Ідзе прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards

Hinzpeter Awards запрашае відэажурналістаў з усяго свету, якія працуюць з тэмамі дэмакратызацыі і абароны правоў чалавека, падаць свае працы на конкурсны адбор. Прэмія адзначае і ўшаноўвае відэажурналістаў, якія шукаюць праўду, абараняюць правы чалавека і змагаюцца за справядлівасць як фіксатары рэчаіснасці і летапісцы гісторыі.

Ідзе прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards
Ілюстрацыя: hinzpeterawards.com

Дэдлайн падачы заявак: 21 ліпеня 2023 года.

Hinzpeter Awards заснавана «Фондам 18 траўня» сумесна з Асацыяцыяй відэажурналістаў Карэі, каб выявіць і прыцягнуць увагу да відэажурналістаў, якія дэманструюць незвычайны журналісцкі дух у асвятленні дэмакратычных рухаў ва ўсім свеце.

На конкурс прымаюцца відэа, якія:

  • адлюстроўваюць тэмы дэмакратызацыі і абароны правоў чалавека, у тым ліку навіны;
  • былі ўпершыню паказаны на тэлебачанні і ў інтэрнэт-медыя ў перыяд з 1 чэрвеня 2022 года па 30 чэрвеня 2023 года;
  • для пазаконкурснай катэгорыі няма абмежаванняў на час выпуску або трансляцыі.

Конкурсныя катэгорыі:

  • The World at a Crossroads Award – прысуджаецца за найлепшае відэа з агульнага пулу матэрыялаў у катэгорыі «Навіны і артыкулы».
  • Award for News – прысуджаецца за відэарэпартаж аб інфармацыйных падзеях, які засяроджаны на гісторыях, звязанай з тэмамі конкурсу.
  • Award for Features – прысуджаецца за відэанавіны або дакументальныя фільмы відэажурналістаў, якія даюць магчымасць глыбей паглядзець на гісторыю, акрамя бягучых падзей, звязаных з тэмамі конкурсу.
  • May Gwangju Award (пазаконкурсная катэгорыя) – прысуджаецца аднаму відэа (навіны, дакументальны фільм і г.д.) ад былога ці цяпер працуючага відэажурналіста, які ўнёс уклад у дэмакратыю, правы чалавека і мір.

Узнагарода ў памеры 10 000 долараў ЗША будзе прысуджана пераможцам у кожнай катэгорыі.

Хто можа падаць заяўку

Заяўкі прымаюцца ад відэажурналістаў, якія звязаныя з замежнымі або айчыннымі медыя.

Магчымы ўдзел каманд, колькасцю да трох асоб. У такім выпадку толькі кіраўнік каманды павінен указваць свае дадзеныя ў заяўцы, калі не пазначана іншае.

Спампаваць формы для заяўкі і даведацца больш пра ўмовы

З-за тэхнічных праблем загрузка файлаў праз сайт не працуе. Арганізатары просяць спампаваць усе формы і даслаць іх разам з неабходнымі дакументамі і відэа на электронны адрас hinzpeterawards@gmail.com.

У 2021 годзе ў намінацыі The World at a Crossroads Award перамогу атрымаў Міхаіл Аршынскі, які з 2009 года працаваў відэажурналістам тэлеканала «Белсат». Яго дакументальны фільм «Не бойся» (Don’t be afraid) расказвае пра беларусаў, якія ў 2020 годзе змагаюцца з дыктатурай за сумленныя выбары і супраць фальсіфікацыі. Фільм выйшаў у эфір у траўні 2021 года.

Падзяліцца:

Крыніца: hinzpeterawards.com

5 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІдзе прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць