Ідзе прыём заявак на грант для маладых фотажурналістаў

Ian Parry Photojournalism Grant запрашае маладых фотажурналістаў з усяго свету падаць свае працы на фотаконкурс. Заяўкі прымаюцца ад аўтараў ва ўзросце да 24 гадоў ці тых, хто вывучае фотажурналістыку на дзённых курсах. Удзел у конкурсе бясплатны.

Ідзе прыём заявак на грант для маладых фотажурналістаў
Ілюстрацыя: The Ian Parry Photojournalism Grant у Facebook

Дэдлайн падачы заявак: 31 жніўня 2023 года.

Ян Пары – фотажурналіст, які загінуў падчас румынскай рэвалюцыі ў 1989 годзе, калі выконваў заданне для The Sunday Times. Яму было ўсяго 24 гады. Эйдан Саліван, які на той момант быў фотарэдактарам Sunday Times, разам з сям’ёй і сябрамі Яна стварыў Ian Parry Photojournalism Grant.

Намінацыі

Адзін фотажурналіст будзе адзначаны Ian Parry Photojournalism Grant. Таксама журы прысуджае ўзнагароду Tom Stoddart Award for Excellence аднаму з аўтараў за выдатныя дасягненні. Крытэрыі заяўкі для абодвух намінацый аднолькавыя, і журы будзе прымаць рашэнне на аснове індывідуальных заявак.

Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае грашовы прыз памерам 10 000 фунтаў.

Патрабаванні да конкурсных праектаў

Журы шукае фатографа і праект, які праз фотажурналістыку і дакументальную фатаграфію закранае важныя праблемы, звязаныя са становішчам чалавека:

  • сацыяльныя змены;
  • гуманітарныя праблемы;
  • узброены канфлікт;
  • тэмы, звязаныя з псіхалагічным, культурным, сацыяльным, экалагічным, навуковым, медыцынскім і/ці палітычным значэннем.

Патрабаванні да заяўкі:

  • адзін удзельнік можа падаць адзін праект;
  • прадаставіць партфоліа з 12 фотаздымкаў;
  • файлы якасцю 300 dpi, фармат jpg, каляровая прастора RGB;
  • мінімум 2500 пікселяў па доўгім краі;
  • дадаць назву праекта, апісанне, подпісы да фотаздымкаў;
  • прыкласці прапанову праекта, які б вы распачалі, калі б выйгралі грант;
  • прыкласці пацвярджэнне ўзросту і / або пацверджанне адукацыі на курсах.

Падаць свае працы на конкурс

Пераможца атрымае:

  • грашовую прэмію памерам 10 000 фунтаў;
  • пазыку абсталявання на 1 год для завяршэння прапанаванага праекта;
  • уключэнне ў Hamburg Portfolio Review;
  • магчымасць быць уключаным у студэнцкую праграму Visa Pour Lʼmage у Перпіньяне;
  • ментарскую дапамогу ад заснавальніка і генеральнага дырэктара Legacy of War Foundation, вядомага фотажурналіста Джайлза Дулі (Giles Duley);
  • удзел у London portfolio review;
  • год асабістага настаўніцтва з экспертамі прамысловасці;
  • выстава выбранага праекта ў Лондане, надрукаваная Canon.

Кожны год журы разам з экспертамі галіны разглядае працы аўтараў, якія ўвайшлі ў long-list. Яны могуць уручыць узнагароды з адзнакай.

Падрабязней пра ўмовы

Звярніце ўвагу, што ваша партфоліа, якое вы прыкладаеце ў заяўцы, зʼяўляецца прыкладам вашай папярэдняй працы. Калі вы атрымаеце грант, то гэтыя грошы павінны быць выкарыстаны для стварэння новай працы або развіцця існуючага праекта.

Няма абмежаванняў па часе стварэння фотаздымкаў, якія вы падаеце на конкурс.

Кожны фотаздымак павінны суправаджацца разгорнутым подпісам (1-3 сказы), які змяшчае асноўную інфармацыю пра тое, што, дзе, калі адбываецца і хто бачны на здымку.

Падзяліцца:

Крыніца: ianparry.org

6 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІдзе прыём заявак на грант для маладых фотажурналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць