Распачаўся набор на адукацыйны фактчэк-марафон «Давярай, але правярай!»

БАЖ сумесна з партнёрамі запрашаюць беларускіх журналістаў, блогераў, рэдактараў і ўладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў на фактчэк-марафон «Давярай, але правярай». Падчас яго эксперты падзеляцца карыснымі рэкамендацыямі па верыфікацыі інфармацыі, пазнаёмяць з алгарытмамі праверкі фактаў, методыкамі, сэрвісамі і інструментамі, выкарыстанне якіх дазволіць адрозніць праўду ад фэйка і падрыхтаваць аргументаваныя і спраўджаныя матэрыялы.

Распачаўся набор на адукацыйны фактчэк-марафон «Давярай, але правярай!»
Фота: Startae Team / Unsplash.com

Дэдлайн падачы заявак: 18 красавіка 2023 года, да 12:00 па мінскім часе.

Фактчэк-марафон складаецца з васьмі вебінараў на платформе ZOOM, якія будуць праходзіць па серадах з 19 красавіка па 7 чэрвеня 2023 года. Ён цалкам практыкаарыентаваны і прадугледжвае актыўны ўдзел навучэнцаў у абмеркаваннях і выкананні практычных заданняў падчас вебінараў.

Чым карысны Фактчэк-марафон:

  • зразумееце, якія задачы вырашае фактчэкінг і чаму без яго не абысціся;
  • атрымаеце правілы, якія працуюць, і спецыяльныя методыкі праверкі інфармацыі, якія дапамогуць павысіць давер да журналісцкіх матэрыялаў, пазбегнуць самых распаўсюджаных памылак і судовых разбіральніцтваў;
  • вывучыце алгарытм выяўлення і абвяржэння фэйкаў;
  • высветліце, як працуюць тэорыі змовы і чаму да іх звяртаюцца прапагандысты;
  • разберацеся, чым маніпуляцыя адрозніваецца ад фэйка (і што больш небяспечна), як працуюць пяць асноўных маніпулятыўных тэхнік у навінавай інфармацыйнай карціне і якія простыя інструменты дазваляюць іх выкрыць;
  • створыце ўласны фактчэк-алгарытм.

Асноўныя трэнеры і спікеры Фактчэк-марафона:

  • Аляксей Шота, галоўны рэдактар і выдавец Hrodna.life, медыятрэнер;
  • Вольга Юркова, сузаснавальніца незалежнай украінскай арганізацыі StopFake.org;
  • Віктар Малішэўскі, медыяэксперт, у журналістыцы 28 гадоў;
  • Дзмітрый Стаянаў, фактчэкер (OCCRP, RISE Moldova, BIC);
  • Ірына Сідорская, спецыялістка ў сферы камунікацыі, незалежная даследчыца, доктар філалагічных навук, кіравала групай даследчыкаў «Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе».

Падаць заяўку

Праграма Фактчэк-марафона

Прапануем вам азнаёміцца за папярэднім раскладам і тэмамі адукацыйнай праграмы. Вебінары будуць праходзіць у ZOOM па беларускім часе.

  • 19 красавіка, 18:00 – 20:30 – Фактчэкінг за 5 хвілін. Тэхналогія фактчэкінга на падставе рэальных кейсаў.
  • 26 красавіка, 18:00 – 20:30 – Даступныя і бясплатныя інструменты фактчэкінгу.
  • 3 траўня, 18:00 – 20:30 – Кейс-стадзі па выкарыстанні найбольш складаных інструментаў праверкі інфармацыі.
  • 10 траўня, 18:00 – 20:30 – Чым маніпуляцыя адрозніваецца ад фэйку. Як гэта працуе і што больш небяспечна.
  • 17 траўня, 18:00 – 20:30 – Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе: распазнаванне і супрацьдзеянне. Ці кейс-стадзі.
  • 24 траўня, 18:00 – 20:30 – Кіберзброя Deepfakes: як выявіць візуальны кантэнт з маніпуляцыямі.
  • 31 траўня, 18:00 – 20:30 – Верыфікацыя карыстальніцкага кантэнта ў надзвычайных сітуацыях і паўсядзённай працы.
  • 7 чэрвеня, 18:00 – 20:30 – Фактчэкінг як рэдакцыйны стандарт. Практыкум па правядзенні ўласных фактчэкінгавых даследаванняў.

Асобы, якія прайшлі конкурсны адбор, атрымаюць запрашэнне і спасылку на канферэнцыю на платформе ZOOM за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку першага вебінара, які адбудзецца 19 красавіка а 18.00.

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць Фактчэк-марафон, атрымаюць па заканчэнні сертыфікат.

Фактчэк-марафон «Давярай, але правярай» праходзіць у межах праекту ад Рэгіянальнага офісу Прадстаўніцтва Фонду ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».

Падзяліцца:

Крыніца: baj.by

11 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяРаспачаўся набор на адукацыйны фактчэк-марафон «Давярай, але правярай!»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць