Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Новая падборка Прэс-клуба прысвечана праектам, якія апавядаюць гісторыі беларускіх жанчын і робяць іх больш бачнымі.
Жанчыны цяжкіх паводзінаў — праект для жанчын, якія стаміліся ад дрэнных навін; ад палітычных скандалаў; ад ілюзій, што вось-вось скончыцца вайна ва Украіне і спыняцца рэпрэсіі ў Беларусі; ад жыцця ў страху і нявызначанасці; ад таго, што для захавання правоў жанчын заўсёды непрыдатны час. Для тых, якія стаміліся, але не здаліся.
Жанчына хоча — канал, які стварылі і вядуць журналісткі Кацярына Пытлева і Саша Раманава, пра тое, з якімі выклікамі сутыкаецца сучасная жанчына і як іх пераадольвае. Натхняльныя гісторыі жанчын і дыскусіі на важныя для ўсіх нас тэмы.
Максімальна — канал Максіма Паршута з гісторыямі неверагодных беларускіх жанчын. Праект паказвае, якімі крутымі могуць быць беларускі і робіць гэта дзеля таго, каб нікому больш не прыйшло ў галаву сказаць, што адзіны шлях жанчыны — гэта сядзець дома і варыць баршчы. Каманда паказвае, што палітыка, эканоміка, IT і любая іншая сфера — гэта жаночая справа, калі жанчына гэтага хоча.
Трэба пагаварыць — бяспечная прастора ад Белсат TV, дзе жанчыны дапамагаюць адна адной перажыць свой балючы досвед.
Базар з Базар — феміністка, нізавая актывістка Наста Базар ладзіць у сваім інстаграме цыкл жывых эфіраў, у якіх гутарыць з беларускамі на важныя тэмы.
Аляксандра Ханевіч — блог 70-гадовай гродзенкі пра жыццё ў эміграцыі (ды не толькі).
Бачная — праект пра беларусак, якіх варта ведаць.
Палітвязынка — гісторыі і партрэты палітзняволеных беларусак.
Гэта БЕЛАРУСКА — праект, які расказвае пра жанчын Беларусі і падвышае іх бачнасць у медыя.
Girl power Belarus — медыяпраект пра моц беларускіх жанчын. #Яеэкспертыза — флэшмоб, у якім беларускі дзеляцца сваімі прафесійнымі поспехамі і апавядаюць з якімі праблемамі ў рэпрэзентацыі (ці з ушчамленнем правоў) у прафесійнай сферы ім даводзілася сутыкацца.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт