Настоящее время шукае тэлевядучага/мультымедыйнага журналіста для працы ў Чэхіі

Кандыдаты мусяць мець не менш за пяць гадоў досведу на падобнай пасадзе ў навіннай медыяарганізацыі, досвед мадэравання або вядзення тэлепраграм, свабодна валодаць рускай і англійскай мовамі.

Настоящее время шукае тэлевядучага/мультымедыйнага журналіста для працы ў Чэхіі

Асноўныя абавязкі

  • Весці тэлепраграмы і відэашоў, рыхтаваць і планаваць шоу ў будні і выхадныя дні, пісаць сегменты навін, прапаноўваць гасцей. Праводзіць інтэрв’ю ў студыі, па тэлефоне, па Skype і на месцах.
  • Пісаць навіны і рэдагаваць іх, супрацоўнічаць з журналістамі на месцах. Выязжаць у «поле».
  • Распрацоўваць стыль прэзентацый і адаптаваць яго пад канкрэтнае шоў.
  • Удзельнічаць ў рэкламных кампаніях каналаў і праграм па просьбе кіраўніцтва канала.
  • Уносіць свой уклад у нетэлевізійныя праграмы для лічбавых платформаў Current Time.
  • Разумець і прымяняць кодэкс журналісцкіх паводзін RFE/RL. Правяраць дакладнасць сцэнарыя, факты, стыль уласнага рэпартажу.

Патрабаванні

  • Ступень бакалаўра ў галіне камунікацый (пажадана журналістыка) або сумежнай вобласці або эквівалентны досвед.
  • Прынамсі 5 гадоў досведу працы на аналагічнай журналісцкай / рэдакцыйнай / тэлевізійнай пазіцыі ў інфармацыйнай арганізацыі.
  • Папярэдні прафесійны досвед у якасці вядучага, мадэратара або тэлевядучага.

Кампетэнцыі

  • Кандыдат мусіць мець разуменне працэсу вытворчасці тэлебачання і лічбавага відэа (асабліва ў студыі).
  • Кандыдат павінен выдатна разбірацца ў навінах, як у міжнародных, так і ў рэгіянальных падзеях у Расіі, Украіне, Цэнтральнай Азіі і іншых краінах, дзе вядзецца вяшчанне Current Time.
  • Пазітыўныя, прафесійныя паводзіны: кандыдат мусіць быць высокаарганізаваным, надзейным і матываваным чалавекам са здольнасцю працаваць хутка у зменлівым асяроддзі.
  • Патрабуюцца выдатныя камунікатыўныя і прэзентацыйныя навыкі, як пісьмовыя, так і вусныя са здольнасцю ўплываць і выказваць канцэптуальныя ідэі.
  • Кандыдат мусіць мець здольнасць навучаць малодшых або менш вопытных супрацоўнікаў.

Мовы

  • Руская мова як родная.
  • Англійская мова прасунутага ўзровеню.
  • Веданне іншай мэтавай мовы Радыё Свабода пажадана, але не абавязкова.

Адгукнуцца на вакансію

Падзяліцца:

10 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііНастоящее время шукае тэлевядучага/мультымедыйнага журналіста для працы ў Чэхіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць