ECPMF шукае менеджара па журналістах-фрылансерах у выгнанні

Еўрапейскі цэнтр свабоды прэсы і медыя (ECPMF) шукае менеджара для аддаленай працы, які будзе працаваць з журналістамі і медыя з Расіі і Беларусі ў выгнанні з аднаго боку і нямецкімі СМІ і медыяэкспертамі — з другога.

ECPMF шукае менеджара па журналістах-фрылансерах у выгнанні
Ілюстрацыя: LinkedIn ECPMF

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 жніўня 2023 года

Задачы: каардынаваць працу каманды падтрымкі, якая курыруе журналістаў і работнікаў СМІ у выгнанні.

Патрабаванні:

  • валоданне рускай і ангельскай (ці нямецкай) мовамі;
  • добрае веданне расійскай і беларускай медыяпрасторы;
  • глыбокае разуменне сітуацыі і патрэб прафесіяналаў СМІ у выгнанні;
  • базавыя веды нямецкай сістэмы пражывання і працоўнага заканадаўства;
  • прафесійны досвед кіравання праектамі ў некамерцыйных арганізацыях;
  • ступень бакалаўра ў галіне гуманітарных навук або адпаведную адукацыю;
  • уменне працаваць самастойна і структуравана;
  • адчувальнасць у рабоце з патэнцыйна траўміраванымі людзьмі;
  • досвед працы з людзьмі з розных пластоў грамадства.

ЕСМФ прапануе:

  • супрацоўніцтва з маладой і дынамічнай камандай, якая займаецца свабодай СМІ;
  • узнагароджанне ў адпаведнасці з ТБ-Л12 на ганарарнай аснове;
  • поўная занятасць (40 гадзін працы на тыдзень);
  • тэрмін дзеяння кантракта: з 1 верасня па 31 снежня 2023 г.

Дасылайце рэзюмэ і суправаджальны ліст, а таксама кантакты двух прафесіяналаў, якія могуць вас парэкамендаваць на application@ecpmf.eu. У тэме ліста пазначце «Project Manager – Freelance Journalism in Exile».

Падрабязнасці на сайце ECPMF

Падзяліцца:

Крыніца: ecpmf.e

11 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііECPMF шукае менеджара па журналістах-фрылансерах у выгнанні

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць