Tribuna.com шукае SMM-рэдактара і рэдактара беларускамоўнай стужкі навін
Tribuna.com шукае новых людзей у каманду. Рэдакцыя гатовая разглядаць рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.
Илюстрацыя: by.tribuna.com
Задачы:
- напаўненне суполак Tribuna.com у сацыяльных сетках жывымі і яскравымі пастамі (Facebook, Twitter, Vkontakte, Instagram, TikTok, YouTube);
- пошук і вытворчасць забаўляльнага медыакантэнта;
- вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў медыякантэнту;
- праца з кам’юніці Tribuna.com.
Ад вас:
- захапленне спортам агулам і сэрвісамі Tribuna.com асобна;
- разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Instagram, TikTok, YouTube, Twitter, Facebook, Vkontakte.
- жаданне развівацца ў SMM;
- уменне працаваць з простай графікай і відэа;
- безумоўна, добрае валоданне беларускай і рускай мовамі;
- бясспрэчна, добрае пачуцце гумару;
Для вас:
- магчымасць грунтоўна пракачаць свае веды па SMM і імгненна прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
- шырокае поле для эксперыментаў;
- гнуткі графік (выключна для лепшых);
- крэатыўны калектыў, новыя незвычайныя задачы;
- сумеснае абмеркаванне агульнага памеру кампенсацыі.
Рэзюмэ адпраўляйце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «SMM-рэдактар». Блог на Tribuna.com, а такама тэкст пра тое, чаму варта звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.
Задачы:
- напаўненне стужкі навін;
- напісанне ўласных навін;
- маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
- адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
- адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.
Ад вас:
- веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
- пісьменная беларуская мова;
- уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
- увага да дэталяў;
- самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
- наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.
Ад нас:
- гібкі графік;
- асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);
- сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
- дружны калектыў, які за праўду.
Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.
Больш вакансій Tribuna.com глядзіце тут.
16 жніўня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com шукае SMM-рэдактара і рэдактара беларускамоўнай стужкі навін