Падборка медыяпраектаў пра экалогію

26 красавіка — Міжнародны дзень памяці пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС — самая вялікую тэхнагенную катастрофу XX стагоддзя. Да 37-ай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы сабралі падборку медыяпраектаў і ініцыятыў, якія распавядаюць пра небяспечнасць выкарыстання ядзерных тэхналогій ды прасоўваюць экалагічную павестку. 

Падборка медыяпраектаў пра экалогію

За кім сачыць

Экадом — адна з найстарэйшых экалагічных арганізацый у Беларусі. Асноўныя напрамкі працы — абарона экалагічных правоў і інтарэсаў грамадзян, маніторынг пераследу экаактывістаў, антыядзерная кампанія і аднаўляльная энергетыка, маніторынг якасці паветра ў гарадах, сучаснае мастацтва і экаактывізм.

Багна — партал пра ахову і ўстойлівае кіраванне асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, рэкамі, балотамі, ландшафтамі і біяразнастайнасцю Беларусі.

Зелёны партал — інфармацыйны рэсурс пра прыроду, эка-лайфстайл, здаровы лад жыцця і навакольнае асяроддзе.

Экаідэя — анлайн-часопіс пра тое, як жыць экалагічна.

На каго падпісацца

Экалогія горада — цікавыя і карысныя гайды, парады, лайфхакі і тлумачэнні на тэму экалогіі.

Школа «Экаідэі» — курсы, лекцыі і воркшопы па тэме экадружалюбнага ладу жыцця.

Ежы Вежа — экалагічная ініцыятыва з Мінску, якая асвятляе праблему неразумнай утылізацыі харчовых адходаў і папулярызуе вермікампаставанне ў горадзе.

Што паглядзець

Шлях можа быць іншым — віртуальны музей Чарнобыльскай катастрофы — скарбніца ўспамінаў, сведчанняў і дакументаў, якія сабраў Зелёны партал.

Экапульс — дайджэст экалагічных навінаў Беларусі і свету.

«Вайна ці экалогія?» — гутарка на канале праекта «Дамова» пра тое, што важней вайна ці экалогія ў кантэксце ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Экалагічныя наступствы ўварвання Расіі ва Украіну — серыя вебінараў для журналістаў на тэму экалагічных і кліматычных наступстваў ўварвання Расіі ва Украіну. Першы вебінар ужо сёння! Зарэгістравацца.

Што паслухаць

«Глеба, паветра, два ствалы» — серыя падкастаў ад Экадома, у якіх актывісты экалагічных арганізацый Беларусі знаёмяць слухачоў(-ак) са сваімі дасягненнямі і распавядаюць, да якіх экалагічных праектаў можа далучыцца кожны(-ая).

Рабіць [не] перарабіць — падкаст на ідэальнай беларуска-украінскай трасянцы пра экалогію, смецце ды тэхналогіі.

Зялёныя размовы — падкаст-вандроўка па экалагічным актывізме.

Экалагічныя хронікі вайны — штотыднёвы падкаст Зялёнага партала пра тое, як вайна ва Украіне ўплывае на экалогію (прыпыніўся выхад, але можна паслухаць выпускі за мінулы год).

Яшчэ цяплей — падкаст Школы «Экаідэі» пра экалогію і жыццё.

Бонус

Telegram-бот «Зялёнага тэлефона» — тут вы знойдзеце парады і алгарытмы, як вырашаць розныя экалагічныя праблемы.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

26 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняПадборка медыяпраектаў пра экалогію

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць