Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Цэнтр новых ідэй і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць на прэзентацыю даследавання «Якія рэформы патрэбны Беларусі». Яна адбудзецца ў ZOOM і будзе дасяжна ў трансляцыі на YouTube.
Беларусь працягвае знаходзіцца ў сацыяльна-палітычным і эканамічным крызісе. Вайна Расіі супраць Украіны, рэпрэсіі, прававы дэфолт, агульная нестабільнасць – усё гэта вызначае цяжкае становішча, у якім апынулася беларускае грамадства.
Аднак як успрымаюць сучасную рэчаіснасць звычайныя беларусы, якіх зменаў хочуць, як ставяцца да канцэпцыі рэформаў і чаго баяцца ў межах будучай трансфармацыі?
У межах даследавання Цэнтр новых ідэй правёў серыю глыбінных інтэрв’ю з беларусамі, якія зараз знаходзяцца ўнутры краіны, пра стаўленне да рэформаў. Пасля прэзентацыі адбудзецца экспертная дыскусія па выніках даследавання.
13:00 – 13:05 – Уводзіны, Антон Раднянкоў
13:05 – 13:35 – Прэзентацыя даследавання, Генадзь Коршунаў
13:35 – 13:45 – Пытанні журналістаў
13:45 – 14:30 – Экспертная дыскусія па выніках даследавання
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт