Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэмія за мужнасць у журналістыцы ад Міжнароднага фонду жанчын, якія працуюць у СМІ (IWMF) ушаноўвае адважных журналістак, якія асвятляюць табуяваныя тэмы, працуюць у варожым да жанчын асяроддзі і дзеляцца цяжкай праўдай.
Вылучыць кандыдатку на прэмію могуць трэція асобы. Самавылучэнне не дапускаецца.
Дэдлайн: 4 сакавіка, 05:59 СЕТ (3 сакавіка, 23:59 ЕТ)
Сэксуальныя дамаганні, пагрозы, напады, прыгнёт з боку дзяржавы, няроўная аплата працы, абвінавачванні ў фальшывых навінах і рост недаверу да медыя – усё гэта пагражае свабодзе прэсы ва ўсім свеце. І жанчыны-журналісткі часта адчуваюць на сабе найбольшы цяжар гэтых нападаў. Паводле справаздачы UNESCO, 73 працэнты апытаных жанчын-журналістак сутыкаліся з гвалтам у інтэрнэце ў выніку сваёй працы.
Узнагароды за мужнасць у журналістыцы паказваюць людзям, што жанчыны-журналісткі не збіраюцца адступаць у бок, іх нельга прымусіць замаўчаць і што яны заслугоўваюць прызнання сваёй сілы.
Штогод прэмія Уоліс Аненберг за правасуддзе для жанчын-журналістак прыцягвае ўвагу да жанчын-журналістак, якія былі затрыманыя, зняволены або зняволеныя. У 2021 годзе гэтай прэміяй былі ўзнагароджаны журналісткі Белсат Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.
Да гэтага часу ўзнагароду атрымалі больш за 100 журналістак-наватарак у 56 краінах.
Любыя пытанні па прэміі можна накіраваць Тэйлар Мур (Taylor Moore) па адрасе tmoore@iwmf.org.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт