Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны кінафестываль KIN (з армянскага азначае «жанчына») запрашае жанчын-кінематаграфістак з розных куткоў свету прыняць удзел у конкурсе дакументальных, мастацкіх і анімацыйных фільмаў.
Звычайны дэдлайн падачы заявак: 10 ліпеня 2023 года.
Падоўжаны дэдлайн падачы заявак: 1 жніўня 2023 года.
Міжнародны кінафестываль KIN – гэта месца для абмеркавання праз фільмы праблем гендарнай роўнасці, гвалту, дыскрымінацыі і іншых, звязаных з правамі жанчын і гендарнымі праблемамі.
Фестываль папулярызуе жаночую творчасць і наладжвае нэтворкінг паміж жанчынамі-кінематаграфістамі з розных куткоў свету, каб дапамагчы ім лепей разумець культуру адна адной.
Падаць заяўку могуць толькі жанчыны-кінематаграфісткі.
За ўдзел у кінафестывалі спаганяецца плата ў залежнасці ад даты падачы заяўкі і катэгорыі.
Для кароткаметражных фільмаў, якія падаюцца да звычайнага дэдлайна, аплата складае 18 долараў ЗША для студэнтак і 20 долараў ЗША для астатніх удзельніц.
Для кароткаметражных фільмаў, якія падаюцца да падоўжанага дэдлайна, аплата складае 25 долараў ЗША для студэнтак і 30 долараў ЗША для астатніх удзельніц.
Журы абяруць пераможцаў у намінацыях «Лепшы фільм» і «Асаблівая згадка». Удзельніцы кінафестывалю атрымаюць дыпломы.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт