JWF Academy запрашае маладых журналістаў на серыю адукацыйных вебінараў

Journalists and Writers Foundation (JWF) запрашае маладых журналістаў і студэнтаў, якія вывучаюць журналістыку, прыняць удзел у серыі вебінараў, якія праводзяцца ў межах віртуальнай сертыфікацыйнай праграмы JWF Academy.

JWF Academy запрашае маладых журналістаў на серыю адукацыйных вебінараў
Фота: Surface / Unsplash.com

Дэдлайн падачы заявак: 5 чэрвеня 2023 года.

Праграма накіравана на падрыхтоўку студэнтаў, якія вывучаюць журналістыку і маладых спецыялістаў, спрыяе дасягненню імі поспеху ў прафесійнай кар’еры. Таксама праграма садзейнічае эмпірычнаму навучанню шляхам трансляцыі ведаў і навыкаў, досведу праз даследаванні, інтэрвʼю і напісанне артыкулаў, якія прыводзяць да разумення журналістыкі, камунікацый і медыяпрафесій.

Вебінары дапамогуць удзельнікам у даследаванні, планаванні, напісанні навінавых артыкулаў ці гісторый, якія будуць павышаць інфармаванасць і грамадскую думку па розных праблемах мясцовага, нацыянальнага і глабальнага значэння.

Структура вебінараў

Вебінары будуць праходзіць у рэжыме онлайн праз Zoom з 27 чэрвеня па 11 ліпеня 2023 года.

Прафесійныя журналісты і медыяспецыялісты разам з удзельнікамі будуць абмяркоўваць тэмы вебінараў, абменьвацца інавацыйнымі ідэямі і дзяліцца рознымі пунктамі гледжання на праблемы.

Праграма прадугледжвае тры асноўныя тэмы праграмы.

Падрабязней пра ўмовы

27 чэрвеня, 10:00 EST (16:00 CET) – Пабудова карʼеры ў фрыланс-журналістыцы

  • як зарабляць на жыццё журналістам-фрылансерам;
  • як ствараць сваю аўдыторыю;
  • пітчынг гісторый, знаёмства з рэдактарамі і выдаўцамі;
  • праблемы і магчымасці для журналістаў-фрылансераў, якія не жадаюць працаваць на поўную стаўку ў адным СМІ.

29 чэрвеня, 10:00 EST (16:00 CET) – Роля журналістыкі ў стварэнні стабільных грамадстваў

  • падтрымка актыўнай грамадзянскай супольнасці і асноўных правоў;
  • журналістыка для сацыяльнага дабра: роля СМІ ва ўмацаванні сацыяльнай структуры і стабільнасці;
  • журналісты як частка рашэння або праблемы: ролі і абавязкі;
  • журналісты як будаўнікі грамадскай думкі і захавальнікі дэмакратыі і правоў чалавека;
  • аднаўленне мясцовых навін пры адначасовым задавальненні патрэб грамадства.

4 ліпеня, 10:00 EST (16:00 CET) – Рэпартаж з зон канфліктаў і ваенных дзеянняў: праблемы і магчымасці

  • праблемы ў рэпартажах з перадавой і ваенных зон;
  • міжнародныя гарантыі для журналістаў, якія робяць рэпартажы ў зонах ваенных дзеянняў;
  • забеспячэнне свабоднага патоку інфармацыі з зон канфлікту;
  • выяўленне праўды, павышэнне дасведчанасці і забеспячэнне адказнасці.

6 ліпеня, 10:00 EST (16:00 CET) – Сучасныя выклікі абароне свабоды СМІ і барацьба з гвалтам над журналістамі

  • эрозія грамадскага даверу да СМІ з ростам дэзынфармацыі;
  • цэнзура і парушэнні з боку дзяржавы, якія пагражаюць бяспецы журналістаў;
  • рост колькасці журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі як палітвязні;
  • прававыя барʼеры і пераслед у інтэрнэце як новае поле бітвы для прафесіяналаў СМІ;
  • абарона журналістаў і іх крыніц у эпоху лічбавага сачэння і кібер-здзекі.

11 ліпеня, 10:00 EST (16:00 CET) – Прэзентацыя Карэспандэнцкай асацыяцыі ААН і ўстановы свабоды прэсы

  • Праграма ўдакладняецца.

Падаць заяўку

Забеспячэнне праграмы

Плата за ўдзел у гэтай праграме складае 25 долараў ЗША для прафесіяналаў і 15 долараў ЗША для студэнтаў.

Для студэнтаў ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю на ўдзел у гэтай праграме.

Калі ласка, звярніце ўвагу, што наведванне 3 з 5 вебінараў зʼяўляецца абавязковым для атрымання сертыфікату.

Падзяліцца:

Крыніца: jwfacademy.org

30 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяJWF Academy запрашае маладых журналістаў на серыю адукацыйных вебінараў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць