Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэс-клуб Беларусь сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў (International Association of Press Clubs) прапануе супрацоўнікам беларускіх медыя атрымаць карту міжнароднага ўзору ад IAPC.
Атрымаць яе могуць журналісты і журналісткі незалежных беларускіх медыя, а таксама фрылансеры, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі беларускімі СМІ. Звярніце ўвагу, што абавязковай умовай атрымання акрэдытацыі з’яўляецца знаходжанне і праца па-за межамі Беларусі.
Міжнародная прэс-карта — гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць яе ўладальніка да журналісцкай прафесіі і можа служыць дадатковым пацвярджэннем статусу незалежнага журналіста за межамі Беларусі.
Што такое міжнародная прэс-карта?
Гэта афіцыйны дакумент. Такая карта пацвярджае ваш статус журналіста.
Дзе я магу выкарыстоўваць гэтую карту?
У асноўным прэс-карту выкарыстоўваюць, каб пацвердзіць свой статус журналіста падчас інтэрв’ю ці для акрэдытацыі на некаторыя мерапрыемствы.
Дзе яшчэ мне можа спатрэбіцца карта?
Напрыклад, калі вам трэба аформіць дакументы для атрымання візы для замежнага падарожжа, прэс-карта IAPC можа пацвердзіць ваш прафесійны статус.
Прыемны бонус: з прэс-картай вы можаце наведваць большасць галерэй і музеяў бясплатна (ці са зніжкай).
Колькі каштуе аформіць карту?
Кошт карты — 20 еўра. Пасля паспяховай верыфікацыі заяўкі вы атрымаеце рэквізіты для аплаты.
Што мне трэба зрабіць, каб атрымаць такую карту?
Каб атрымаць міжнародную прэс-карту IAPC, трэба прайсці працэс верыфікацыі –
На які тэрмін выдаецца карта?
Зараз карты афармляюцца тэрмінам на 2 (два) гады.
Калі я магу атрымаць сваю карту?
Заяўкі на атрыманне карты апрацоўваюцца чатыры разы на год: у апошні тыдзень лютага, траўня, жніўня і лістапада. У выключных выпадках, калі гэта неабходна, мы можам арганізаваць друк карты па-за агульнай партыяй.
Калі ласка, улічвайце, што ад моманту падачы заяўкі да атрымання карты можа прайсці некалькі месяцаў.
Калі падчас разгляду заяўкі ўзнікнуць дадатковыя пытанні, з вамі звяжацца наша каардынатарка. Яна таксама паведаміць, калі ваша карта будзе надрукавана і гатова да выкарыстання.
Калі вам тэрмінова патрэбнае пацвярджэнне журналісцкага статусу, у асобных выпадках мы можам падрыхтаваць для вас ліст-пацвярджэнне ад польскай арганізацыі па асобным запыце.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт