Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Калі: красавік – лістапад 2023 года.
Дзе: Берлін, Германія.
Мова праграмы: ангельская.
Дэдлайн падачы заявак: 5 снежня 2022 года, да 23:59 СЕТ.
«Рэпарцёры без межаў» прымаюць заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме «Пашырэнне магчымасцяў журналістаў у лічбавым полі», якая пройдзе ў Берліне. Дзесяць журналістаў з крызісных раёнаў будуць запрошаны ў Берлін на чатыры месяцы кожны.
Прафесійныя журналісты, блогеры, спецыялісты ў галіне медыя і грамадзянскія журналісты, якія:
Арганізатары чакаюць, што апліканты будуць браць удзел у мерапрыемствах праграмы, уключаючы комплекснае навучанне лічбавай бяспецы. Гэта зойме ад 20 да 25 гадзін у тыдзень з другога па чацвёрты месяц вашага знаходжання ў Берліне.
Дашліце запоўненую і падпісаную форму заяўкі, запоўненую анкету, сваё рэзюмэ і дакумент, які пацвярджае вашу асобу (копію пасведчання асобы або пашпарта) у якасці дадаткаў у асобных PDF-дакументах (усяго 4 PDF-файла) праз службу абмену паведамленнямі Signal на нумар +491636743853, або калі ў вас ёсць уліковы запіс ProtonMail на rsf.digitalfreedom@protonmail.com.
Арганізатары звяжуцца толькі з тымі аплікантамі, якія ўвайшлі ў шорт-ліст на месца ў праграме.
Фота на вокладцы: Reporter ohne Grenzen Deutschland / Facebook
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт