Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Нацыянальны цэнтр па пытаннях інваліднасці і журналістыкі (NCDJ) прымае заяўкі на ўдзел у Журналісцкай прэміі імя Кэтрын Шнайдэр (Katherine Schneider Journalism Award) за выдатныя рэпартажы аб інваліднасці. Гэта адзіны нацыянальны професійны журналісцкі конкурс, прысвечаны выключна асвятленню праблем інваліднасці.
Дэдлайн падачы заявкак: 1 жніўня 2023 года.
Кэтрын Шнайдэр (Katherine Schneider) – клінічны псіхолаг на пенсіі, якая ад нараджэння не бачыць. Яна заснавала прэмію, каб дапамагчы журналістам палепшыць асвятленне праблем інваліднасці, выходзіць за рамкі «натхняльных» гісторый, якія недакладна адлюстроўваюць жыццё людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
«Ёсць так шмат годных гісторый, якія трэба расказаць, і з дапамогай конкурсу NCDJ мы можам прадэманстраваць шмат гісторый з усяго свету і адзначыць тых, хто належным чынам перадае патрэбы, цяжкасці і поспехі», – сказала Шнайдэр.
У конкурсах могуць прыняць удзел журналісты, якія працуюць у лічбавых, друкаваных, аўдыя- і вяшчальных СМІ. Заяўкі прымаюцца ад аўтараў па-за межамі ЗША, але конкурсныя працы павінны быць на англійскай мове.
Конкурсныя працы павінны быць апублікаваны або паказаны ў эфіры ў перыяд з 1 ліпеня 2022 года па 30 чэрвеня 2023 года.
Аўтары могуць вылучаць сябе на прэмію самастойна.
Удзел бясплатны.
У прафесійным конкурсе прымаюцца заяўкі ў катэгорыях для прадстаўнікоў буйных і малых медыя.
Пераможцы ў кожнай з катэгорый атрымаюць грашовыя прызы:
Студэнцкая прэмія Corcoran прысуджаецца за выдатныя рэпартажы аб інваліднасці і вылучае лепшыя працы маладых журналістаў па тэмах, звязаных з інваліднасцю. У конкурсе могуць прыняць удзел тыя аўтары, якія на момант публікацыя альбо трансляцыі былі залічанымі студэнтам.
Гэта прэмія ўшаноўвае жыццё і дзейнасць Гэры Коркорана, інваліда-вазочніка з 19 гадоў, які працаваў над паляпшэннем даступнасці жылля, грамадскага транспарту, авіяпералётаў і грамадскіх месцаў па ўсім Феніксе.
Узнагароды:
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, калі ласка, звяжыцеся з Nicole Macias, nicole.macias@asu.edu.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт