Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода абвяшчае аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гаўла на 2023–2024 акадэмічны год. Падаць заяўку могуць журналісты з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Журналісты з Беларусі і Расіі могуць падаваць заяўкі толькі ў тым выпадку, калі яны цяпер пражываюць за межамі гэтых дзвюх краін.
Дэдлайн падачы заявак: 1 чэрвеня 2023 года.
Стыпендыя Вацлава Гаўла — гэта сямімесячная праграма, якая дае стыпендыятам глыбокія журналісцкія навыкі і ангажуе іх у штодзённыя рэдакцыйныя задачы і дыскусіі. Стыпендыяты праводзяць паўгода ў штаб-кватэры Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў Празе, дзе яны знаходзяцца ў адпаведнай моўнай службе, каб атрымліваць штодзённае навучанне без адрыву ад працы, а таксама ментарства з боку дасведчаных прафесіяналаў Радыё Свабода.
Пасля Прагі стыпендыяты праводзяць апошні месяц у мясцовым бюро Радыё Свабода, калі гэта магчыма.
Мэта стыпендыі — дапамагчы журналістам-пачаткоўцам з рэгіёну займацца сваёй прафесіяй у рэчышчы плюралізму і незалежнасці СМІ.
Заяўка павінна ўключаць:
У свой час Вацлаў Гавэл, знаходзячыся ў зняволенні, пісаў сваёй жонцы лісты. Пазней яны былі выдадзеныя як кніга «Лісты да Вольгі».
Стыпендыя імя Вацлава Гаўла заснавана ў 2011 годзе. Яна натхнёна верай былога прэзідэнта Чэхіі ў трансфармацыйную ролю журналістыкі ў барацьбе з тыраніяй і прыгнётам.
Стыпендыя абапіраецца на спадчыну Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў прасоўванні адкрытасці грамадстваў праз журналістыку. Гэта сумесная ініцыятыва Міністэрства замежных спраў Чэхіі і Радыё Свабода, фінансуецца міністэрствам.
Стыпендыятамі прэміі імя Вацлава Гаўла ад Беларусі раней былі Франак Вячорка, Ганна Любакова, Ігар Лосік, Вітаўт Сіўчык ды іншыя.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт