Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
7 верасня ў Вільні адбудзецца івэнт па падтрымцы журналістаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ад Mixer. Галоўнай мэтай арганізатары ставяць аднаўленне страчаных супольнасцяў.
Калі: 7-8 верасня
Дзе: Вільня
Гэтая імпрэза ладзіцца дзеля падтрымкі журналістаў і СМІ ў выгнанні. Менавіта тут можна абмеркаваць нялёгкую працу па наладжванню камунікацыі з цяжкадаступнай аўдыторыяй.
У мерапрыемстве прымуць удзел журналісты ў выгнанні з іншых краін: М’янмы, Афганістана, Казахстана і Туркменістана, якія таксама маюць багаты досвед працы ў падобных умовах. Абмен ведамі і вопытам можа дапамагчы знайсці рашэнне цяжкіх праблем.
На жаль, арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў з іншых гарадоў, таму варта разлічваць на ўласныя магчымасці.
На імпрэзу таксама запрошаныя журналісты з Польшчы, Украіны і Грузіі. Працоўныя мовы мерапрыемства: беларуская і ангельская (сінхронны пераклад).
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт