Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) ладзіць бізнес-форум у стратэгічным партнёрстве з Еўрапейскай Камісіяй і USAID. Ён пройдзе з удзелам вядомых беларускіх бізнесоўцаў, еўрапейскіх экспертаў і афіцыйных асобаў.
Калі: 20 верасня 2023
Дзе: Hotel MARRIOTT al. Jerozolimskie 65/79 Warsaw, Poland
Беларускі бок прадставяць эксперты і прадпрымальнікі, cярод іх віцэ-прэзідэнт АВВА і дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч, сузаснавальнік tribuna.com Дзмітрый Навоша.
Форум — працяг дыялогу з афіцыйнымі асобамі Польшчы, ЕС і ЗША. У падзеі прымуць удзел прадстаўнікі МЗС Польшчы, Генеральнага дырэктарату па пытаннях суседства (DG NEAR), Міністэрства гандлю ЗША, Польскай гандлёвай палаты, Варшаўскай фондавай біржы, банкаў і іншых фінансавых установаў.
Мовы форуму: ангельская (асноўная) і беларуская (сінхронны пераклад).
Падрабязней азнаёміцца з праграмай форуму можна тут (дапаўняецца).
Для прадстаўнікоў медыя і інфлюенсераў арганізатары прапануюць партнерскую праграму (гэта статус інфармацыйнага партнера, размяшчэнне лагатыпу і спасылкі на сайце форуму) і чакаюць анонс і рэпартаж з форуму.
Кантакты для сувязі: info@abbabusiness.org,
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт