Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праграма Open Media Hub (OMH), якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам, абвяшчае конкурс заявак на падтрымку вытворчасці тэматычнага відэа для сацыяльных сетак “Быць 20-гадовым: маладыя актывісты”.
Спашукальнікам пранануецца зрабіць арыгінальнае 90-секунднае квадратнае відэа для сацсеткавых платформаў (Facebook, Instagram, і г.д.).
Уласны анлайн-курс OMH “Інавацыйны сторытэлінг” дапаможа радай і практычнымі рэкамендацыямі наконт таго, як ствараць квадратныя відэа. Яго можна знайсці тут па-ангельску, па-руску.
Да квадратнага відэа журналісты гэтаксама могуць прыкласці прапанаваную гісторыю ў фармаце HDTV.
Квадратнае відэа “Быць 20-гадовым: маладыя актывісты” мусіць паказаць маладзёна з вашай краіны, які актыўна займаецца дабрачыннай справай, актывізмам, працуе ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці і г.д. Мы хочам пачуць пра маладых людзей, якія ахвяруюць сваім часам і высілкамі, каб станоўча паўплываць на жыццё ў вёсках, мястэчках і гарадах, у якіх яны жывуць.
Прыкладныя пытанні, якія вы можаце задаваць героям відэа:
Стыль гісторыі мае быць дынамічным, сучасным і пасаваць сацыяльным сеткам.
Конкурс заявак адкрыты для анлайн-, тэлевізійных і радыёжурналістаў, якія ствараюць відэакантэнт для сацсеткавых платформаў у рэгіёне добрасуседства Еўрапейскага саюза: Алжыры, Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Егіпце, Грузіі, Іарданіі, Лівіі, Ліване, Малдове, Марока, Палестыне, Сірыі, Тунісе і Украіне.
Акрамя фінансавых сродкаў на вытворчасць, журналісты атрымаюць ментарскую падтрымку ад вядучых медыя-прафесіяналаў, якія дапамогуць спланаваць і стварыць гісторыі ў карэктным фармаце на адпаведным узроўні якасці.
Мэта дадзенага конкурсу заявак – павялічыць інфармаванасць грамадскасці пра развіццё грамадзянскае супольнасці, а таксама дапамагчы журналістам дасягнуць больш шырокіх і разнастайных аўдыторыяў праз фарматы сацыяльных сетак.
Падача заявак і крытэры адбору
Усе заяўнікі мусяць коратка апісаць сваю будучую гісторыю і запоўніць анлайн-форму (па-ангельску,па-руску), пазначыўшы ў ёй усе неабходныя звесткі.
Калі ласка, звярніце ўвагу: Паспяховае сканчэнне анлайн-курсу “Інавацыйны сторытэлінг” (даступны тут) – неабходная ўмова, каб прэтэндаваць на фінансаванне ў межах гэтага конкурсу заявак!
У выпадку абрання для дапамогі, заяўнікі мусяць запоўніць і падпісаць усе неабходныя дакументы, уключаючы заяўнікі пагаджаюцца прадставіць усе неабходныя дакументы, што ўключае кантракт, ліст аб намерах, адмову ад выключных правоў на сюжэт – вынік працы і ацэнку рызыкаў. Шаблоны гэтых дакументаў даступныя для спампавання на http://openmediahub.com/open-calls/application-documents/.
Заяўнікі мусяць прадэманстраваць, што яны належныя чынам упаўнаважаныя пэўнай юрыдычнай асобай вырабіць і апублікаваць сваю відэагісторыю. Пацвярджаючым дакументам у дадзеным выпадку выступае ліст аб намерах, падпісаны ўпаўнаважаным прадстаўніком юрыдычнай асобы. У гэтым лісце мусіць быць пазначаны намер правамоцнага медыя выпусціць у эфір альбо апублікаваць канчатковы прадукт, уключаючы дату (-ы) і кантэкст плануемай трансляцыі альбо публікацыі.
Правамоцнымі заяўнікамі ёсць:
Выключэнне: Open Media Hub можа вырашыць (у кожным асобным выпадку), што асобныя журналісты альбо прадусары тэлебачання ёсць правамоцнымі заяўнікамі без афіцыйнай і пацверджанай дакументальна падтрымкі з боку юрыдычнай асобы. Падобным чынам, дарэчныя заяўкі ад блогераў, відэаблогераў і грамадзянскіх журналістаў будуць разгледжаныя – у выпадку, калі яны змогуць прадэманстраваць, што дасягаюць значных аўдыторый праз свае платформы.
Бюджэт
Канчатковы памер фінансавай падтрымкі будзе заўсёды ўлічваць тэму, выданне і краіну і будзе прапарцыянальным тыповым коштам і тарыфам у вашай краіне.
Максімальны памер фінансавай падтрымкі для 90-секунднага квадратнага відэа: 600€; 90-секунднага квадратнага відэа і дадатковай HDTV-версіі, створанай для тэлевізінага альбо анлайн-вяшчання: 1000€.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт