Адкрыты прыём дакументальных фотапраектаў на прэмію ад Fundación MAPFRE

Іспанская некамерцыйная арганізацыя Fundación MAPFRE запрашае фатографаў з усяго свету ва ўзросце ад 18 гадоў, прыняць удзел у прэміі KBr Photo Award. На конкурс прымаюцца незавершаныя і завершаныя працы, якія раней не публікаваліся. Перавага будзе аддавацца працам, якія адлюстроўваюць традыцыі дакументальнай фатаграфіі.

Адкрыты прыём дакументальных фотапраектаў на прэмію ад Fundación MAPFRE
Ілюстрацыя: kbr.fundacionmapfre.org/

Дэдлайн падачы заявак: 1 верасня 2023 года.

Прэмія KBr Photo Award прысуджаецца раз на два гады. Арганізатары спрыяюць прасоўванню фатографа-пераможцы на нацыянальнай і міжнароднай мастацкай сцэне, развіццю яго ці яе кар’еры, а таксама арганізацыяй двух выстаў і адпаведным каталогам.

Хто можа прыняць удзел

Да ўдзелу ў прэміі прымаюцца працы аўтараў, якія маюць намер стварыць новы фатаграфічны праект або завяршыць ужо пачаты, які раней не публікаваўся і не ўдзельнічаў у падобным конкурсе.
Кандыдаты павінны мець карʼеру, у якой яны мелі хаця б адну персанальную выставу або публікацыю.

Як падаць заяўку

Фатографы павінны прадставіць сваю заяўку праз спецыяльную анлайн-форму.

Да заяўкі трэба дадаць наступныя дакументы:

  • ксеракопія сапраўднага нацыянальнага пасведчання асобы, пашпарта або іншага падобнага дакумента асобы, якая ўдзельнічае ў конкурсе;
  • CV і дадзеныя заяўніка (электронная пошта, адрас і тэлефон);
  • назва і анатацыя праекта, максімальна 100 слоў;
  • апісанне праекта і яго мэта ў фармаце PDF;
  • ад 10 да 15 фотаздымкаў, якія ілюструюць і апісваюць ваш праект (фармат JPG, памер па меншым баку ад 2000 пікселяў, мінімальная разрознасць 300 dpi);
  • рэкамендацыйны ліст ад двух прызнаных прафесіяналаў у галіне фатаграфіі, сучаснага мастацтва, куратарства або выдавецкай справы.

Узнагарода

Пераможца атрымае прэмію ў памеры 25 000 еўра брута, каб цягам 10 месяцаў рэалізаваць свой заяўлены праект. На працягу гэтага перыяду пераможца атрымае парады ад каманды фатаграфіі Fundación MAPFRE.

У дадатак да фінансавай узнагароды Fundación MAPFRE арганізуе выставу ў Espai 2 фотацэнтра KBr у Барселоне ў лютым 2025 года, на якой будуць прадстаўлены вынікі праекта-пераможцы. Праект таксама будзе прадстаўлены ў траўні таго ж года на выставачных пляцоўках Fundación MAPFRE у Мадрыдзе.

Для суправаджэння выставы будзе выпушчаны каталог на адной або некалькіх мовах, выдадзены Fundación або ў супрацоўніцтве з трэцімі асобамі.

Падрабязней пра ўмовы

Прымаючы прыз, пераможца пагаджаецца:

  • падпісаць пагадненне, якое перадае Fundación MAPFRE правы на рэпрадукцыю, распаўсюджванне і публічную камунікацыю твораў з праекта каб прасоўваць прэмію, праводзіць выставы і выдаваць каталог;
  • не выстаўляць і не публікаваць праект, які створаны ў межах прэміі, да таго, як ён будзе прадстаўлены на выставе і ў публікацыях арганізатараў;
  • ахвяраваць як мінімум 10 работ з праекта ў Fundación MAPFRE;
  • спасылацца на падтрымку Fundación MAPFRE на сваіх будучых выставах і каталогах на працягу наступных 5 гадоў.
Падзяліцца:

Крыніца: kbr.fundacionmapfre.org

27 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыАдкрыты прыём дакументальных фотапраектаў на прэмію ад Fundación MAPFRE

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць