«Маё пачуццё гумару лепш, чым у галоўнага рэдактара». Моладзь – пра працу ў беларускіх незалежных медыях

Неканфліктныя. Праца – у тройцы прыярытэтаў. Не гатовыя яе лёгка мяняць. Жадаюць развівацца і дапамагаць беларусам. Што за моладзь працуе ў беларускіх незалежных медыя? Апыталі маладых калег – лавіце кранальныя адкрыцці.

«Маё пачуццё гумару лепш, чым у галоўнага рэдактара». Моладзь – пра працу ў беларускіх незалежных медыях
Фота: Sigmund / Unsplash.com

Сцісла

  • Адкуль растуць ногі ў гэтага тэкста
  • Ці заўважаеце, што вы вылучаецеся у камандзе з-за вашага ўзросту?
  • Ці можна сказаць, што больш сталыя калегі «ўкалываюць» больш за вас?
  • А вы гатовыя лёгка змяніць працу?
  • Ці праўда, што для вас вашае ментальнае здароўе – пытанне нумар адзін?
  • На якім месцы для вас праца?
  • Пра жаданне аўтаномнасці і эксперыментаў
  • Пра самае важнае на працы
  • «Пытаннечкі» да рэдакцыі
  • Пра канфлікты з больш сталымі калегамі

Адкуль растуць ногі ў гэтага тэкста

Спачатку мы пачыталі на «Солі» пераклад пра новую генерацыю медыйшчыкаў: «”Вкалывать”, как миллениалы, они не готовы».

Пра тое, што ў медыя ўжо працуюць тыя, хто не ведае жыцця без інтэрнэту і сацсетак. Пішуць, гэтае пакаленне больш чуллівае да разнастайнасці, вельмі клапоціцца пра сваё ментальнае здароўе, гатовае хутка змяніць працу і не хоча шмат працаваць. Нібыта прысутнасць гэтай генерацыі значна ўплывае на карпаратыўную палітыку і часамі расхіствае правілы, сфармаваныя гадамі ў медыя.

Мы ўразіліся і сабралі меркаванні кіраўнікоў незалежных беларускіх медыя пра маладую генерацыю: «Gen Z: што за яны? Пачытайце пра моладзь у беларускіх медыях»

Прэс-клуб Беларусь супраць любых формаў дыскрымінацыі, у тым ліку эйджызму, і ўхваляе разнастайнасць ва ўсіх сферах. Таму мы зрабілі яшчэ адзін тэкст пра ўзрост у рэдакцыях. А тут – адказы на нашыя пытанні ад маладых медыйшчыц і медыйшчыкаў.

Ці заўважаеце, што вы вылучаецеся у камандзе з-за вашага ўзросту?

42,9% рэспандэнтаў пагадзіліся з гэтым і столькі ж (42,9%) – не. Астатнія 14,3% адказалі «хутчэй не». Далей – цытаты:

– Бачна толькі, што досведу ў мяне менш. З-за гэтага страшней эксперыментаваць, кідаць сабе пэўныя выклікі, рабіць гучныя загалоўкі ці расслабляцца ў выбары кантэнту, бо глеба яшчэ неабходжаная.

– Чаще всего чувствую разницу в возрасте только в каких-то бытовых ситуациях. Когда, например, кто-то из коллег не употребляет слово «кринж» или нечто подобное. Замечаю, что многие ищут интересные события или новости в Facebook, я же для этих целей выбираю Instagram. В остальных рабочих вопросах, как мне кажется, разница в возрасте особо не чувствуется, даже несмотря на то, что у всех опыт намного больше.

– Маё пачуццё гумару лепш, чым у галоўнага рэдактара.

Ці можна сказаць, што больш сталыя калегі «ўкалываюць» больш за вас?

85,7% рэспандэнтаў адказалі, што гэта залежыць ад чалавека, не ад узросту. 14,3% – пагадзіліся. Далей – цытаты:

– Але агулам так.

– Кажется, что некоторые работают потому, что просто «должны сделать». Я не готов быть просто должным. Мне нравится работать, потому что это нужно аудитории или потому что это поможет в работе моим коллегам. В идеале мои действия улучшают, упрощают жизнь других.

– Помню, был случай, когда я очень стрессовала из-за текста, потому что не успевала его доделать. Я ещё тогда приболела немного, была температура, но сказать об этом редактору почему-то не захотела: думала, что справлюсь и с плохим самочувствием. Решила, что подведу всю команду, если не пришлю текст. Потом зашла в Инсту и увидела, что моя коллега в три часа дня пошла в спортзал. Подумала тогда, что в первую очередь всё же нужно думать о себе и своём состоянии.

А вы гатовыя лёгка змяніць працу?

42,9% – не гатовыя. 28,6% – пагадзіліся, столькі ж адказалі, што гэта залежыць ад чалавека, не ад узросту. Далей – цытаты:

– Если мне не комфортно на актуальной работе.

– Мне нравится редакция и то, чем я занимаюсь. При этом я понимаю, что мои желания шире и больше темы Беларуси. Поэтому, если бы мне предложили работу в крупном международном проекте, то я бы ушла туда. Думаю, что нужно чётко отслеживать своё состояние на работе и не бояться чего-то нового. Хоть я и не сторонник «прыгать» с одного рабочего места на другое.

– Мне вельмі падабаецца працаваць у маім медыя, бо рэдактар і дырэктар заўсёды ідуць на сустрэчу, калі я прапаную аўтарскія матэрыялы. Шчэ мне падабаецца фатаграфаваць, таму я з задавальненнем ганяю на мерапрыемствы, акцыі і г. д. Зараз праца для мяне ідэальная. Я разумею, што так я і Беларусі дапамагаю, і займаюся тым, што люблю.

– Калі я разумею, што эмацыйна не вытрымліваю (гэта датычыцца не толькі працы), то так, я вельмі лёгка магу адмовіцца ад яе і выбраць тое месца, у якім я адчуваю сябе камфортна.

Ці праўда, што для вас вашае ментальнае здароўе – пытанне нумар адзін?

42,9% – адказалі, што не нумар адзін, але гэта вельмі важна. 28,6% – пагадзіліся і дадалі, што гэта зараз вельмі важна для беларусаў. 14,3% – пагадзіліся з тэзісам, столькі ж не пагадзіліся. А вось цытаты:

– Я працаголік, таму не сказаў бы, што важна. Але мне пашанцавала з гэтым, і яно ў мяне норм. Час ад часу хаджу да псіхолага, але раблю гэта адразу, як толькі заўважыў дыскамфорт, каб не запускаць трабл. Да навін я эмацыйна стаўлюся мо только раз-два ў месяц, калі здараецца нешта рэальнеа сур’ёзнае.

– Калі ментальнае здароўе ў цябе на першым месцы, працаваць у незалежным беларускім навінавым выданні – на жаль, не найлепшая ідэя.

– Для меня важно находиться в хорошем ментальном состоянии, потому что только тогда я могу по-настоящему качественно и продуктивно заниматься чем-либо.

– Если я не буду себя беречь, я буду плохо работать. Это не выгодно работодателю.

На якім месцы для вас праца?

85,7% – адказалі, што праца для іх у першай тройцы прыярытэтаў. А ў 14,3% – на першым месцы! Пачытайце цытаты:

– Зараз я міксую працу і фотаздымкі, бо трэба неяк заставацца ў Літве і зарабляць больш грошай на тэхніку. Складана канкураваць з літоўцамі, таму трэба добрыя камеры, свет і г. д. Таму зараз для мяне праца ў медыя і фотаздымка аднолькавыя. Але ўсё ж такі праца – гэта адказнасць, таму яна ў рацыянальным прыярытэце. Калі ведаю, што па часе асабістыя рэчы не стыкуюцца з працай, заўсёды абіраю працу (калі гэта толькі не здароўе).

– Астатнія два – паесці і папіць.

– Для меня работа – это тема про реализацию своего потенциала и желаний. Про интерес тоже. Рядом с карьерой в приоритете стоят свобода (в это понятие я вкладываю и финансовую независимость, и путешествия, и отношения – как дружеские, так и романтические).

– Я и моя семья важнее работы, но работа важнее всего остального.

Пра жаданне аўтаномнасці і эксперыментаў

– Так, наша рэдакцыя вельмі крэатыўная і гібкая.

– Рэдакцыя падтрымлівае і нават заахвочвае, але часамі не стае сілаў на рэалізацыю і фантазію, калі працуеш на чатырох працах.

– Так! З фотапраектамі асабіста. Заўсёды посцім, а потым фота забіраюць другія СМІ час ад часу. У гэтым плане мяне заўсёды падтрымліваюць.

– Добрая рэч, у нас гэта ёсць. Напэўна.

– Да, моя редакция это поддерживает.

– Очень приятно наблюдать, что все в редакции поддерживают новые идеи. По крайней мере, не осуждают начинания.

– Так! Больш няма нічога дадаць.

Пра самае важнае на працы

– Нетаксічная абстаноўка, дапамога, рэальна патрэбныя парады.

–  Возможность развиваться на рабочем месте. Интерес. Достойная зарплата.

–  Чтобы я делал работу хорошо, и у меня это получалось, зарплата, идеальная атмосфера в коллективе: открытая коммуникация (я понимаю, чего от меня ожидают, все понимают, чего можно ожидать от меня), все стараются делать свою работу хорошо и уважают границы друг друга, субординация. Чтобы было близко к этому. И чтобы работа не мешала другим сферам жизни.

– Адчуванне таго, што я раблю якасныя рэчы і дапамагаю беларускаму грамадству. Здаровая камунікацыя з камандай. Магчымасць прасоўваць свае тэмы і праекты (але у нас зараз супадаюць паўнавартасна мэты з рэдакцыяй).

– Мне важна заставацца ў беларускім кантэксце. Беларусы ў эміграцыі могуць часамі забывацца на тое, хто мы, адкуль прыйшлі і куды ідзем, а праца ў беларускім выданні выключае такую магчымасць. Яшчэ мне важна рабіць нешта для Беларусі і беларусаў, рабіць свой унёсак у агульную справу. Можа, я і не набліжаю перамогу непасрэдна, але не лічу, што мая праца дарэмная. Ну і важна, канешне, адчуваць пэўную прыналежнасць.

– Калектыў, крэатыўнасць, магчымасць кар’ернага росту.

– Клімат, атмасфера. Эмацыйны стан кожнага супрацоўніка. Добрыя ўмовы для працы.

«Пытаннечкі» да рэдакцыі

– Хотелось бы больше фидбека о моей работе. Иногда нет ощущения, что мою работу видят.

– Вопрос к коммуникации и обратной связи. Иногда замечаю, что вместо фидбека ребята просто ставят реакции на сообщения или долго не отвечают. Понимаю, что иногда человек сильно занят, но игнорирование воспринимаю как что-то личное. Не понимаю, это ок или не особо.

– Люблю іх.

– Няма.

– Калі зп?

Пра канфлікты з больш сталымі калегамі

– У мяне не было ні разу канфліктаў на працы.

– Ніколі не было за паўтары гады.

– На шчасце, не здаралася, бо я дрэнна такое пераношу.

– Пока не было.

– Няма.

Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы бралі каментары ў маладых супрацоўніц і супрацоўнікаў «Маланкі Медыя», «Новага Часу» і «Ліхтара», KYKY.org, CityDog, Belsat, MOST, Media IQ.
Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

16 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня«Маё пачуццё гумару лепш, чым у галоўнага рэдактара». Моладзь – пра працу ў беларускіх незалежных медыях

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць