Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) і Літоўская бізнес-канфедэрацыя запрашаюць журналістаў падаць заяўку на акрэдытацыю на ІІ Беларускі бізнес-форум у Вільні Belarus Business Harbour in Baltics 2023. Форум пройдзе на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.
Калі: 26 красавіка, з 10:00 да 18:00.
Дзе: PASAKA Cinema Boutique, Paupio g. 26, Вільнюс.
Гэта другі штогадовы форум такога ўзроўню ў Вільні. З пачаткам вайны ва Украіне вельмі шмат змянілася, у тым ліку ў адносінах да беларускага бізнесу ў краінах Балтыі. Таму на форуме размова пойдзе пра самыя актуальныя праблемы беларускага бізнесу ў Літве і краінах Балтыі.
На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі ўраду і ўрадавых установаў Літвы, Міністэрства замежных справаў Эстоніі і Латвіі. Сярод спікераў форуму таксама паспяховыя беларускія кампаніі, рэлакаваныя ў краіны Балтыі.
Акрэдытацыя СМІ: media@abbabusiness.org.
Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт