Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Ужо больш за 30 гадоў Прэмія імя Ларэнца Наталі (Lorenzo Natali Prize) адзначае лепшыя журналісцкія рэпартажы. Прэмія асвятляе гісторыі пра важныя для свету праблемы: сацыяльная няроўнасць, змены клімату, каштоўнасць правоў чалавека і іншыя.
Дэдлайн падачы заявак: 28 красавіка 2023 года.
На Прэмію прымаюцца журналісцкія працы ў тэкставым, відэа і мультымедыйным фармаце. Яны павінны быць апублікаваны або транслявацца ў перыяд з 10 сакавіка 2022 года па 9 сакавіка 2023 года. Усе паданыя запісы павінны быць у вольным доступе (не пад paywall) па спасылцы ў інтэрнэце.
Журналісты могуць падаць адну працу толькі ў адной катэгорыі:
Спіс краін можна паглядзець на сайце Прэміі.
На Прэмію прымаюцца тэкставыя матэрыялы да 2300 слоў. Калі артыкул большага памеру, можна падаць яго ўрывак памерам да 2300 слоў.
Таксама дапускаецца ўдзел рэпартажаў у фармаце відэа і мультымедыя працягласцю да 30 хвілін. Дапускаецца вытрымка з відэа працягласцю да 30 хвілін.
Калі кандыдаты падаюць на конкурс вытрымку, трэба абавязкова дадаць да яе спасылку на поўны артыкул. У гэтым выпадку ацэнка журы будзе грунтавацца на вытрымках.
Заяўкі можна падаваць на англійскай, іспанскай, нямецкай, французскай або партугальскай мовах. Калі запіс не на адной з гэтых моў, неабходна падаць пераклад на адну з гэтых моў разам са спасылкай на арыгінал рэпартажу. Толькі гэты пераклад будзе ацэньвацца.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт