«Трыбуна» шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Tribuna.com аб’яўляе вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін. Каманда гатовая разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.

«Трыбуна» шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін
Ілюстрацыя: tribuna.com

Задачы:

  • напаўненне стужкі навін;
  • напісанне ўласных навін;
  • маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
  • адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
  • адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Ад вас:

  • веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
  • пісьменная беларуская мова;
  • уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
  • увага да дэталяў;
  • самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
  • наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

Прапануюць:

  • гібкі графік;
  • асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);
  • сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
  • дружны калектыў, які за праўду.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Падзяліцца:

20 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансіі«Трыбуна» шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць