Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе запрашае на медыяфорум

Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе (SSE Riga) запрашае прафесіяналаў у галіне медыя на Форум па пераасэнсаванні медыябізнесу (Reinventing Media Business Forum​), які пройдзе ў Рызе з 3 па 4 кастрычніка 2023 года. Форум – эксклюзіўнае мерапрыемства для абмену інавацыйнымі бізнес-мадэлямі, стварэння і фарміравання будучыні медыябізнесу.

Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе запрашае на медыяфорум
Фота: Centre for Media Studies at SSE Riga ў Facebook

Дэдлайн рэгістрацыі: 1 верасня 2023 года.

Форум ставіць мэтай аб’яднаць медыябізнес-супольнасць, натхніць і даць новыя прафесійныя веды. Акрамя гэтага, удзельнікам дапамогуць выявіць схаваныя магчымасці і ўстойлівыя бізнес-мадэлі ў свеце медыябізнесу, які пастаянна змяняецца.

На Форуме абмяркуюць:

  • будучыню медыйнага бізнесу;
  • памылкі, на якіх можна павучыцца;
  • новыя найбольш эфектыўныя медыяфарматы і стратэгіі прыцягнення аўдыторыі.

Падрабязней пра Форум

Для каго гэты Форум:

  • прафесіяналаў у галіне СМІ;
  • журналістаў;
  • рэдактараў;
  • інаватараў у галіне лічбавых тэхналогій;
  • спецыялістаў па маркетынгу;
  • даследчыкаў СМІ і журналістыкі;
  • дызайнераў і прадстаўнікоў сумежных галін.

Што вы атрымаеце ад удзела ў Форуме

Удзельнікі атрымаюць інфармацыю ад міжнародных прафесіяналаў у галіне медыя і наватараў, а таксама даведаюцца пра прарыўныя ідэі і бачанне, паслухаюць натхняльныя гісторыі поспеху і апошнія вынікі даследаванняў. У выніку вы будзеце ў курсе самых актуальных тэм галіны.

Падчас Форуму ў вас будзе магчымасць сустрэцца з прафесіяналамі ў галіне СМІ, журналістыкі, маркетынгу і тэхналогій, магчымымі новымі партнёрамі і кліентамі з усяго свету. Удзельнікі будуць мець выдатныя магчымасці сустрэцца і абмяняцца кантактамі падчас перапынкаў і прыёму ў першы дзень Форуму.

Як прыняць удзел

Цэнтр медыядаследаванняў SSE Riga выдзяляе спецыяльную стыпендыю для журналістаў і медыяпрафесіяналаў, якія кіруюць нядаўна створаным незалежным і якасным сродкам масавай інфармацыі, або тым, якое яшчэ не прыносіць прыбытку. Для гэтага неабходна даслаць матывацыйны ліст і матэрыялы (спасылкі, публікацыі і інш.), якія дэманструюць вашу працу. Стыпендыя не ўключае праезд і пражыванне.

Набыць квіток на сайце SSE Riga

Медыйныя арганізацыі з краін Усходняга партнёрства і НДА могуць падаць заяўку на спецыяльны тарыф па кошце 200 еўра + VAT.

Падзяліцца:

Крыніца: mediacentre.sseriga.edu

22 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiСтакгольмская школа эканомікі ў Рызе запрашае на медыяфорум

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць