Tribuna.com адкрывае тры вакансіі

Для ўзмацнення каманды Tribuna.com адкрывае вакансіі журналіста, SMM-рэдактара і рэдактара беларускамоўнай стужкі навін. Рэдакцыя застаецца найбуйнейшым спартыўным медыя ў Беларусі і дастаўляе кантэнт на сайт, у дадаткі і групы ў сацыяльных сетках. Цяпер намаганні рэсурсу накіраваны на асвятленне спорту ў кантэксце грамадска-палітычных падзей, якія разгортваюцца ў Беларусі і Украіне.

Tribuna.com адкрывае тры вакансіі
Илюстрацыя: by.tribuna.com

Кандыдатам прапануецца фул-тайм праца з гнуткім графікам. Яна падыдзе для тых, хто здзейсніў рэлакейт. Але рэдакцыя лічыць магчымай супрацу з тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі, пры ўмове выканання некаторых мер бяспецы.

Сцісла

  • Вакансія журналіста
  • Вакансія рэдактара беларускамоўнай стужкі навін
  • Вакансія SMM-рэдактара

Вакансія журналіста

Патрабаванні да журналіста:

  • веданне спорту;
  • высокі ўзровень валодання беларускай і/або рускай мовай;
  • уменне цікава расказваць гісторыі;
  • разуменне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі;
  • мабільнасць, рызыка і жаданне зрабіць Беларусь лепшай.

Задачы журналіста:

  • генераванне тэм;
  • напісанне ўласных тэкстаў;
  • рэдагаванне чужых тэкстаў;
  • дзяжурства на сайце.

Умовы супрацоўніцтва абмяркоўваюцца па выніках сумоўя. Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com.

Падрабязней пра вакансію

Вакансія рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Патрабаванні да рэдактара:

  • веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
  • пісьменная беларуская мова;
  • уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
  • увага да дэталяў;
  • самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
  • наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

Задачы рэдактара:

  • напаўненне стужкі навін;
  • напісанне ўласных навін;
  • маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
  • адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
  • адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Рэдакцыя прапануе:

  • гібкі графік;
  • асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);
  • сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
  • дружны калектыў, які за праўду.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Падрабязней пра вакансію

Вакансія SMM-рэдактара

Патрабаванні да кандыдата:

  • захапленне беларускім спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.сom у прыватнасці;
  • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;
  • жаданне развівацца ў SMM;
  • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
  • граматныя руская і беларуская мовы;
  • добрае пачуццё гумару.

Задачы SMM-рэдактара:

  • напаўненне груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);
  • пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;
  • вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
  • праца з кам’юніці Tribuna.com.

Рэдакцыя прапануе:

  • магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
  • вялікае поле для эксперыментаў;
  • гнуткі графік (толькі для лепшых);
  • крэатыўны калектыў, новыя задачы;
  • аддаленая праца;
  • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар».

Падрабязней пра вакансію

Падзяліцца:

18 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com адкрывае тры вакансіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць