт работы в качестве фотографа или опыт работы с медиа. В целом, в этом году в команде будет человек 30-40».
Распрацаваць збалансаваную праграму
Больш верагодна, што паспяховай будзе тая праграма, якая складаецца з прэм’ерных стужак і эксклюзіўных мерапрыемстваў. Увагу трэба надаваць таксама і часу, у які ладзяцца івэнты. А таксама старацца забяспечыць на мерапрыемствах прысутнасць цікавых экспертаў, у тым ліку і замежных.
Воля Чайкоўская: «Я ўвесь год вандрую па кінафестывалях, гляджу фільмы, якія патэнцыйна могуць быць кандыдатамі ў праграму «Паўночнага ззяння». Асноўная праграма кінафестывалю гэтага года складзена такім чынам, што паказы паміж сабой не перакрыжоўваюцца. Калі хочацца, то можна паглядзець усё, але ж тыдзень прыйдзецца правесці ў кіназале».
Прыдумаць канцэпцыю
Добра калі задумка адлюстроўвае і праграмны склад, і мэты арганізатараў.
Воля Чайкоўская: «У нас усе злінкавана. Канцэпцыя і слоган звязаныя. Што тычыцца сёлеташняй канцэпцыі, перадусім, прыдумалася канцэпцыя з раскрытай далонню. Круцілі і так, і гэтак гэтую далонь. Потым мы сталі лінкаваць гэта з відэа. Далей сталі думаць над слоганам».
Антон Мех: «Мы долго подбирали людей для видео ролика. Замахнулись мы так хорошо. И именно: «Усё магчыма».
Правесці перамовы з праваўладальнікамі кінастужак
Трэба атрымаць дазвол на паказ фільма ў межах фестывалю, а таксама абмеркаваць кошт гэтай паслугі.
Воля Чайкоўская: «Калі ты вырашаеш. Так хачу гэты фільм на кінафестываль. Супер. Ты пішаш праваўладальніку. І ты разумееш, што ў праваўладальніка есць правы на тваю тэрыторыю. Можа апынуцца, што еўрапейкі праваўладальнік перадаў правы дыстрыб’ютару ў краінах СНД. Тады гэта можа трошку ўскладніцца. Шмат залежыць ад самога фільма: ці была сусветная прэм’ера, дзе яна была, якія плануюцца яшчэ фестывальныя паказы і гэтак далей. Калі фільм ужо, аплачаны, табе дастаўляюць копію фільма. Яе ўжо можна перадаваць людзям, якія займаюцца тэхнічным суправаджэннем, у прыватнасці перакладам на беларускую мову і інкарпарацыяй субтытраў. Паралельна ідзе праца з Дзяржрэгістрам».
Дамовіцца з дзяржрэгістрам
Дзяржрэгістр – ўстанова, якая выдае ўзроставыя абмежаванні на кожны фільм. Толькі разам з гэтым дакументам УП «Кінавідэапракат» можа дазволіць паказаць фільм у кінатэатрах. І толькі пасля гэтага можна прадаваць квіткі на сеансы.
Уладзь Богдан: «Для кожнага фільма ад праваўладальніка мы атрымліваем сакрэтную спасылку на прагляд. Гэтую спасылку мы перадаем Дзяржрэгістру. Можа так стацца, што нам не дазволіць Дзяржрэгістр паказаць фільм. У такім выпадку не хочацца марнаваць сілы на яго пераклад, на выраб беларускіх субтытраў. А разам з тым, у Дзяржрэгістр не прымаюць фільм, пакуль ён не перакладзены. Для фільма «Вакацыі», які ў праграме гэтага года, трэба было атрымліваць асобны дазвол ад рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленню гвалту пры міністэрстве культуры. У выніку мы гэты дазвол атрымалі, мы гэты фільм пакажам. Але ёсць адпаведнасць, што не для ўсіх стужак можна атрымаць дазвол на паказ».
Знайсці пляцоўкі
Выдатна, калі пляцоўка ўтульная і знаходзіцца ў прывабным месцы. А таксама, калі атрымаецца дамовіцца аб зніжцы з кіраўніцтвам пляцоўкі, і наогул, усталяваць сяброўскія стасункі з дырэкцыяй.
Воля Чайкоўская: «З кінатэатрам «Мир» мы працуем 5 год. Гэта кінатэатр сеткі «Кіно Мінска» УП «Кіновідэапракат». Гледачы прывыклі да гэтай пляцоўкі. Сёлета новая пляцоўка – гэта Velcom Cinema».
Пашукаць мясцовых партнёраў
Для таго каб арганізаваць і правесці кінафестываль патрабуецца шмат фінансавых сродкаў. Трэба плаціць праваўладальнікам кінастужак, аплочваць арэнду пляцовак, прывоз замежных гасцей і шмат іншага. Калі атрымаецца заручыцца фінансавай падтрымкай некалькіх донараў, будзе значна прасцей працаваць. Залежнасць ад аднаго спонсару – не самая ўстойлівая канструкцыя. А сімбіёз лакальных бізнесаў і культурніцкіх ініцыятыў будзе карысным для абодвух бакоў.
Воля Чайкоўская: «З прыватныя беларускім бізнесам даволі няпроста, але я думаю сітуацыя палепшыцца. Вопыт, які селета ў нас есць: гатэль DoubleTree by Hilton дае зніжку на засяленне гасцей, Атлант-М Боровая машыны нам даюць, таксама мы дамовіліся аб партнёрстве са службай таксі «Пятница».
Пасябраваць з медыя
Такое сяброўства таксама карыснае для ўсіх.
Ганна Шарко: « У гэтым годзе атрымалася дзевяць медыяпартнераў. Іх лагатыпы вы можаце пабачыць на ўсей нашай візуальнай прадукцыі і ў рэкламах у кінатэатрах. Мы дамаўляліся з медыяпартнёрамі, што ўсе іх лагатыпы будуць бачныя. І за гэта яны нас падтрымліваюць ў навінах, гідах, анонсах, афішах».
Арганізаваць працу сацыяльных сетак
Сацсеткі даюць магчымасць анансаваць мерапрыемствы, аператыўна камунікаваць са сваёй аўдыторыяй, візуалізаваць канцэпцыі. Памятайце пра гэта!
Вераніка Вельб: «Іnstagram у «Ззяння» молодой, ему сейчас второй год. Подписчиков у нас мало. Хотелось, чтобы их было больше, потому что Іnstagram удобная социальная сеть».
Фота: Марына Карповіч
Юля Занямонская, Прэс-клуб
4 мая 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняЯк арганізаваць кінафестываль у Беларусі. Інструкцыя ад «Паўночнага ззяння»