Стыпендыяльная рэзiдэнцыя ў Партугаліi для беларускіх журналістаў_ак

8 тыдняў у Партугаліі, каб папрацаваць над сваім праектам. Пачатак рэзідэнцыі – 6 траўня 2024 года.

Дэдлайн заявак: 7 красавіка 2024 года

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную рэзідэнцыю для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізоўваць свой уласны праект, знаходзячыся ў Партугаліі і пры неабходнасці працягваючы сваю асноўную працу дыстанцыйна.

Хто можа падаць заяўку:
дасведчаныя працаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, журналісты_кі, даследчыкі_цы з пацверджаным досведам працы ў сектары НДА, незалежных СМІ ці даследніцкіх цэнтрах не меней за 3 гады. Актывісты_кі з Беларусі, якія пражываюць у краіне ці за яе межамі.

Заяўкі прымаюцца ад аплікантаў_ак, якія знаходзяцца на стадыі рэалізацыі ўласнага праекта, распрацоўкі праектных канцэпцый, медыя-кампаній, журналісцкіх расследаванняў і сацыяльных даследаванняў, але патрабуюць бяспечных, спакойных і рэкрэацыйных варункаў, якія б дапамаглі прадухіліць выгаранне.

Напрамкі патэнцыйных праектаў:

  • Інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;
  • Праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара;
  • Сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара;
  • Культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларускія актывісты_кі.

Якія напрамкі не падтрымліваюцца стыпендыяй:

  • Праекты і ініцыятывы, якія накіраваныя на дзяцей і падлеткаў;
  • Некалькі мерапрыемстваў, не звязаных паміж сабой агульнай мэтай;
  • Правядзенне і арганізацыя канферэнцый, трэнінгаў, інш.

Па выніках рэзідэнцыі чакаецца, што ўдзельнікі_цы змогуць прадставіць канкрэтныя рэзультаты сваёй працы.

Працягласць рэзідэнцыі – 8 тыдняў. Пачатак рэзідэнцыі – 6 траўня.

Арганізатары_кі цалкам забяспечваюць пражыванне, праезд, стыпендыю ў памеры 500$ раз на месяц, а таксама юрыдычную, псіхалагічную, ментарскую і экспертную падтрымку па запыце. Арганізатары не могуць гарантаваць падтрымку ў атрыманні візы.

Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць CV і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

freebelarus.center

2 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiСтыпендыяльная рэзiдэнцыя ў Партугаліi для беларускіх журналістаў_ак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць