Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Майстэрня маладых еўрапейскіх журналістаў M100 (M100YEJ) запрашае маладых журналістаў з Еўропы і краін Усходняга партнёрства, далучыцца да семінара «Справаздача пра змяненне клімату і яго значэнне для дэмакратыі», які пройдзе ў Патсдаме, Германія, з 10 па 14 верасня 2023 года.
Дэдлайн падачы заявак: 30 чэрвеня 2023 года, да 24:00 СЕТ.
Змена клімату з’яўляецца адной з самых вялікіх пагроз ХХ стагоддзя, якая закранае ўсе аспекты жыцця: грамадства, эканоміку, лагістыку, працу, сельскую гаспадарку, здароўе, харчаванне, мабільнасць. Гэта распальвае страх, няўпэўненасць, сацыяльны падзел, несвабоду, міграцыю, беднасць – і, такім чынам, здароўе і ўстойлівасць дэмакратыі ва ўсім свеце.
У гэтым кантэксце асабліва важная якасная, заснаваная на фактах, абʼектыўная журналістыка. Тое, як медыя паведамляюць аб змяненні клімату, яго наступствах і варыянтаў грамадскіх дзеянняў, мае вырашальнае значэнне для барацьбы з гэтай пагрозай.
Крызісная журналістыка традыцыйна арыентавана на асвятленне падзей, а не працэсаў. Аднак змяненне клімату – гэта працэс, для якога рэдакцыям часта цяжка знайсці правільныя вобразы.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца маладыя журналісты ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў з Еўропы, у тым ліку краін Усходняга партнёрства.
У заяўку патрэбна ўключыць тэкст на англійскай мове з адказамі на наступныя пытанні:
Калі ласка, дашліце сваю заяўку (максімум 3000 сімвалаў з прабеламі), рэзюмэ (з датай нараджэння) і кароткі матывацыйны ліст з тлумачэннем, чаму вы хочаце падаць заяўку на гэты семінар, у адным файле PDF (максімальна 2 МБ) на адрас: application@m100potsdam.org.
Аб рашэнні арганізатараў вам паведамяць не пазней за 10 ліпеня.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікаў, а таксама дапамогуць з атрыманнем візы па спрошчанай працэдуры.
Майстэрня маладых еўрапейскіх журналістаў M100 (M100YEJ) зʼяўляецца ініцыятывай горада Патсдама і Potsdam Media International e.V. Сёлетні семінар праводзіцца пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Наўмана за свабоду і Бюро прэсы і інфармацыі Федэральнага ўрада.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт